Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ТЭМА 11. Беларусь і расійска-французская вайна 1812 г




1. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны.

2. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі (лета–восень 1812 г.).

3. Французскі акупацыйны рэжым на беларускіх землях.

4. Вынікі вайны на Беларусі.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997.

2 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001.

3 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.

4 Корнейчик Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Минск: Наука и техника, 1962.

5 Ліс Я. Палітыка Напалеона на Беларусі // Спадчына. – 1996. – № 5.

6 Піліпчык В. 1812 год: Грамадзянская вайна? //Л і М., 1993. 12 сакавіка.

7 Таляронак С. Для Беларусі гэта вайна не была айчыннай // Звязда. 1992. 16 верасня.

8 Тарасаў К. Беларусы ў напалеонаўскай гвардыі // Звязда, 1992. 24 верасня.

9 Троицкий Н.А. 1812. Великий год России. – М.: Мысль, 1988.

10 Цуба М. Якой была вайна 1812 г. для Беларусі? // Л і М. 1991. 7 чэрвеня.

 

Адказваючы на першае пытанне, прааналізуйце супярэчнасці, якія пачалі складвацца паміж Расіяй і Францыяй пасля падпісання Тыльзіцкага міру 1807 г., як гэтыя супярэчнасці паўплывалі на палітычнае становішча ў заходніх губернях Расійскай імперыі. Разгледзьце, якія існавалі праекты аднаўлення Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага ў Напалеона і Аляксандра I.

У другім пытанні вызначце характар вайны, яе ўдзельнікаў. Ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі неабходна падзяліць на два этапа: першы – лета 1812 (наступленне французсіх войск), другі – восень 1812 (адступленне з Масквы і разгром французскага войска на Бярэзіне).

Разглядаючы трэцяе пытанне, неабходна прааналізаваць палітыку французскіх акупантаў на Беларусі, сістэму кіравання акупіраванымі землямі (дзейнасць Часовага урада ВКЛ, адносіны Напалеона да Генеральнай канфедэрацыі 1812 г.). Вызначце адносіны шляхты беларускіх зямель да вайны, пазіцыю сялянства і прычыны партызанскага руху.

У заключнай частцы работы падвядзіце вынікі вайны 1812 г. для Беларусі: разарэнне краю, страты насельніцтва, узмацненне імперскай рэакцыі пасля Венскага кангрэсу.

 

 

ТЭМА 12. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.

1. Грамадска-палітычны рух у 10–20-я гг. XIX ст.

2. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і на Беларусі.

3. Змены ў палітыцы самадзяржаўя на Беларусі пасля паўстання 1830–1831 гг.

4. Грамадска-палітычны рух у 40–50-я гг. XIX ст.

 

ЛІТАРАТУРА:

1 Гарбачова В.В. Паўстанне 1830–1831 гадоў на Беларусі. – Мінск: БДУ, 2001.

2 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.

3 Смяховіч М. Арганізацыя і асобы: паўстанне 1830–1831 гг. на Беларусі // Полымя. – 1996. – № 4.

4 Степунин И.В. В беспокойном краю // Неман, 1989. № 6.

5 Таляронак С. Грамадска-палітычны рух на Беларусі напярэдадні вайны 1812 г. // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 3.

6 Таляронак С. Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай і уніяцкай царквы на Беларусі (1772-1839 гг.) // Весці АН Беларусі. Серыя грамад. навук. – 1992. – № 2.

7 Таляронак С. Тайнае вучнёўскае таварыства "Заране" (20-я гг. XIX ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 3.

8 Таляронак С. Тайныя таварыствы ў Літве і на Беларусі ў канцы XVIII ст.: Віленская асацыяцыя 1796–1797 гг. // Весці АН Беларусі. – 1992. – № 5–6.

9 Швед В. Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. – Мінск: БелНДІДАС, 1998.

10 Швед В. Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863). – Гродна: ГрГУ, 2001.

 

Перш за ўсё трэба вызначыць асаблівасці грамадска-палітычнага руху на Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ ст., якія вынікаюць з паланізацыі сацыяльных вярхоў беларускага грамадства і інтэлігенцыі. Паказаць, што менавіта Віленскі універсітэт з'явіўся цэнтрам польскага апазіцыйнага і рэвалюцыйна-шляхецкага руху (шубраўцы, філаматы, прамяністыя, філарэты і інш. тайныя гурткі).

Разглядаючы грамадска-палітычны рух у 20-я г. XIX ст. на Беларусі, нельга абмінуць снежаньскія падзеі 1825 г. на Сенацкай плошчы ў Пецярбургу. У сувязі з гэтым неабходна асвяціць наступныя праблемы: дзекабрысты –ўраджэнцы Беларусі; дзекабрысцкія арганізацыі на Беларусі; сябры расійскіх дзекабрысцкіх таварыстваў на тэрыторыі Беларусі; адносіны дзекабрыстаў да нацыянальнага пытання; сувязь арганізацый дзекабрыстаў і польскіх тайных таварыстваў.

Адказваючы на другое пытанне, неабходна вызначыць прычыны паўстання 1830–1831 гг., яго праграму, ход баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі і прычыны паражэння паўстанцаў.

Паражэнне паўстання ўзмацніла курс на русіфікацыю і дэпаланізацыю Беларусі. У адказе на трэцяе пытанне неабходна дакладна вызначыць мерапрыемствы царскага ўрада ў гэтай галіне падчас дзейнасці Камітэта па справах Заходніх губерняў.

У чацвёртым пытаннні высветліце, які ўплыў на палітычныя настроі беларускай шляхты аказалі галіцкія падзеі і "вясна народаў", рэвалюцыі 1848 г.; прасачыце зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў грамадска-палітычным руху на Беларусі ("Дэмакратычнае таварыства", "Саюз свабодных братоў").

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1621; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.