КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Першыя палітычныя арганізацыі
Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі. Царызм жорстка падавіў паўстанне 1863—1864 гг. Аднак барацьба працоўных супраць царызму, астаткаў прыгонніцтва, за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працягвалася. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50—60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы 1861 г. Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі феадалізму, якія захаваліся пасля рэформы 1861 г.: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху. Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльна эканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйскай беднаты ў горадзе стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Састаўной часткай прамысловага перавароту з'яўляецца фарміраванне пралетарыяту, рост прафесійнай кваліфікацыі і палітычнай свядомасці. Назавіце агульную колькасць працоўных па галінах вытворчасці, нацыянальным складзе, пакажыце ўдзел рабочых у забастоўках з мэтай паляпшэння ўмоў працы, павышэння заработнай платы, перарастанне эканамічнай барацьбы пралетарыяту ў палітычную, прымусовыя меры царскага ўрада ў вобласці рабочага заканадаўства. Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор. У 70-я гады асноўнай формай пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем паляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80—90-я гады ўрад быў вымушаны прыняць шэраг заканадаўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У 1882 г. забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12—15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам 1885 г. на тэкстыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і падлеткаў да 17 гадоў. У 1886 г. быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У 1897 г. працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 1882 г. для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. У сярэдзіне 70-х гг. рэвалюцыйны рух зноў зарадзіўся і выступіў пад сцягам народніцтва. Раскрыйце сутнасць ідэалогіі народнікаў, іх погляды на развіццё капіталізму ў Расіі. 3 якім класам звязалі яны свае надзеі, каго лічылі галоўнай рухаючай сілай у развіцці грамадства, рэвалюцыйнай сілай у барацьбе супраць самадзяржаўя, якім чынам яны марылі перайсці да сацыялізму? Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў). Народніцкі рух быў цесна звязаны з агульнарасійскім. Назавіце вядомых народнікаў- ураджэнцаў Беларусі, якія прымалі актыўны ўдзел у агульнарускім руху. У якіх гарадах Беларусі ў 70-х гг. — пачатку 80-х гг. дзейнічалі народніцкія гурткі? Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М. Судзілоўскі, С. Кавалік, І Грынявіцкі, Р. Ісаеў, К. Брэшка-Брэшкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі вельмі абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі. Раскажыце аб становішчы народніцтва ў канцы 70-х гг., аб прычыне расколу арганізацыі народнікаў "Зямля і воля" на дзве — «Народную вол»" і «Чорны перадзел», аб разніцы ў тактыцы гэтых арганізацый, аб пазіцыі народнікаў Беларусі ў гэтай спрэчцы, стварэнні цэнтральнай падпольнай друкарні «Чорны перадзел» у Мінску і яе дзейнасці. Народнікі Беларусі прадпрымалі неаднаразовыя спробы аб'яднацца ў адну арганізацьпо. Аднак гэта зрабіць ім не ўдалося. Чаму гэтыя намаганні не мелі поспеху? Пакажыце дзейнаснь пецярбургскай народніцкай групы студэнтаў-ураджэнцаў Беларусі «Гоман», яе заслугі перад беларускім нацыянальным рухам. У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. Рэпрэсіі, якія паследвалі паспя гэтага,у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый «Народнай волі». Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе. Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове: адозвы «Да беларускай моладзі» і «Да беларускай інтэлігенцыі», «Лісты пра Беларусь. Ліст першы», «Пасланне да землякоў-беларусаў». У 1884 г. члены групы «Гоман» (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса «Гоман» (на рускай мове). У другой палове 80-х — 90-я гады пануючым накірункам у народніцтве з'яўляўся ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. У пачатку 80-х гг. народніцтва ўступіла месца марксізму. Пад уплывам польскай партыі «Пралетарыят» і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» у Беларусі ўзнік самастойны сацыял-дэмакратычны рух, у некаторых гарадах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі, у якіх вывучаліся творы Маркса і Энгельса. Але яны былі нешматлікія і не звязаны з рабочым рухам. Такое становішча назіралася і ў Расіі. У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утворана ў 1882 г.) і пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі).У другой палове 80 — пачатку 90-х гадоў у некаторых гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса, Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў. У Мінску такімі гурткамі кіравалі Э. Абрамовіч, І. Гурвіч, С. Трусевіч, Гомелі — А. Поляк і І. Захарын, Гродне — М. Дзем'яновіч і С. Галюн, Віцебску — А. Амстэрдам, М. Заслаўскі, П. Дубінская і Х. Усышкін. Першыя марксісцкія гурткі на Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам. Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі. На Беларусі гэтаму пераходу шмат садзейнічала рукапісная брашура А.Крэмера «Аб агітацыі» (1893). У 1893 г. у выніку аб’яднання екалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). З 1897 г., пасля арганізацыйнага з’езда у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). У 1898 г. у Мінску адбыўся І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Адначасова адбывалася афармленне больш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі — бальшавікоў (лідэрам гэтай фракцыі стаў У. Ленін). Такім чынам, у канцы XIXст. рэвалюцыйны рух на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, яшчэ не дасягнуў сваёй асноўнай мэты самадзяржаўе і звязаная з ім сацыяльна-эканамічная і палітычная сістэма працягвалі існаваць. Але менавіта ў гэты час былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы розных апазіцыйных самадзяржаўю сіл, якія ў хуткім часе пачалі фарміравацца ў палітычныя партыі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 809; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |