Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Утварэнне СССР. Палітыка беларусізацыі




 

Утварэнне СССР з’явілася вынікам палітычнай, ваеннай, эканамічнай і культурнай інтэграцыі савецкіх рэспублік. Яны ўзніклі на тэрыторыі Расійскай імперыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. — гэта РСФСР (кастрычнік 1917 г.), Украінская ССР (снежань 1917 г.), Беларуская ССР (1 студзеня 1919 г.), Азербайджанская ССР (красавік 1920 г.), Армянская ССР (лістапад 1920 г.) і Грузінская ССР (люты 1921 г.). Тры апошнія ў сакавіку 1922 г. увайшлі ў Закаўказскую Федэрацыю (ЗСФСР).

Укажыце прычыны і перадумовы стварэння Савецкага Саюза.

Неабходнасць умацавання ўласнай абароназдольнасці, задачы хуткага аднаўлення і сацыялістычнай рэканструкцыі эканомікі патрабавалі аб’яднання намаганняў савецкіх рэспублік. Перадумовай інтэграцыі выступалі: 1) адзіная палітычная аснова — Савецкая ўлада; 2) адзіная эканамічная аснова, калі асноўныя сродкі вытворчасці (зямля, прамысловасць, банкі, сродкі сувязі, знешні гандаль) знаходзіліся ў руках дзяржавы; 3) гістарычна працяглы тэрмін агульнага суіснавання ў межах Расійскай імперыі.

Цэнтралізацыя ўлады у савецкіх рэспубліках праз адзіную партыю дапамагла бальшавікам перамагчы ў грамадзянскай вайне 1918 — 1920 гг. Але задачы мірнага часу не маглі быць вырашаны ў рамках так званага ваенна-палітычнага аб’яднання савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя і роўныя, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. Іншы раз гэта прыводзіла да непаразуменняў. Паўстала пытанне ўдасканалення дагаворных адносін.

Укажыце і ахарактэрызуйце асноўныя пункты гледжання на стварэнне саюзнай дзяржавы, якія існавалі ў пачатку 20-х гг.

У ходзе спрэчак пра тое, якім быць новаму саюзу, выявіліся два асноўныя пункты гледжання на тое, якім быць новаму Саюзу:

1. Сталін прапанаваў ажыццявіць “аўтанамізацыю” савецкіх рэспублік, г. зн. уключыць іх у склад РСФСР. Павінна была ўзнікнуць моцная, цэнтралізаваная дзяржава з адзінымі органамі кіравання, а рэспублікі надзяляюцца няпоўным суверэнітэтам.

2. Ленін выдвінуў ідэю ўтварэння федэрацыі — аб’яднання суверэнных дзяржаў, кожная з якіх мае свае органы ўлады, але ёсць і агульнасаюзныя ўпраўленні.

Трэба адзначыць, што ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая кантралявала ўсе сферы грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

Пакажыце якім чынам адбылося ўтварэнне Савецкага Саюза і як яно адбілася на развіцці БССР.

На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на партыйных канферэнцыях, павятовых і валасных з’ездах Саветаў. IV Усебеларускі з’езд Саветаў (1 — 18 снежня 1922 г.) аднагалосна выказаўся за своечасовасць аб’яднання. Для ўдзелу ў Х Усерасійскім з’езде Саветаў, дзе меркавалася разгледзець пытанне ўтварэння СССР, Усебеларускі з’езд абраў прадстаўнічую дэлегацыю з 33 чалавек на чале з А. Чарвяковым. Аналагічныя рашэнні прынялі з’езды Саветаў УССР і ЗСФСР.

30 снежня 1922 г. І з’езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб’яднання рэспублік: раўнапраўе і дабраахвотнасць уваходжання іх у СССР, права свабоднага выхаду з Саюзу і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. Дагавор аб утварэнні СССР прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў і Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўленне (служба бяспекі).

Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) — У. Ленін. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Беларусь заняла месца самай невялікай шасціпавятовай рэспублікі з насельніцтвам 1,5 млн чалавек. Тэарытычна стварэнне Савецкага Саюза давала магчымасць хуткага эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця народаў саюзных рэспублік. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё боьш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя “аўтанамізацыі”. БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі тэрытарыяльнага самакіравання. Тым не менш, фармальна-прававы статус рэспублікі ўмацаваўся. Узрос шанец на вяртанне ўсходніх раёнаў.

У сакавіку 1923 г. VII з’езд КП(б)Б і Другая сесія ЦВК БССР чацвёртага склікання паставілі перад саюзнымі ўладамі праблему далучэння до БССР аднародных у гаспадарчым развіцці і этнічных адносінах раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Усяго ў выніку “узбуйненняў” насельніцтва савецкай Беларусі павялічылася з 1,5 да амаль 5 млн чалавек, а тэрыторыя з 52 да 125 тыс. кв. кіламетраў.

Тэрытарыяльныя ўзбуйненні 1924 і 1926 гг. садзейнічалі кансалідацыі беларускай нацыі, стваралі новыя магчымасці для далейшага гаспадарчага і сацыяльна-культурнага рзвіцця БССР. Вялікую ролю ў гэтых працэсах адыграла палітыка беларусізацыі.

Растлумачце сутнасць і значэнне палітыкі беларусізацыі, пакажыце яе асноўныя напрамкі і дасягненні.

Правядзенне палітыкі беларусізацыі прыпадае на 20-я гады ХХ ст. Згодна з партыйнымі дакументамі мэтай беларусізацыі было “дзяржаўнае, эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі на савецкай аснове”. Акцэнт рабіўся на двух момантах: неабходнасці “адказных адносін” да нацыянальнай інтэлігенцыі і “выключнай важнасці” авалодання беларускай мовай “усёй партыяй”. Гэта палітыка была цесна ўвязана з правядзеннем у жыццё каранізацыі — палітыкі вылучэння і ўцягвання ў кіруючую працу работнікаў усіх мясцовых, карэнных нацыянальнасцей (беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх) пры умове, што “каранізацыя ёсць вылучэнне беларускіх работнікаў у першую чаргу”.

У ліпені 1923 г. на пашыраным паседжанні ЦБ КП(б)Б была прынята “Платформа па нацыянальным пытанні”. Прапанавалася вырашыць шэраг задач. У першую чаргу — правядзенне чысткі дзяржаўнага і партыйнага апарату ад “нацыяналістычных” элементаў. Другая задача — перавод дзяржаўных і партыйных устаноў на мясцовыя мовы з абавязковым вывучэннем гэтых моў усімі супрацоўнікамі. Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская. Дзяржаўныя мовы, у першую чаргу беларуская, падлягалі ўвядзенню ў справаводства перш за ўсё ў Наркамасветы, Наркамземе, міліцыі, судовых інстанцыях, на пошце і тэлеграфе. Ва ўсіх школах беларуская мова ўводзілася як абавязковая. Планавалася таксама арганізацыя нацыянальных вайсковых злучэнняў, перавод на беларускую мову партыйнай работы.

Нацыянальны прынцып улічваўся пры правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі ў 1922 ­­­­­­­— 1929 гг. З мэтай уліку нацыянальных інтарэсаў і патрэб нацыянальных меншасцей у месцах іх кампактнага пражывання былі утвораны нацыянальныя Саветы. У 1928 г. ў БССР налічвалася 28 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 татарскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія сельскія саветы. У 1932 г. быў утвораны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску.

Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання перайшло да 80 % школ. Беларуская мова стала асноўнай мовай у сельскагаспадарчых, педагагічных тэхнікумах, у школах рабочай і сялянскай моладзі.

У 1921 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт. Яго першым рэктарам стаў гісторык У. І. Пічэта. У 1922 г. пачала працаваць сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, а ў Віцебску — ветэрэнарны інстытут.

У межах палітыкі беларусізацыі арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. адкрываецца Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Узначаіў Інбелкульт гісторык У. М. Ігнатоўскі. Першымі акадэмікамі сталі Якуб Колас, Янка Купала і Цішка Гартны.

У 1928 г. у цэнтральных партыйных, дзяржаўных, прафсаюзных органах, грамадскіх арганізацыях беларускай мовай валодала 80 % служачых, на акруговым і раённым узроўнях — 70 %. Сярод работнікаў кіруючых структур павялічылася колькасць беларусаў. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб’яднаная беларуская школа камандзіраў. З 11 газет, якія выдаваліся ў рэспубліцы ў 1927 г., 3 выходзілі на беларускай мове, 4 — на рускай, па 2 — на яўрэйскай і польскай мовах. У акруговых газетах частка матэрыялу друкавалася на рускай, частка на беларускай мовах.

Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэтых перамен у першую чаргу звязаны з агульным становішчам у краіне — з адмовай ад палітыкі нэпа, з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжыму асабістай улады І. Сталіна.

Беларусізацыя была згорнута. Пачалася кампанія супраць “нацыянал-дэмакратызму”, яго прыраўнялі да нацыяналістычнай плыні і пачалі граміць. Гэта падмацоўвалася жорсткай рэпрэсіўнай палітыкай, накіраванай супраць арганізатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі, прадстаўнікоў беларускай культуры, навукі, літаратуры. Менавіта тады па нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі быў нанесены ўдар такой сілы, што вынікі яго адчуваюцца і сёння.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1103; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.017 сек.