Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Абуховіч Альгерд(1840—1898) — беларускі пісьменнік




 

Абуховіч Альгерд(1840—1898) — беларускі пісьменнік. Удзельнік паўстання 1863—1864 гг. Пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму. Пераклаў на беларускую мову творы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, В.Гюго і інш. Разам з Ф.Багушэвічам адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Аўтар баек «Ваўкалак», «Старшыня», «Суд», «Воўк і лісіца». У 1894 г. напісаў шэраг мемуараў.

Авейдэ А., Гілер А.— прадстаўнікі і лідэры правага крыла «Чырвоных».

Апалінар (1833-1900) — пейзажыст і партрэтыст. У 1869—1871 гг. падарожнічаў па Расіі, Украіне, Беларусі: збіраў матэрыял для сваіх карцін. Вядомы пейзажныя карціны «Балота» (1852 г.), «Вечар» (1854 г.), «На радзіме» (1869 г.), «Свіслач » (1868 г.) і інш.

Багушэвіч Францішак(1840—1900) — беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімам Мацей Бурачок. Удзельнік паўстання 1863—1864 гг. пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе»), публіцыстычны маналог («Мая дудка»), філасофскі роздум («Праўда», «Думка»), вершапрысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка») і інш.

Бонч-Асмалоўскі А.В.(1857—1930) — рэвалюцыянер-народнік, ураджэнец Беларусі, член арганізацыі «Зямля і воля» і «Чорны перадзел». У 1881 г. удзельнічаў у стварэнні падпольнай арганізацыі «Чорны перадзел» у Мінску. Стварыў гурток самаадукацыі ў маёнтку Блонь (цяпер Пухавіцкі раён), за што быў сасланы ў Сібір. Удзельнік І Усебеларускага Кангрэса (1917 г.).

Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) — беларускі пісьменнік-дэмакрат. Пісаў пад псеўданімам Беларуская Дудка. У час паўстання 1863—1864 гг. адзін з арганізатараў узброенага выступлення на Віцебшчыне. У 1863 г. арыштаваны і заняволены ў Віцебскую турму, у 1865 г. сасланы ў Сібір, дзе і памёр. Аўтар паэмы «Ахульга», драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў» і інш.

Гілярый (?—?) — акварэліст. Вучыўся ў рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу (да 1868 г.), потым у Акадэміі Мастацтва (да 1873 г.). сярод пейзажаў вядомы «Від шпіля Петрапаўлаўскага сабора» (1870 г.), «Кветкі» (1872 г.) і інш.

Грынявіцкі І.І. (1856—1881) — рэвалюцыянер-народнік. З 1879 г. член «Народнай волі», адзін са стваральнікаў беларускай фракцыі «Народнай волі» у Пецярбургу. Уваходзіў ў групу, якая рыхтавала замах на цара 1 сакавіка 1881 г. Кінуў бомбу, якой смяротна параніў Аляксандра II і сябе.

Гурыновіч Адам (1869—1894) — беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер, на фарміраванне яго светапогляду вырашальны ўплыў зрабілі распаўсюджанне марксізму ў Расіі, ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і рэвалюцыйнага народніцтва 1880-х гг., у тым ліку беларускай групы «Гоман». Матэрыяліст і атэіст,ён верыў у «жыццёвае прымяненне» сацыялістычных ідэй; першым у беларускай літаратуры выказаў думку пра агульнасць інтарэсаў рабочых і сялянаў. Пісаў на беларускай, рускай і польскай мовах. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча і выступаў з пазіцыяй рэалізму і народнасці.

Дамброўскі Я., Каліноўскі К., Трусаў А., Урублеўскі В., Мацкявічус А. — прадстаўнікі і лідэры левага крыла «Чырвоных».

Ельскі Аляксандр(1834—1916) — беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец, перакладчык. З 1890-х гг. жыў у Замосці (Пухавіцкі р-н), дзе стварыў літаратурна-краязнаўчы музей. Пісаў на беларускай, польскай і рускай мовах. Першы біёграф і сябра В.Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар верша «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872 г.),дыдактычных вершаваных і празаічных гутарак «Сынок» (1895 г.), «Нашы перасяленцы» (1896 г.) і інш.

Ельскі Міхаіл(1831—1904)— беларускі скрыпач, кампазітар, музычны пісьменнік. Брат А.К. Ельскага. Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку 2-х канцэртаў, санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна» і інш. Шмат выступаў як музычны публіцыст, друкаваў у польскіх часопісах «Музычны рух», «Музычнае рэха» і інш. артыкулы і нарысы пра вядомых кампазітараў-выканаўцаў, у тым ліку беларускіх (Ю.Дашчынскага, Кжыжаноўскага, К.Стравінскага і інш.). Ва ўспамінах прыведзена шмат цікавых фактаў пра развіццё музычнага мастацтва на Беларусі. Збіраў і запісваў беларускія народныя мелодыі, выкарыстоўваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Мінскай губерні».

Іпаліт (1828—?) — пейзажыст. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінску. З 1855 г. наведваў заняткі Пецярбургскай Акадэміі Мастацтва. Вядомы пейзаж «Від у ваколіцах Бабруйска» (1858 г.) і інш.

Каратынскі Вінцэсь(1831—1861) — беларускі і польскі паэт і журналіст. У 1867—1858 гг. супрацоўнічаў у часопісе «Віленскі зборнік», з 1860 г. супрацоўнік газеты «Виленский вестник». У 1862 г. падарожнічаў па Беларусі. Аўтар артыкулаў, звязаных з Беларуссю («Карціны з берагоў Немана», «Некалькі падрабязнасцей пра сям’ю, месца нараджэння і маладосць Адама Міцкевіча» і інш).

Кастусь Каліноўскі (21.01.1838—10.03.1864 гг.) — беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат і мысліцель, кіраўнік паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Адзін з найбольш актыўных і паслядоўных дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху. Належаў да левага крыла «Чырвоных». Пакараны смерцю ў Вільні.

Лучына Янка(1851—1892) — беларускі паэт-дэмакрат. Сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Упершыню выступіў у друку ў 1886 г., (верш «Не дзеля славы ці разлукі», на рускай мове). Друкаваўся ў газеце «Минский листок», «Паўночна-Заходнім календары на 1893 г.», польскіх часопісах «Калоссе», «Край» і інш. выданнях. Тэматычна яго паэзія звязана пераважна з жыццём беларускай вёскі. З яго паэзіі і бярэ вытокі беларуская філасофская лірыка. Яго пяру належыць нарыс «З крывавых дзён» (1889 г.), у якім узнаўляецца карціна паўстання 1863-1864 гг. на Міншчыне. Збіраў беларускі фальклор.

Мураўёў М.М. — галоўны начальнік Заходняга краю ў 1863—1865 гг. Арганізатар і кіраўнік рашучага і жорсткага задушэння паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі і ў Літве.

Назімаў У.І. (1802—1874) — віленскі генерал-губернатар у 1855—1863 гг., асоба прыбліжаная да Аляксандра II. Інспірыраваў падачу дваранствам Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў адрасоў імператару з пажаданнямі вызвалення сялянаў ад прыгоніцтва без зямлі.

Насовіч І.І.(1788—1877) — беларускі мовазнавец-лексіограф, фалькларыст, этнограф. Склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы, а таксама тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы» (1870 г.), дзе растлумачаны 13 тыс.слоў. Вядомы яго фальклорна-этнаграфічныя працы «Зборнік беларускіх прыказак», «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868 г.), «Беларускія песні» (1873 г.) і інш.

Нікіфароўскі М.Я. — беларускі этнограф і фалькларыст. З 1860-х гг. пачаў вывучаць побыт і культуру Беларусі. Больш за 20 гадоў быў карэспандэнтам П.В.Шэйна, з 1890-х гг. выступаў з самастойнымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследванняў па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны: «Нарысы Віцебскай Беларусі», «Простанародныя загадкі» і інш.

Ражанскі Фелікс(?—пасля 1903 г.) — беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860—х гг. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К.Каліноўскага. удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда». Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы...», «Ах ты, мая чарнабрыва...» (былі апублікаваны ў 1865 г. паўстанцам І.Арамовічам).

Раманаў Е.Р.(1855—1922) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады і г.д. Апублікаваў больш за 200 прац па этнаграфіі, фальклору, гісторыі, археалогіі і мове беларусаў, больш за 10 тыс. фальклорных твораў. Асноўная фальклорна-этнаграфічная праца — «Беларускі зборнік» (вып. 1-9, 1886—1912 гг.). У 1889—1894 гг. вёў археалагічныя раскопкі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. Склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

Серакоўскі Зыгмунт (1826—1863) — дзеяч беларускага, польскага і рускага рэвалюцыйнага руху. Кіраўнік паўстанцкага атрада ў Літве. Пакараны смерцю ў Вільні 27.06.1863 г.

Сілівановіч Н.Ю. (1830-1918 (?)) — беларускі і рускі жывапісец. Яго творчасць развівалася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму. За карціны, напісаныя ў Пецярбургу і на Беларусі, у 1847 г. атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. Адзін з першых беларускіх мазаістаў. Аўтар мазаікі «Евангеліст Матфей», «Пацалунак Юды» і інш., а таксама партрэтаў «Стары пастух», «Павятовы стараста» і інш., жанравых кампазіцый «У школу», «Салдат і хлопчык» і інш.

Судзілоўскі М.Н. (1850—1930) — рэвалюцыянер-народнік, прыродазнавец. Адзін з кіраўнікоў народніцкай арганізацыі ў Магілёўскай гімназіі. Удзельнік «хаджэння ў народ». З 1875 г. у эміграцыі. Удзельнік сацыялістычнага руху ў краінах Заходняй Еўропы, вызваленчага руху ў Кітаі. У 1901 г. быў выбраны прэзідэнтам Гавайскай рэспублікі.

Тапчэскі Фелікс(1838—1892) — беларускі паэт-дэмакрат. У 1864 г. арыштаваны, магчыма, за сувязь з паўстанцамі. Аўтар вершаў «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна» і інш. Некаторыя яго вершы зберагліся ў рукапіснай “Беларускай хрэстаматыі” Б.І.Эпімах-Шыпілы.

Урублеўскі В. А. (1836—1908) — дзеяч беларускага і польскага рэвалюцыйнага руху. У час паўстання 1863-1864 гг. актыўны дзеяч «Чырвоных», камандаваў паўстанцкімі атрадамі. На пачатку 1864 г. эмігрыраваў у Францыю.

Шарашэўскі, Лекерты, Цукерман, Паляк, Якабсон, Ліўшыц — прадпрымальнікі, гаспадары прамысловых прадпрыемстваў.

Шэйн П.В. (1826—1900) — беларускі і рускі фалькларыст і этнограф. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850-х гг. Выдаў «Праграму для збірання помнікаў народнай творчасці» (1867 г.) — адну з першых спецыяльных фальклорных праграм у Расіі — і разаслаў яе па Беларусі. Складальнік зборнікаў «Рускія народныя песні» (1874 г.) і інш.

Эпімах Шыпіла Б.І. (1859—1934) — беларускі выдавец і мовазнавец. Адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху ў Пецярбургу ў канцы ХІХст. Ініцыятар стварэння (1906) і фактычны кіраўнік беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Кіраўнік студэнцкага Беларускага навукова-літаратурнага гуртка (1912—1917) у Пецярбургскім універсітэце.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 966; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.087 сек.