КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ТЭМА 26. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі ў
1919-1926 гг. 1. Утварэнне БССР. 2. Аб'яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР. 3. Аднаўленне Беларускай ССР. 4. Пашырэнне межаў БССР у 1924 і 1926 гг. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Канстытуцыя БССР 1927 г.
ЛІТАРАТУРА: 1 Борьба коммунистов-белорусов за создание национального государства на советской основе // Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политических партий / В.К.Коршук, Р.П.Платонов, И.Ф. Романовский, Е.Г. Богданович. – Минск: БГУ, 1999. 2 Гартны Ц. (3. Жылуновіч). Напярэдадні абвяшчэння рэспублікі. // Маладосць. – 1988. – № 10. 3 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 4 Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. – Минск: Наука и техника, 1992. 5 Калубовіч А. Айцы БССР і іх лес. // Спадчына. – 1990. – № 3–4. 6 Круталевич В.А. На путях самоопределения: БНР–БССР–РБ. – Минск: Право и экономика, 1995. 7 Круталевич В.А. Рождение Белорусской советской республики. – Минск: Наука и техника, 1975. 8 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. – Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995. 9 Талкачоў В. Цяжкі студзень 1919 г. Да пытання аб стварэнні Літ-Бел ССР // Беларуская думка. – 1994. – № 1. 10 Юхо Я. Беларускія ўрады 1918–1921 гг. і іх паўнамоцтвы // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 4.
Разглядаючы першае пытанне, неабходна прааналізаваць дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята пры Наркамнацы РСФСР на справах нацыянальнасцей (Белнацкама) і беларускіх секцый РКП(б) у адносінах да беларускай дзяржаўнасці. Вызначце прычыны выступленняў Аблвыканкамзаха, прадстаўнікоў бальшавіцкага і савецкага кіраўніцтва на Беларусі супраць самавызначэння Беларусі. Якімі органамі, установамі і асобамі прымалася рашэнне аб утварэнні на Беларусі суверэннай Савецкай рэспублікі? У якіх межах была абвешчана Беларуская ССР і якія змены былі ўнесены ў студзені 1919 г.? Прасачыце працэс фарміравання першага ўрада БССР і іншых кіруючых органаў. Адказваючы на другое пытанне, высветліце прычыны стварэння ЛітБел ССР, дайце ацэнку I з'езду Саветаў БССР і яго рашэнням. Як ішло фарміраванне кіруючых органаў ЛітБел ССР, хто ўвайшоў у іх склад? У трэцім пытанні вызначце, пад уплывам якіх падзей адбылося другое абвяшчэнне БССР, якую ролю ў гэтым працэсе адыграў Мірны дагавор паміж Расіяй і Літвой ад 12 ліпеня 1920 г.? Якая тэрыторыя ўвайшла ў склад БССР? II Усебеларускі з'езд Саветаў і яго пастановы. У заключнай частцы работы пакажыце, як змянялася тэрыторыя БССР на працягу 20-х гадоў, чым гэта было выклікана? Вызначце змест адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Канстытуцыя 1927 г. і яе асаблівасці.
ТЭМА 27. Сацыяльна-эканамічны і культурны ўздым 20-х гг. 1. Асаблівасці пасляваеннай сітуацыі на Беларусі. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі ў 1921-1928 гг. 3. Палітыка беларусізацыі. Развіцце культуры.
ЛІТАРАТУРА: 1 Белорусизация как выражение политики КП(б)Б в национально-государственном и культурном строительстве // Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политический партий / В.К.Коршук, Р.П. Платонов, И.Ф. Гомановский, Е.Г. Богданович. – Минск: БГУ, 1999. 2 Бяспалая М. Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921–1923). – Мінск: БУК, 1999. 3 Бяспалая М. Эканамічнае развіццё беларускай вёскі (20-я гг. ХХ ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 1. 4 Дубянецкі Э. Чаму вучыць мінулае. Як праходзіла беларусізацыя школ у 20-я гады // Настаўніцкая газета. 1991. 6 лютага. 5 Дубянецкі Э. Беларусізацыя ВНУ: вопыт 20-х гадоў // Настаўніцкая газета. 1991. 18 верасня. 6 Іофе Э. Развіццё беларускай савецкай навукі і культуры ў 1921–1925 гг. // Народная асвета. – 1982. – № 8. 7 Кароль А. Беларусізацыя – палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях. – Мінск: Беларусь, 1993. 8 Ходзін С.М. Беларуская веска ад дэкрэта аб зямлі да суцэльнай калектывізацыі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: 3б. артыкулаў. – Мінск, 1992. 9 Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дап. / Пад агульн. рэд. В.І.Галубовіча. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.
У першым пытанні неабходна разгледзець асаблівасці пасляваеннай сітуацыі на Беларусі, у тым ліку палітычныя выступленні супраць савецкай улады, праявы незадаволенасці сялян і іх прычыны, утварэнне часцей асобага прызначэння (ЧАП). 3 чым было звязана абвастрэнне гаспадарчага крызісу і ў чым ён выявіўся? Адказваючы на другое пытанне, прааналізуйце пераход да новай эканамічнай палітыкі ва ўмовах Беларусі, сутнасць НЭПа. Пералічыце мерапрыемствы НЭПа ў галіне сельскай гаспадаркі. Асвяціце дзейнасць Д. Ф. Прышчэпава. У чым выявіўся НЭП у прамысловасці? Падвядзіце вынікі эканамічнага развіцця Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Прааналізуйце супярэчнасці паміж НЭПам і канцэпцыяй безтаварнага сацыялізму, крызіс НЭПа, перадумовы яго згортвання і асноўныя ўрокі. У трэцім пытанні дайце азначэнне беларусізацыі. Ахарактарызуйце кожны з этапаў беларусізацыі: 1. Складанне перадумоў (1921– пач. 1924 г.) 2. Рэальнае ажыццяўленне (1924–1928 гг.) 3. Згортванне (з 1929 г.) Вызначце поспехі і дасягненні гэтай палітыкі, а таксама цяжкасці на яе шляху. Значэнне беларусізацыі для беларускага народа. Лес "нацдэмаў".
ТЭМА 28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак. Усталяванне таталітарнага рэжыму (1928–чэрвень 1941 г.) 1. Сацыялістычная індустрыялізацыя. 2. Прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. 3. Усталяванне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994. 2 Аляхновіч Ф. У капцюрах ГПУ. – Мінск: Беларусь, 1994. 3 Возврашенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий // Сост. и автор предис. Н.В. Токарев. – Минск: Наука и техника, 1992. 4 Врублевский А.П., Протько Т.С. Из истории репрессий против белорусского крестьянства, 1929–1934 гг. – Минск: Наука и техника, 1992. 5 Вышынскі У.І. Індустрыялізацыя БССР // Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд / Пад рэд. У.Н.Сідарцова. – Мінск: Нар.асвета, 1991. 6 Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мінск: Экаперспектыва, 2000. 7 Кузнецов М.В. Коллективизация: трудные пути // Страницы истории компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. / Под ред. Р.П. Платонова. – Минск: Университетское, 1990. 8 Осмоловский В.П. Индустриализация республики: некоторые аспекты проблемы (1926–1935 гг.) // Страницы истории компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. / Под ред. Р.П. Платонова. – Минск: Университетское, 1990. 9 Платонаў Р. АДПУ–НКУС супраць беларускіх пісьменнікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 3. 10 Сарокін А.Церніі каллектывізацыі // Полымя. – 1990. – № 2.
Перш за ўсе неабходна высветліць, калі дзяржава бярэ курс на індустрыялізацыю, даць азначэнне гэтаму працэсу, вызначыць яго мэты і сродкі ажыццяўлення. Якія асаблівасці гэтай палітыкі выявіліся на Беларусі? Прааналізуйце прамысловае будаўніцтва ў гады першых пяцігодак, стварэнне энергетычнай базы, рост рабочага класа, укараненне розных форм спаборніцтва і выкарыстанне экстэнсіўных метадаў гаспадарання. Выдзяліце прычыны рэзкага зніжэння тэмпаў прамысловага росту ў другой і трэцяй пяцігодках. Падвядзіце вынікі індустрыялізацыі ў Савецкай Беларусі, якая была іх цана? Адказваючы на другое пытанне, ахарактарызуйце становішча ў сельскай гаспадарцы ў канцы 20-х гг. Вызначце, з якой прычыны дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва краіны адмовілася ад прынцыпаў кааперацыі і перайшло да палітыкі "суцэльнай калектывізацыі". Як праходзіў гэты працэс? Дайце ацэнку палітыкі "ліквідацыі кулацтва як класа". Якія формы супраціўлення сялянства калектывізацыі мелі месца на Беларусі? Хто такія дваццаціпяцітысячнікі? Прааналізуйце вынікі ажыццяўлення палітыкі калектывізацыі: рэзкі спад сельскагаспадарчай вытворчасці, пагаршэнне матэрыяльнага становішча народа, рэпрэсіі супраць сялян. Разглядаючы апошняе пытанне, вызначце прычыны ўзмацнення таталітарнага рэжыму ў канцы 20-х – 30-я гг., выдзяліце рысы, характэрныя для таталітарнага грамадства, у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці. Вызначце прычыны масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі ("нацдэмаў" і інш.), сялянства, рабочых, вайскоўцаў. Пакажыце трагічны лёс рээмігрантаў. Вынікі масавых рэпрэсій для Беларусі.
ТЭМА 29. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.) 1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі. 2. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух. 3. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
ЛІТАРАТУРА: 1 Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 2. 2 Кухарев Б.Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии 1919–1939 гг. –Минск: Наука и техника, 1975. 3 Ладысев В.Ф. В борьбе за демократические права и свободы: (Из исторического опыта Компартии Западной Белоруссии, 1926–1938 гг.) – Минск: Беларусь, 1988. 4 Ладысев В.Ф. Коммунистическая партия Западной Белоруссии // Палітычныя партыі Беларусі. Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994. 5 Ладысеў В.Ф. Беларуская хрысціанская дэмакратыя – Беларускае народнае аб'яднанне // Палітычныя партыі Беларусі. Дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994. 6 Ладысеў В.Ф. Некаторыя актуальныя пытанні метадалогіі і тэорыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. – Ч.1. – Мінск, 1994. 7 Полуян В.А. Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929–1933 гг. – Минск: Наука и техника, 1991. 8 Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927–1939 гг.) – Минск: Наука и техника, 1978. 9 Хаўратовіч I. Заходняя Беларусь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. –Т.3. Мінск, 1996.
