Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Беларусь ў гады Першай сусветнай вайны




Першая сусветная вайна (1 жніўня 1914—11 лістапада 1918 г.) з'явілася вынікам вострых канфліктаў і супярэчнасцей паміж буйнейшымі імперыялістычнымі дзяржавамі у канцы XIX ст. Задоўга да вайны былі створаны ваенна-палітычныя блокі: Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія (Траісты саюз) і Англія, Францыя і Расія (Антанта).

У арбіту вайны былі зцягнуты 38 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 млд. чалавек, або 75% усяго насельніцтва зямнога шара. Раскрыйце характар і мэты вайны, інтарэсы блокаў і асобных дзяржаў.

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 года па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ большую «Вялікую Брытанію», каб падпарадкаваць увесь свет. Германія таксама імкнулася стаць «Вялікай Германіяй», куды павінны былі ўвайсці частка Францыі, Аўстра-Венгрыі, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя. Акрамя таго, Германія прагла мець вялізныя калоніі ў Афрыцы. У Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італія хацела падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. ЗША марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Ўсходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.

Кіраўніцтва краін, якія ваявалі ў вайне, імкнуліся пераканаць свае народы ў тым, што вайна вядзецца з мэтай абароны бацькаўшчыны, тым самым атруціць іх ядам нацыяналізму і шавінізму. Раскажыце аб пазіцыі розных класаў, партый у адносінах да вайны, падкрэсліце, што адзінай партыяй, якая выступіла супраць імперыялістычнай вайны, была партыя бальшавікоў. Назавіце лозунгі бальшавікоў аб вайне і раскрыйце іх сутнасць.

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгад ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна зможа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых. Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі былі таксама атручаны ядам шавінузму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі адбівалася на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць эсэраў і меньшавікоў прытрымліваліся лозунга «абароны радзімы ад прускіх варвараў». У жніўні 1914 г. У.Ленін напісаў тэзісы аб вайне «Задачы рэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі ў еўрапейскай вайне». Тэзісы з'явіліся асновай маніфеста ЦК РСДРП «Вайна і расійская сацыял-дэмакратыя». Гэта была праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны. Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць стала немагчыма, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую. Гэта быў асноўны лозунг маніфеста. Другім лозунгам маніфеста бальшавікоў быў лозунг паражэння «сваіх» урадаў у імперыялістычнай вайне. Змест гэтага лозунга заключаўся ў тым, што ваенныя няўдачы на фронце будуць аслабляць урады ваюючых краін і тым самым будуць садзейнічаць разгортванню рэвалюцыйнай барацьбы і звяржэнню гэтых урадаў.

Трэцім лозунгам бальшавікоў быў заклік да поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III Камуністычнага Інтэрнацыянала.

Раскажыце аб ваенных дзеяннях у пачатку вайны, аб ролі рускай арміі у выратаванні Францыі, аб прычынах паражэння рускіх армій ва Ўсходняй Прусіі, наступленні нямецкіх войск на руска-германскім фронце у 1915 г. На якой лініі спыніўся германска-рускі фронт у кастрычніку 1915 г.?

Германія першай пачала ваенныя дзеянні супраць Францыі. 4 жніўня 1914 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію і 16 жніўня захапілі крэпасць Льеж. Да 20 жніўня яны выйшлі на лінію Брусель, Намгор, Дзіан. Французская армія пацярпела паражэнне і ў канцы жніўня адступіла к Парыжу. Навісла пагроза захопу францускай сталіцы. Каб выратаваць становішча саюзнікі патрабавалі ад Расіі актывізаваць ваенныя дзеянні на Ўсходнім фронце супраць Германіі.

Наступленне рускіх войск ва Усходняй Прусіі пачалося 17 жніўня 1914 г. 1-я і 2-я рускія арміі пачалі тут наступленне. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Ўсходні. Пагроза захопу германскай арміяй Парыжу была знята. Але ў выніку нязгодненасці ў баявых дзеяннях рускія арміі ва Ўсходняй Прусіі пацярпелі паражэнне і былі адтуль выцеснены. У пачатку 1915 г. Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў і ўдарыла з боку Ўсходняй Прусіі і Галіцыі, каб акружыць у Польшчы сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага «мяшка», церпячы паражэнне за паражэннем. У ліпені 1915 г. рускія войскі здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна — Вільня — Мінск. 8 верасня яны пачалі наступленне ў раёне Вільні. 9 верасня немцы прарвалі фронт у Свянцян. Пранікшы ў тыл рускіх войск яны захапілі Вілейку і падышлі да Маладзечна. Рускія вайскі пакінулі Вільню. У сярэдзіне верасня 1915 г. наступленне нямецкіх войск было спынена. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск.

У пачатку вайны ў беларускіх губернях было абвешчана ваеннае становішча. Якія меры праводзілі царскія ўлады на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з гэтым?

На тэрыторыі Беларусі ўстанаўліваўся жорсткі ваенна-паліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працуючыя Беларусі выказвалі глубокую незадаволеннасць такім становішчам. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыства і іншыя масавыя арганізацыі працуючых. Усе населеныя пункты Беларусі былі запоўнены царскімі вайскамі.

Наступленне нямецкіх войск выклікала вялікую колькасць бежанцаў, якія з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі хлынулі на Усход і запаланілі амаль усю ўсходнюю частку Беларусі. У якім стане яны знаходзіліся і якую дапамогу ім рабілі царскія ўлады?

Становішча гэтых людзей было надзвычай цяжкім. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Тысяча галодных, змучаных людзей гінулі ад розных эпідэмій. Царскія ўлады ім не аказвалі дапамогі, часта застаўлялі працаваць на будаўніцтве умацаванняў у прыфрантавой паласе.

Пакажыце палітыку і дзеянні нямецкіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, рэжым здрадніцтва і зняволення, здзекі з мясцовага насельніцтва.

На захопленнай тэрыторыі Беларусі германскімі ўладамі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго падатак браўся з бальніц, рынкаў і г.д. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, насельніцтва прымусова вывозілася на працу ў Германію. Акупанты здзекаваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа.

Вайна нанесла вялікі ўрон эканоміцы Беларусі. Раскажыце аб стане спраў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы неакупіраванай часткі Беларусі, аб зніжэнні жыццёвага ўзроўню рабочых, аб змяненні адносін да вайны рабочых і сялян, развіцці забастовачнага руху ў горадзе і сялянскіх выступлениях у вёсцы, аб салдацкіх выступленнях на Заходнім фронце.

Было разбурана шмат прамысловых прадпрыемстваў, спалены сотні вёсак. У незахопленных паветах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія фабрыкі і заводы, зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. Для рабочых на прадпрыемствах быў устаноўлены жорсткі рэжым. За спыненне работ без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і малааплочваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У выключна цяжкім становішчы апынулася гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагавізны, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Пачынаючы з 1915 года адбываўся якасны рух у грамадскай свядомасці. Рабочыя і сяляне мяняюць свае адносіны да вайны. Назіралася нарастанне рабочага руху. У 1916 г. у стачачным руху ўдзельнічала 1800 чалавек. Больш шырокі размах на Беларусі атрымаў сялянскі рух. Ён выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў. У 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў, у 1916 г. — 60. Ваенныя паражэнні царскай арміі у 1915 годзе выклікалі незадаволеннасць салдат Заходняга фронту. Усяго ў Беларусі адбылося 62 хваляванні салдат. У 1916 г. адбылося паўстанне салдат Гомельскага размеркавальнага пункта. Гэта сведчыла аб пачатку працэса разлажэння царскай арміі.

Сусветная вайна сур'ёзна паўплывала на развіццё беларускага нацыянальнага руху.

Пакажыце дзейнасць нацыянальных арганізацый ва ўсходняй частцы Беларусі і на акупіраванай тэрыторыі.

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, актыўныя ўдзельнікі беларускага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнтральную Расіі. Была закрыта газета «Наша ніва», якую рэдагаваў Я. Купала. Ва ўсходняй неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На акупіраваных Германіяй беларускіх землях вядомыя дзеячы нацыянальнага руху — браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй адраджэння былога ВКЛ, з аўтаноміяй у ім Беларусі. Аднак ажыццявіць гэту ідэю не дазволілі германскія акупацыйныя ўлады. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выпадку парамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

У заключэнне неабходна адзначыць тыя беды, якія прынесла вайна беларускаму народу.

Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1795; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.