КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Алексюк П. П. (1892—1938), беларускі палітычны дзеяч, уваходзіў у склад ВБР і Народнага Сакратарыята
Гістарычныя асобы Алексюк П. П. (1892—1938), беларускі палітычны дзеяч, уваходзіў у склад ВБР і Народнага Сакратарыята. Алібегаў І. Я. (1886 —1941), савецкі палітычны дзеяч на Беларусі, нам. Старшыні Паўночна-Заходняга абкама РКП(б). Бадунова П. А. (1885—1938), беларускі палітычны дзеяч, уваходзіла ў склад Народнага Сакратарыята, дзе займала пасаду народнага сакратара сацыяльнай бяспекі. Булак-Булаховіч С. Н. (1883—1939), беларускі палітычны дзеяч, камандаваў арміяй БНР. Варонка І. Я. (1891—1952), беларускі палітычны дзеяч, займаў пасады старшыні Народнага Сакратарыята, міністра замежных спраў у 1918-1920 гг. Грыб Ф. Ф. (1895—1938), беларускі палітычны дзеяч, займаў пасаду старшыні БПС-Р(Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў). Жылуновіч Д. Ф. (1887—1937), савецкі палітычны дзеяч на Беларусі, займаў пасаду старшыні Часовага рабоча-сялянскага ўрада з 1студзеня па 3 лютага 1919 года. Ландар К. І. (1883—1937), савецкі палітычны дзеяч па Беларусі, займаў пасаду старшыні ВРК Заходняга фронта. Ластоўскі В. Ю. (1883—1938), беларускі палітычны дзеяч, займаў пасаду старшыні Рады БНР са снежня 1919г. па снежань 1921г. Луцкевіч А. І. (1884—1946), беларускі палітычны дзеяч, займаў пасады Старшыні Рады Народных Міністраў БНР і міністра замежных спраў у 1918—1920 гг.
Аблвыкамзах — Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту, орган улады на тэрыторыі Беларусі ў лістападзе 1919-снежні 1918гг. Беларускі нацыянальны рух — рух беларускага народа за дасягненне сваёй незалежнасці грамадскімі і палітычнымі сродкамі. Белнацкам — Беларускі нацыянальны камісарыят — аддзел па беларускіх справах у Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Бел.секцыі РКП(б) — Беларускія секцыі РКП(б) — палітычны орган нагляду за дзейнасцю Белнацкама. БНР — Беларуская Народная Рэспубліка — Першая беларуская дзяржава ў XX ст. “Ваенны камунізм” — палітыка органаў Савецкай улады, накіраваная на абагульненне сродкаў вытворчасці у сельскай гаспадарцы і прамысловасці. ВРК — Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, орган улады бальшавікоў у арміі ў 1917-1918 гг.на Заходнім фронце. Інтэрвенцыя — узброенае ўварванне войскаў замежнай дзяржавы на тэрыторыю іншай краіны. Літбел — Літоўска-Беларуская ССР — буферная марыянетачная дзяржава ў 1919 г. Камітэт выратавання рэвалюцыі — палітычная арганізацыя, якая ставіла сваёй мэтай аднаўленне ўлады Часовага ўрада пасля Кастрычніцкага перавароту. СНК — Савет Народных Камісараў — орган прадстаўнічай улады на Беларусі ў 1917—1918 гг. ССРБ — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі — марыянетачнае дзяржаўнае ўтварэнне, створанае бальшавікамі ў 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад — орган выканаўчай ўлады ў ССРБ ў студзені-лютым 1919 г. ЦВК — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт — орган улады ў ССРБ паміж Усебеларускімі з’ездамі рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Усебеларускі з’езд (кангрэс) — Вышэйшы прадстаўнічы орган беларускага народа ў снежні 1917 г. Усебеларускі з’езд сялянскіх, рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў — Савецкі з’езд прадстаўнікоў працоўнага народа ў лютым 1919 г. Устаўныя граматы — вышэйшыя нарматыўныя дакументы, якія канстытуцыйна рэгулявалі дзейнасць БНР.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1678; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |