Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларускі нацыянальны рух




Грамадска-палітычнае развіццё.

У пачатку XX ст. у Беларусі авызначыліся тры палітычныя лагеры: памешчыцка-манархічны, буржуазна-ліберальны і рэвалюцыйна-дэмакратычны. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі палітычных партый і арганізацый дэмакратычнага накірунку былі: знішчэнне самадзяржаўя, абвяшчэнне дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, рашэнне нацыянальнага пытання. Вывучыце праграму і дзейнасць РСДРП, партыі эсэраў, нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Звярніце ўвагу на раскол РСДРП на бальшавікоў і меньшавікоў у сувязі з рознымі поглядамі на рашэнне стратэгічных і тактычных пытанняў рэвалюцыйнага руху.

У 1900 г. У. Ленін, Л. Мартаў, Г. Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету «Іскра». Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'езде РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў гэты час вызначалася іх раздзяленне на дзве фракцыі — бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У. Ленін), і меньшавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля аб'яднання гэтых дзвюх фракцый у 1906 г., некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 года У. Ленін адмовіўся ад супрацоўніцтва і з 1912 г. партыя бальшавікоў існуе самастойна.

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902—1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і іншыя.

Звярніце ўвагу на ўзнікненне і праграмныя мэты Беларускай сацыялістычнай грамады, якая разам з інтэрнацыянальнымі задачамі адстойвала нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Трэба падкрэсліць, што гэта была першая нацыянальная палітычная партыя.

Прыхільнікі буржуазна-ліберальнага блока баяліся народнай рэвалюцыі, звяржэння царызму і дабіваліся ўступак з боку самадзяржаўя, падзелу з імі ўлады. Іх палітычным ідэалам была канстытуцыйная манархія з парламентам. Растлумачце, якія сілы ў Беларусі падтрымлівалі буржуазна-ліберальныя ідэі і чаму расійская ліберальная буржуазія, у тым ліку і беларуская, да рэвалюцыі 1905 г. не стварыла сваёй партыі, цэнтраў?

На Беларусі гэтыя ідэі падтрымлівалі буйныя землеўладальнікі і буржуазія. Тут царызм не дазваляў арганізацыі земстваў, баючыся, што яны ператворацца у цэнтры палітычнай апазіцыі польскіх памешчыкаў. Таму ліберальная расійская і беларуская буржуазія не мела тут сваіх легальных апорных пунктаў. Ліберальныя памешчыкі групаваліся вакол сельскагаспадарчых таварыстваў.

Рэакцыйны памешчыцка-манархічны лагер уключаў у сябе асноўную масу памешчыкаў, дзяржаўна-бюракратычны апарат кіравання, вярхушку царкоўнай іерархіі, частку буржуазіі, якая залежала ад самадзяржаўя. Аднак яны не маглі спыніць рост рэвалюцыйнага руху. Назавіце прычыны сацыяльна-эканамічнага крызісу, якія ў выніку прывялі да першай рускай рэвалюцыі.

У канцы 1904 года ў Расіі наспела рэвалюцыйная сітуацыя. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы склаліся ў перыяд эканамічнага крызісу, абвастрыўшага да крайнасці беднае становішча шырокіх слаёў насельніцтва. Паражэнне царызма ў руска-японскай вайне паскорыла палітычны і эканамічны крызіс у краіне.

Палітычныя партыі манархічнага і ліберальна-буржуазнага накірунку пачалі стварацца толькі ў другой палове 1905 г. пасля выдання царскага маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. Назавіце гэтыя партыі і раскажыце аб праграмах і тактыцы гэтых аб'яднанняў.

Найбольш значныя з іх — Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты). Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Яны выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілегіяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на культурнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадуглежвалі захаванне памешчыцкага землеуладання, аднак лічылі неабходным накіраваць сельскую гаспадарку па «прускім шляху». Тактыка партыі прадуглежвала актыўныя формы дзейнасці. Таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую працу сярод насельніцтва.

У партыю акцябрыстаў уваходзілі буйныя капіталісты і памешчыкі, банкіры. Партыя падтрымлівала самадзяржаўе. Таму акцябрысты падтрымалі праграму царскага ўрада, выкладзеную ў маніфесце 17 кастрычніка. Тактычна партыя прадуглежвала парламенцкія формы барацьбы за ўладу.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 666; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.