КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні для самакантролю. Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
Гістарычныя даты Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
Акупацыя — сістэма ваенных і палітычна-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на акупіраванай тэрыторыі. «Антанта» — ваенна-палітычны саюз Расіі, Францыі, Англіі пад час першай сусветнай вайны. Бальшавізм — плынь палітычнай думкі і палітычнай партыі у расійскім сацыял-дэмакратызме. Бежанцы — людзі, вымушаныя пакінуць родныя мясціны пад час ваенных дзеянняў. БНК — Беларускі нацыянальны камітэт — орган беларускага нацыянальнага руху з сакавіка па ліпень 1917 года. БСГ — нацыянальная партыя Беларусі у 1903—1918 гадах. ВБР — Вялікая Беларуская Рада — орган беларускага нацыянальнага руху з кастрычніка 1917 года па люты 1918 года. Двоеўладдзе — спалучэнне сістэмы дзвюх улад у Расіі пасля звяржэння царызму ў лютым 1917 года. «Курлоўскі растрэл» — растрэл рабочых і гараджан 18 кастрычніка 1905 года на Віленскай плошчы па загаду мінскага генерал-губернатара П.Курлова. Меньшавізм — рэфарматарская плынь у расійскім сацыял-дэмакратызме Рэвалюцыя — змяненне дзяржаўнай сістэмы Ўлады шляхам узброеннага перавароту. Стачка — калектыўнае спыненне працы рабочымі і служачымі з прад'яўленнем прадпрымальнікам або ўраду эканамічных або палітычных патрабаванняў. «Траісты саюз» — ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі, Італіі пад час Першай сусветнай вайны. ЦРБА — Цэнтральная рада беларускіх арганізацый орган беларускага нацыянальнага руху з ліпеня па кастрычнік 1917 года. Чарнасоценцы — агульная назва рэакцыйных колаў. Шавінізм — крайне агрэсіўная форма нацыяналізму.
1. Чым характарызавалася развіццё прамысловасці Беларусі у пачатку XXст.? 2. Якія палітычныя партыі былі найбольш уплывовымі ў час рэвалюцыі 1905—1907 гг. на Беларусі? 3. Раскажыце аб асноўных падзеях рэвалюцыі 1905—1907 гг. на Беларусі. 4. Чым была выклікана і які характар мела Першая сусветная вайна? 5.Што спрыяла ўстанаўленню двоеўладдзя на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі? 6. Ахарактырызуйце палітычнае і эканамічнае становішча Беларусі ў сакавіку ліпені 1917г. 7. Назавіце буйнейшых дзеячаў беларускай культуры другой паловы XIX — пачатку XX ст. Што вы ведаеце аб жыцці і творчасці? 8. Чаму перыяд у гісторыі беларускай культуры з 1906 г. па 1915 г. называюць «нашаніўскім»? 9. Чыя творчасць мела адметны ўплыу на станаўленне сучаснай беларускай літаратурнай мовы? 10. Якое першае пачатковае выданне на беларускай мове вы ведаеце? 11. Што аб'ядноўвала рускіх і польскіх шавіністаў у барацьбе супраць беларускага нацыянальнага адраджэння? 12. Якую ролю ў беларускім адраджэнні адыграла Беларуская сацыялістычная грамада? 13. У якіх галінах беларуская навука ў пачатку XX ст. дасягнула найвышэйшых поспехаў?
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 739; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |