КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Года. Абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе ўрадавых структур
Германская ваенная інтэрвенцыя ў лютым
Расказваючы пра гісторыю утварэння БНР, патрэбна даць ёй агульную характарыстыку як дзяржаве, паказаць яе месца ў гісторыі беларускага народа. 3 сакавіка 1918 года паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны сепаратны Брэсцкі мірны дагавор, якім Расія прызнавала свае паражэнне ў Першай сусветнай вайне. Цаной за гэтае паражэнне Расіі сталі беларускія землі, якія сталі кантрыбуцыяй для Германіі. Такая непавага да беларусаў стаў выбухам незалежніцкіх настрояў сярод беларускай грамадскасці. У выніку 9 сакавіка 1918 года Другой Устаўной граматай была аб’яўлена Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Выканкам Усебеларускага з’езда быў пераіменаваны ў Раду БНР. Геапалітычная сітуацыя для беларусаў яшчэ ўскладнялася і тым, што ў сакавіку 1918 года ў Берліне адбылася сустрэча прадстаўнікоў кіруючых партый рэйхстагу з кіраўнікамі польскіх арганізацый. Там разглядалася пытанне пра магчымасць перадачы Германіяй Польшчы беларускіх зямель Гродзеншчыны і часткі Міншчыны ў якасці кампенсацыі за адказ палякаў ад прэтэнзій на Пазнаншчыну. Менавіты гэты факт, побач з заключэннем Брэсцкага міру, і абумовіў прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. 25 сакавіка 1918 г. на паседжанні Рады БНР была абвешчана незалежнасць БНР. Брэсцкі мірны дагавор страціў сваю сілу. Зыходзяючы з гэтага, урад Беларусі звярнуўся да зацікаўленых бакоў з прапановай пераглядзець умовы Брэскага міру. Гэта быў лагічны адказ на суровыя выклікі таго часу. Дзейнасць урадавых структур — Народнага Сакратарыята і Рады БНР сведчыла аб сапраўднай незалежнасці БНР. На працягу 1918 года незалежнасць БНР прызналі УНР, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Чэхаславакія, Турцыя, дзе дзейнічалі пасольствы БНР. Консульствы БНР дзейнічалі ў Германіі. Утварэнне БНР стала рэалізацыяй на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла ў канцы XIX ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноўных элементаў — нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэта было сведчаннем таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыў такую моц і размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую ідэю. Дайце гістарычнае значэнне БНР. Беларуская Народная Рэспубліка з’яўляецца першай гістарычнай спробай стварэння беларускай дзяржаўнасці ў XXст. БНР нарадзілася ў цяжкіх знешнепалітычных умовах, калі тэрыторыя Беларусі была акупіравана германскімі вайскамі, усе суседнія дзяржавы прэтэндавалі на беларускія землі, а найбольш моцныя з іх — Савецкая Расія і Польшча не жадалі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы. Абвяшчэнне БНР, яе ўнутраная і знешняя палітыка мелі важнае гістарычнае значэнне. Прыняцце акта незалежнасці 25 сакавіка 1918 года азначала, што беларуская нацыянальная ідэя знайшла свае ўвасабленне ў легітымным акце стварэння новай незалежнай дзяржавы. Канстытуяванне БНР адбылося на ўсіх беларускіх этнічных землях у форме дэмакратычнай парламенцкай рэспублікі. Фактам абвяшчэння незалежнасці Беларусі, наступнай палітычнай дзейнасці БНР, яе “бацькі-заснавальнікі” даказалі, што беларускі народ мае тыя ж правы на ўласнасць, што і іншыя народы Усходняй Еўропы, якія атрымалі свабоду ў выніку спынення існавання Расійскай, Германскай і Аўстра-Венгерскай імперый. Знешняя палітыка і дыпламатыя БНР былі накіраваны на міжнароднае прызнанне, умацаванне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі. Дыпламатыя БНР мела све дасягненні і недахопы. Да першых трэба аднесці інстытуалізацыю міжнародных кантактаў беларускай дзяржавы, ажыццяўленне двухбаковай і шматбаковай дыпламатыі, знешняй культурнай палітыкі і прапаганды. Дзякуючы дыпламатыі БНР “беларускае пытанне” было выведзена на міжнародную арэну, а незалежнасць БНР была прызнана шэрагам еўрапейскіх краін. Да недахопаў дыпламатычнай дзейнасці БНР трэба аднесці перш за ўсё некаторыя суб’ектыўныя абставіны. Членам урада і Рады БНР не хапала ведаў, вопыту ў галіне дзяржаўнага кіравання і дыпламатыі. Адчуваўся значны недахоп кваліфікаваных дыпламатычных кадраў. Яшчэ больш вострай была праблема фінансавага забяспячэння знешнепалітычнай дзейнасці. Дыпламатычныя мерапрыемствы не заўседы рыхтаваліся і праводзіліся на патрэбным прафесійным узроўні. У кіраўніцтве БНР не было адзінства па асноўных пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і знешнепалітычнай арыентацыі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2202; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |