Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускіх губерняў ў 60—90 гг. ХХст




Сацыяльна-эканамічнае развіццё

 

Пры вывучэнні пытання аб развіцці сельскай гаспадаркі Беларусі ў парэформенны час неабходна высветліць два перыяды: 60—70-я гг. і 80—90-я гг. XIXст. Падкрэсліце, што і пасля адмены прыгоннага права Беларусь была рэгіёнам вялікага памешчыцкага землеўладання, што з'явілася галоўнай асаблівасцю сельскай гаспадаркі заходніх губерняў.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла «прускі шлях» развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ болып выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1% ад агульнай зямельнай плошчы. Памешчыцкае землеўладанне на Беларусі мела выразны латыфундыяльны характар.

Дайце характарыстыку развіцця сельскай гаспадаркі ў 60—90 гг. ХХст., яго галіновай структуры, адработачнай сістэмы, галоўнага накірунку ў гаспадарках памешчыкаў, зрабіце агульны вынік аб становішчы сельскай гаспадаркі ў гэтае дзесяцігоддзе.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў феадалізму і пераважала падворнае землекарыстанне.

3 80-х гг. пачаўся сусветны сельскагаспадарчы крызіс, звязаны са з'яўленнем у Еўропе таннага зерня з ЗША, Канады, Аўстраліі. Пакажыце, як гэты крызіс паўплываў на развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі, якія змены адбыліся ў аграрных адносінах, структуры галін земляробства, як адбываўся пераход да капіталістычнай сістэмы сельскай гаспадаркі?

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80—90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у 2 разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высокаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. Паступова на Беларусі складваліся пэўныя раёны, дзе пераважную ролю адыгрывала тая ці іншая гандлёвая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці і да яе прыстасоўваліся ўсе іншыя.

Звярніце ўвагу на развіццё таварнай жывёлагадоўлі, рост колькасці скаціны, спецыялізацыю многіх памешчыцкіх гаспадарак на вытворчасці мяса-малочных прадуктаў.

Капіталістычныя адносіны пранікалі і ў сялянскія гаспадаркі. Раскажыце аб сацыяльным раслаенні сялянства, аб суадносінах заможных, серадняцкіх і бядняцкіх гаспадарак, аб адыходзе сялян-беднякоў у адыходны промысел, росце колькасці малазямельных і беззямельных сялян. Ахарактарызуйце сялянскую гаспадарку Беларусі ў канцы XIXст., яго матэрыяльнае становішча, прылады працы, матэрыяльныя магчымасці.

У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. Важным відам гандлёвага прадпрымальніцтва ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі было вінакурэнне. Ад продажу спірту памешчыкі атрымлівалі буйныя даходы. 3 сярэдзіны 60-х гадоў у памешчыцкіх гаспадарках інтэнсіўна развівалася свінагадоўля.

У Мінскай і Гродзенскай губернях значнага развіцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля.

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва ярка праявіліся ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур. Сярод іх галоўнае месца займалі бульба і лён.

Капіталізм у сельскай гаспадарцы Беларусі развіваўся па так называемым прускім шляху. Адзначце яго характэрныя прыкметы. Пакажыце, як памешчыцкія гападаркі ператварыліся ў капіталістычныя і які ўплыў капіталізм аказаў на сялянства.

У заключэнні падвядзіце вынікі развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў парэформенны перыяд.

Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гадоў па распаўсюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расіі пасля Новарасійскага раёна. Але ўсё ж у памешчыцкіх гаспадарках Беларусі прымянялі ў асноўным адсталую ручную тэхніку.

Да пачатку XXст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далёка не завяршылася. Адпрацовачная сістэма не была канчаткова адменена нават у перадавых гаспадарках.

Гаворачы аб развіцці капіталізму ў прамысловасці Беларусі, неабходна спачатку даць характарыстыку прамысловай вытворчасці ў першыя дзесяцігоддзі парэформеннага перыяду, паказаць яго структуру, найбольш развітыя галіны, крыніцы сыравіны.

Феадальныя перажыткі стрымлівалі развіццё капіталістычнага бессаслоўнага землеўладання, якое нават у пачатку XXст. на Беларусі складала толькі 16,5% агульнай зямельнай плошчы.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIXст., разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў.

Далей важна прасачыць працэс пераходу ад ручной працы да машыннай, рост колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў і наёмных рабочых, адзначыць галіны вытворчасці, у якіх капіталістычныя адносіны дасягнулі найбольшага росквіту. Якім з іх належыла вядучая роля? Назавіце буйнейшыя прадпрыемствы, узнікшыя ў другой палове XIXст.

У 60-я гады XIXст. у прамысловасці Беларусі пераважалі дробныя рамесныя прадпрыемствы і мануфактуры. На іх выкарыстоўвалася ручная праца. Перш за ўсё гэта промыслы па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярны), гліны (ганчарны), скуры (кушнерскі, шавецкі), шэрсці і льну (ткацкі). Рамесніцкая вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і шматлікіх мястэчках.

Пасля рэформы 1861 г. паскорыўся рост мануфактурнай вытворчасці. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але існаваў яе падзел па спецыяльнасцях.

Пры падвядзенні вынікаў развіцця капіталізму ў прамысловасці Беларусі адзначце асаблівасці гэтага працэсу ў дадзеным рэгіёне пры параўнанні з другімі губернямі Расіі, іх уплыў на фарміраванне прамысловага пралетарыяту.

Нягледзячы на вялікую долю рамеснай і мануфактурнай вытворчасці, на Беларусі на працягу другой паловы XIXст. ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство і мануфактуру паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 46,8 % валавога прадукту.

Беларусь з'яўлялася адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі. Лесапільная прамысловасць па колькасці занятых рабочых стаяла на другім месцы пасля вінакурэння. Значнае развіццё на Беларусі атрымалі запалкавыя і папярова-кардонныя прадпрыемствы.

Вельмі шмат было на Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольна-крупяныя, крухмальна-патачныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, ільно-і пенькаапрацоўчыя, гарбарныя. Значнае развіццё атрымала тытунёвая прамысловасць, якая працавала на завознай сыравіне. У другой палове XIXст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. На Беларусі атрымала развіццё ў першую чаргу вытворчасць цэглы. Існавалі таксама шклозаводы і прадпрыемствы па вытворчасці кафлі.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на пабудову сеткі чыгунак на тэрыторыі Беларусі, значэнне чыгуначнага транспарту для развіцця прамысловасці, пашырэнне рынку, гандлёвых сувязей з гандлёва-прамысловымі цэнтрамі Расіі. Назавіце чыгункі, пабудаваныя ў Беларусі ў другой палове XIXст.

Першай чыгункай, якая пракладзена па тэрыторыі Беларусі, стала Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. Яна прайшла праз Гродна. У 1866 г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгунка праз Дзвінск — Полацк — Віцебск. Асабліва інтэнсіўна чыгуначныя магістралі будаваліся ў 70—90-х гадах. У 1871 г. пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск — Орша — Баранавічы — Брэст); у 1871—1874 гг. — Лібава-Роменская (Вільня — Маладзечна — Мінск — Асіповічы — Бабруйск — Жлобін); у 1873 г. — Брэст — Ковель; у 1882 г. — Пінск — Жабінка; у 1886 г. — Лунінец — Гомель і Беласток — Баранавічы. Чыгуначнае будаўніцтва працягвалася і ў наступныя гады. Чыгунка звязала Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, буйнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — Пецярбургам, Масквой, Кіевам, прыбалтыйскімі портамі.

Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

Працягваўся рост гарадоў. Мінск, Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы ў выніку развіцця чыгункі сталі буйнымі чыгуначнымі вузламі і гандлёва-прамысловымі цэнтрамі.

Пашырыўся гандаль. Пераважаў вываз сельскагаспадарчай сыравіны, лясных матэрыялаў, такіх прамысловых тавараў, як запалкі, папера і кардон, цэгла, кафля і аконнае шкло, вяроўкі і канаты, спірт, малочныя прадукты, жытняя і бульбяная мука і г. д. Прывозілі ж на Беларусь метал, мануфактурныя тавары, соль, збожжа.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Акрамя аддзяленняў цэнтральных банкаў імперыі (у Мінску, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Пінску, Бабруйску і іншых гарадах) былі і мясцовыя — Магілёўскі і Мінскі камерцыйныя банкі.

У заканчэнне зрабіце вывад аб развіцці капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў парэформенны час.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці па-ранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1055; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.