Адказваючы на першае пытанне, спачатку высветліце, якія беларускія землі трапілі пад уладу Польшчы; колькі тут пражывала насельніцтва, яго нацыянальны склад; адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел і новыя органы кіравання. Ахарактарызуйце стан прамасловасці ва ўмовах цыклічнага развіцця, асноўныя галіны вытворчасці, становішча рабочых. Якія праблемы меліся ў развіцці сельскай гаспадаркі? Сэнс і мэты аграрных пераўтварэнняў польскіх улад (парцэляцыя, камасацыя, асадніцтва), іх вынікі. Міграцыя беларусаў у краіны Захаду. У чым выяўляўся палітычны і нацыянальна-культурны ўціск польскага ўрада ў Заходняй Беларусі? Ахарактарызуйце менталітэт заходнебеларускага насельніцтва ў параўнанні з усходнебеларускім. Адказваючы на другое пытанне, пакажыце расстаноўку палітычных сіл у вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі, апішыце дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных і нацыянальна-дэмакратычных партый і арганізацый (БРА, КПЗБ, БХД і інш.). Партызанскі рух у першыя гады польскага панавання. Вызначце прычыны пераходу ад тактыкі партызанскай барацьбы да палітычнай і арганізацыйнай работы ў масах: выбары ў Сейм, утварэнне БСРГ, клуба "Змаганне", ТБШ. Назавіце дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Прааналізуйце формы супраціўлення польскай рэакцыі ў 30-я гг.: забастовачны рух, выступленні сялян, стварэнне адзінага антыфашысцкага фронту. Як ставілася кіраўніцтва ВКП(б) і КП(б)Б да палітычных партый Заходняй Беларусі? Трагічны лёс КПЗБ і яе членаў. Разглядаючы апошняе пытанне, прааналізуйце палітычныя перадумовы ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР (пакт аб ненападзенні і сакрэтныя пратаколы). Як адбываўся працэс уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР, якія органы вырашалі гэтыя пытанні? Асвяціце перадачу Віленскага краю Літве.
ТЭМА 30. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1. БССР напярэдадні нападу фашысцкай Германіі. 2. Абарончыя баі Чырвонай Арміі і прычыны яе паражэнняў на пачатковым этапе вайны. 3.Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
ЛІТАРАТУРА: 1 Андрющенко Н.К. На земле Белоруссии летом 1941 г. – Минск: Наука и техника, 1985. 2 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945. Энцыклапедыя. – Мінск: БелСЭ, 1990. 3 Бурдо А. 3 хронікі баёў за Віцебск // Віцебскі рабочы. 1991. 3 снежня. 4 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вуч. дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / А.А. Каваленя, У.І. Лемяшонак і інш. – Мінск: БДУ, 2004. 5 Долготович Б.Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны в вопросах и ответах. – Минск: Полымя, 1994. 6 Литвин А. Как это было: бои в Беларуси, июнь–август 1941 г. // Неман. –1991. – № 6. 7 Лихачев В. В 1941-м под Полоцком: Малоизвестные страницы обороны Полоцка // Политический собеседник. – 1991. – № 8. 8 Разанаў Г.Л. Сталін–Гітлер: Дакументальны нарыс савецка-германскіх дыпламатычных адносін, 1939–1941. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 9 Шумейко М. Если завтра война... Военно-политическая обстановка в Белоруссии накануне Великой Отечественной войны // Белорусская нива. 1991. 20 нюня.
Па першаму пытанню неабходна вызначыць супярэчнасці ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і духоўным жыцці рэспублікі напярэдадні вайны. Прааналізуйце промахі і злачынствы сталінскага кіраўніцтва пры падрыхтоўцы краіны да вайны, параўнайце суадносіны ваенных сіл Германіі і СССР, войскі Заходняй асобай акругі (ЗахАВА) і сілы фашысцкай Германіі, якія ім супрацьстаялі. Адказваючы на другое пытанне, асвяціце першы этап абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, трагедыю войск 3-й і 10-й армій. Прааналізуйце дзейнасць органаў савецкай улады і Кампартыі па арганізацыі абароны: мабілізацыя, эвакуацыя, народнае апалчэнне. Раскажыце аб баях пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілевам, Гомелем і падвядзіце вынікі двухмесячнага змагання савецкіх войскаў на Беларусі. У чым прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі на пачатковым этапе вайны? У трэцім пытанні высветліце планы, якія мелі нямецкія акупацыйныя ўлады ў дачыненні да захопленых беларускіх зямель. На якія часткі была падзелена Беларусь і які акупацыйны апарат кіравання быў створаны? Ахарактарызуйце асноўныя накірункі фашысцкай палітыкі генацыду: рэалізацыя плана "Ост"; карныя экспедыцыі; канцэнтрацыйныя лагеры і турмы, гета; выгнанне насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Прааналізуйце эканамічную палітыку нямецка-фашысцкіх акупацыйных уладаў, яе сутнасць і асноўныя этапы.
ТЭМА 31. Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі 1941 – 1944 гг. Вызваленне Беларусі. 1. Партызанская і падпольная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 2. Калабарацыянісцкі рух. 3. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа.
ЛІТАРАТУРА: 1 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вуч. дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / А.А. Каваленя, У.І. Лемяшонак і інш. – Мінск: БДУ, 2004. 2 Долготович Б.Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны в вопросах и ответах. – Минск: Полымя, 1994. 3 Каваленя А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі, 1941–1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць. – Мінск: БДПУ, 1999. 4 Калюта В.В. Проблемы становления белорусского подполья в начальный период Великой Отечественной войны // Веснік БГУ. Серыя 3: Гісторыя. Філасофія. Эканоміка. Права. –1991. – № 3. 5 Лемешонок В. Героические страницы освобождения Белоруссии: операция "Багратион". – Минск: Наука и техника, 1988. 6 Лемяшонак У. І. Вызваленне – без грыфа “Сакрэтна!” – Мінск: Полымя, 1996. 7 Літвін А. Акупацыя Беларусі (1941–1944): Пытанні супраціву і калабарацыі. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. 8 Літвін А. Армія Краёва на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 1, № 4. 9 Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. – Минск: Право и экономика, 1995. 10 Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941–1944. – Минск: Беларусь, 1994.
У першай частцы работы пакажыце працэс разгортвання народнай барацьбы супраць акупантаў: першыя падпольныя камітэты і партызанскія атрады, наладжванне дзейнасці КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Вызначце асноўныя этапы развіцця партызанскага руху на Беларусі і яго размах, адносіны насельніцтва да партызан. Прааналізуйце асаблівасці падпольнага руху, антыфашысцкіх патрыятычных арганізацый ў заходніх абласцях рэспублікі. Даследуйце польскі партызанскі рух у межах Заходняй Беларусі (Армія Краёва), яго мэты і тактыку барацьбы. Вызначце ўклад падпольшчыкаў і партызан у агульную перамогу. Па другому пытанню неабходна вызначыць дзве лініі берлінскай усходняй палітыкі ў дачыненні да "беларускага пытання". Прасачыце ўзнікненне ва ўмовах акупацыі беларускіх нацыянальных палітычных рухаў і арганізацый, дзейнасць БЦР, правядзенне другога Усебеларускага кангрэсу. Якія мэты ставілі перад сабой беларускія калабарацыяністы? Іх лёс. Па трэцяму пытанню трэба высветліць, калі пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі і якія сілы ў гэтым удзельнічалі. Хто займаўся распрацоўкай наступальнай аперацыі "Баграціён"? Этапы і вынікі аперацыі “Баграціён”. Расскажыце аб найбольш буйных бітвах і подзвігах савецкіх воінаў. Падвядзіце вынікі вайны для Беларусі.
ТЭМА 32. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1945-1955 гг.) 1. Людскія і матэрыяльныя страты, нанесеныя рэспубліцы за гады вайны. Аднаўленне і развіццё прамысловасці, транспарту. 2. Становішча ў сельскай гаспадарцы. Калектывізацыя ў заходніх абласцях рэспублікі. 3. Грамадска-палітычнае жыцце рэспублікі. 4. Выхад Беларусі на міжнародную арэну.
ЛІТАРАТУРА: 1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994. 2 Болбас М. Возрождение народного хозяйства Белоруссии // Экономические науки. – 1985. – № 4. 3 Кузняцоў М.В. Пасляваеннае аднаўленне і развіццё: ад спроб рэфармавання – да крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы / Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск: БелЭН, 2000. 4 Лыч Г. Трагедыя беларускага сялянства. – Мінск: Право и экономика, 2003. 5 Марчанка I. Гарады Беларусі: аднаўленне і развіццё // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – №3. 6 Снапковский В.Е. Белорусская ССР в ООН (1945–1985 гг.) – Минск: Наука и техника, 1985. 7 Снапковский В.Е. Путь Беларуси в ООН. 1944–1945 гг. – Минск: Наука и техника, 1994. 8 Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944–1953 гг. – Мінск: Бел. навука, 1997. 9 Храпко Л.П. Уплыў грамадска-палітычнай сітуацыі другой паловы 40-х–першай паловы 50-х гг. на развіццё гістарычнай навукі ў БССР / Старонкі гісторыі Беларусі. – Мінск, 1992. 10 Эканамічная гісторыя Беларусі. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.
Пачынаючы адказ на першае пытанне, неабходна паказаць страты, якія панесла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, вызначыць памеры ваенных разбурэнняў і шляхі пераадолення іх вынікаў. Першыя крокі па аднаўленню народнай гаспадаркі. Прааналізуйце працэс фарміравання новых галін прамысловасці, "зборачнага цэха" савецкай імперыі, вызначце яго экстэнсіўны і стратны характар. Як адбывалася аднаўленне транспарту? Ахарактарызуйце становішча ў сельскай гаспадарцы БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе: аднаўленне калгасна-саўгаснага ладу; калектывізацыя ў Заходняй Беларусі; прычыны паглыблення крызісу сельскай гаспадаркі ў канцы 40-х гг.; узбуйненне калгасаў у пачатку 50-х гг., сутнасць мерапрыемстваў, накіраваных на вывад сельскай гаспадаркі з крызіснага стану; вынікі іх ажыццяўлення. Адказваючы на трэцяе пытанне, трэба прааналізаваць, як суадносіліся канстытуцыя і рэальныя прынцыпы дзяржаўнасці БССР. У чым выявіліся дыктатура цэнтра, узмацненне адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы Сталіна на Беларусі? У адносінах да якіх пластоў грамадства ажыццяўляліся рэпрэсіі на Беларусі ў канцы 40-х – пачатку 50-х гг.? Прывядзіце прыклады. Раскажыце аб існаванні нацыянальных арганізацый беларускай моладзі, іх мэтах і лёсе ўдзельнікаў. Аналізуючы становішча Беларусі на міжнароднай арэне, раскажыце аб яе ўдзеле ў стварэнні ААН і ініцыятывах у рамках гэтай арганізацыі. Хто быў першым міністрам замежных спраў БССР? Вызначце рэальны статус БССР у супольнасці краін свету.
ТЭМА 33. БССР у сярэдзіне 50-х - 80-х гг. 1. Грамадска-палітычнае жыццё. 2. Развіццё эканомікі. Прамысловасць БССР ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). 3. Стан сельскай гаспадаркі. 4. Матэрыяльнае становішча насельніцтва.
ЛІТАРАТУРА: 1 Актуальныя пытанні гісторыі БССР. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 2 Агееў А. Фарміраванне палітычнай эліты БССР у паслясталінскі час // Беларуская мінуўшчына. – 1994. – № 4. 3 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006. 4 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997. 5 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001. 6 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 7 История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск: Книжный дом, 2004. 8 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. – Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995. 9 Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. – Мінск: Современная школа, 2006. 10 Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча В.І. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.
Пакажыце, што пасля смерці І. В. Сталіна ў краіне пачынаецца працэс дэмакратызацыі грамадскага развіцця. У якой ступені дэмакратызацыя закранула дзейнасць КПСС, КПБ, Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і іншых так званых грамадскіх арганізацый? Раскажыце аб рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій на Беларусі. Калі гэты працэс зноў спыніўся? Вызначце змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі пасля 1964 г. Вызначце сутнасць НТР і асноўныя напрамкі яе развіцця. У чым выявіўся ўплыў НТР на развіццё прамысловасці Беларусі ў 60–80-гг.? Высветліце прычыны неабходнасці рэфармавання народнай гаспадаркі ў другой палове 60-х гг. Сутнасць рэформы ў галіне прамысловасці і яе вынікі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі ў 70-х – першай палове 80-х гг. Вынікі прамысловага развіцця ў канцы 70-х – першай палове 80-х гг. Прааналізуйце ўплыў НТР на сельскую гаспадарку Беларусі, спробы паляпшэння кіравання сельскай гаспадаркай і яе пераводу на інтэнсіўны шлях развіцця ў 60–70-х гг. У чым прычыны правалу гэтых мерапрыемстваў? У заключнай частцы работы разгледзьце ўплыў НТР на змяненні ў сацыяльным складзе насельніцтва Беларусі, спробы вырашэння сацыяльных праблем. Змены ў матэрыяльным і сацыяльным становішчы калгаснікаў, рабочых, інтэлігенцыі. ТЭМА 34. Беларусь на шляху сістэмных пераўтварэнняў (1985–2007 гг.) 1. Перабудова і яе вынікі. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 2. Грамадска-палітычнае развіццё РБ на сучасным этапе. Канстытуцыя РБ. 3. Незалежная Беларусь у сістэме міжнародных адносін.
ЛІТАРАТУРА: 1 Барыс А. Сучасныя партыі на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 1. 2 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002. 3 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Беларусь, 1996. 4 Круталевіч В. Четыре этапа независимости. К истории провозглашения белорусской государственности // Беларуская думка. – 1992. – № 1. 5 Лойка Л. Беларусь у геапалітыцы // Звязда. 1992. 19– 22 мая. 6 Лойка Л. Нататкі палітолага: Жнівеньскі путч 1991 г. і незалежнасць Беларусі // Звязда. 1991. 20–28 верасня. 7 Лыч Л.М. Нацыянальная свядомасць беларусаў: Дэградацыя і адраджэнне // Літаратура і мастацтва. 1990. 4, 11 мая. 8 Сердюков Н. Заметки о независимости // Неман. – 1992. – № 3. 9 Содружество Независимых Государств: портрет на фоне перемен. – Минск: Панграф, 1996. 10 Шадурский В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы. – Минск: БГУ, 2000.
Першае пытанне трэба пачаць з разгляду праблемы перабудовы: неабходна асвяціць такія падзеі, як пераход ўлады ў рукі Саветаў, правядзенне новых выбараў народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў рэспублікі на конкурснай аснове, дзейнасць Вярхоўнага Савета Беларусі ва ўмовах незалежнасці ад партыйных органаў. Звярніце ўвагу на цяжкасці і перашкоды на шляху маладой дэмакратыі ў рэспубліцы. Стварэнне БНФ і іншых палітычных рухаў і партый, асноўныя рысы іх дзейнасці. Жнівеньскі (1991 г.) путч і яго ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Дэпартызацыя органаў улады і кіравання на Беларусі, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Затым неабходна ацаніць прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 27 ліпеня 1990 г., а потым наданне Дэкларацыі статуса канстытуцыйнага закона 25 жніўня 1991 г. Які ўдзел прыняла Рэспубліка Беларусь у распрацоўцы Дагавора аб Садружнасці Незалежных Дзяржаў? Беларусь – прэзідэнтская рэспубліка. Прэзідэнцкія выбары 1994, 2001, 2006 гг. А. Р. Лукашэнка – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. і іх рашэнні. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Па трэцяму пытанню неабходна паказаць рост аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне на сучасным этапе, яе знешнепалітычныя сувязі і кантакты, перабудову гандлёва-эканамічных і навуковых сувязей рэспублікі з іншымі краінамі. Якія склаліся новыя формы знешнеэканамічных адносін, культурных сувязей Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі? Як развіваюцца адносіны у рамках СНД?
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2680; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |