Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Новая эканамічная палітыка ў БССР




 

Пакажыце прычыны, якія прывялі да новай эканамічнай палітыкі.

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. За час ваеннага ліхалецця беларускія землі (у сучасных межах) не далічыліся 1,4 млн. чалавек, у тым ліку 107 тыс. эмігрантаў і 246 тыс. бежанцаў, якія не вярнуліся дадому. Шасцігадовая вайна канчаткова зруйнавала гаспадарку. Панавала разруха, востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насельніцтва. Па ўсёй Савецкай краіне галадала каля 40 млн. чалавек. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не ў лепшым стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб’ём валавай прадукцыі якой складаў 15 — 20% ад даваеннага ўзроўню.

“Ваенны камунізм” пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. Сяляне сталі патрабаваць права свабодна распараджацца зямлёй і прадукцыяй сваёй працы, выказваць незадаволенасць харчразвёрсткай. У розных раёнах успыхвалі паўстанні. Так у БССР у 1921 г., па афіцыйных звестках савецкага кіраўніцтва, дзейнічала каля 3,5 тыс. паўстанцаў. Іх баявымі дзеяннямі кіраваў створаны ў 1920 г. Галоўны штаб партызанскіх атрадаў “Беларускай сялянскай партыі Зялёнага дуба”. Моцны партызанскі рух беларускага насельніцтва назіраўся ў Барысаўскім, Слуцкім, Ігуменскім паветах і нават у Віцебскай і Гомельскай губернях, якія тады ўваходзілі ў склад Расійскай Федэрацыі.

Улады лічылі, што ўціхамірыць сялян толькі армія. Толькі ў Тамбоўскую губерню было паслана да 50 тыс. чырвонаармейцаў на чале з М. Тухачэўскім. 1 сакавіка 1921 г. паўсталі маракі Кранштата. Яны патрабавалі свабоды слова, друку, шматпартыйнасці, ліквідацыі харчразвёрсткі, свабоды гандлю. Падаўленнем мяцежу кіраваў старшыня Рэўваенсавета Л. Троцкі сумесна з дэлегатам Х з’езда РКП(б).

Фактычна гэта быў крызіс канцэпцыі сацыялізму, якую прапаноўвалі К. Маркс і У. Ленін. “Ваенны камунізм”, або эксперымент па стварэнню камуністычнага грамадства, з’явіўся сацыяльнай утопіяй. Кіраўніцтва расійскай кампартыі ўжо на пачатку 20-х гадоў зразумела, што, каб захаваць сваю ўладу, трэба рэзка змяніць палітычны курс.

Назавіце ў чым была сутнасць і мэты НЭП, укажыце асноўные этапы і мерапрыемствы новай эканамічнай палітыкі.

Крызіс “ваеннага камунізму” пераадольваўся новай эканамічнай палітыкай (НЭП). Яе сутнасць заключалася ў абмежаваным аднаўленні прыватнага сектара і рыначных адносін пры зберажэнні камандных вышынь эканомікі, палітыкі, ідэалогіі ў руках Савецкай дзяржавы. Тактычнай мэтай НЭПа быў вывад краіны з крызісу, стратэгічнай — пабудова сацыялізму.

НЭП праводзіўся з 1921 па 1929 гг. Вылучаюць два перыяды: 1) 1921 — 1925 гг., калі эканоміка развівалася ў бок адраджэння прыватнага прадпрымальніцтва і прыстасавання да рыначных адносін сацыялістычнага (дзяржаўнага) сектара; 2) 1926—1929 гг. — пераход да паступовага выцяснення прыватнага капіталу.

Першым крокам да ўвядзення НЭПа стала рашэнне Х з’езда РКП(б), які працаваў 8 — 16 сакавіка 1921 г., пра замену харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Натуральны падатак быў менш развёрсткі, аб’яўляўся перад пасяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Харчпадатак рэстаўрыраваў рынак, тавараабарот паміж горадам і вёскай. Першых уступак аказалася дастаткова, каб збіць хвалю масавых антысавецкіх выступленняў.

НЭП даў сялянам права свабоднага выбару форм землекарыстання. У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР прыняў закон аб працоўным землекарыстанні. У ім аднолькава законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватнае ўладанне ў выглядзе водрубаў ці хутароў. У Беларусі на хутары і адрубы перасялілася звыш 25% гаспадароў (каля 20% зямлі). Дазвалялася здача зямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы, праўда калі працуюць і члены сям’і.

З усіх рэспублік СССР Беларусь з’яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920—1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. У 1921 г. сялянства павялічыла сваё землекарыстанне на 11,4% коштам былых уладанняў памешчыкаў. Але гэта была нязначная прырэзка. Забяспечанасць сялян зямлёй у БССР была ніжэй сярэдняй па СССР на 41%.

Зямельны крызіс можна было пераадолець толькі інтэнсіфікацыяй вядзення сялянскай гаспадаркі. Наркамат земляробства БССР на чале з Д.Прышчэпавым распрацаваў курс на замену трохполля шматполлем, на развіццё жывёлагадоўлі і кааперацыі. Ліквідацыя цераспалосіцы дазваляла павялічваць прадукцыйнасць працы, змяншаць выдаткі на апрацоўку зямлі, паляпшаць культуру земляробства. Заахвочвалася сялянская кааперацыя. Да пачатку 1927 г. у Беларусі налічвалася каля 400 вытворчых сельскагаспадарчых кааператываў. Гэтыя вышэйшыя формы кааперацыі існавалі ў выглядзе камун, таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, арцелей (абагульняліся толькі асноўныя сродкі вытворчасці: зямля, інвентар, цяглавая жывёла). Дзейнічала 213 саўгасаў — дзяржаўных сельскіх вытворчых гаспадарак. Грамадскі сектар Беларусі даваў каля 2% усёй сельскгаспадарчай вытворчасці. А разнастайнымі формамі спажывецкай кааперацыі (крэдытнай, меліярацыйнай, насенняводчай, машыннай і інш.) было аб’яднана 20,9% сялянскіх гаспадарак. Такім чынам, вяскоўцы аддавалі перавагу прасцейшым спажывецкім формам кааперацыі.

З адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамысловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці. Каля 300 прадпрыемстваў было аддадзена ў арэнду. Кожны грамадзянін мог сам арганізаваць саматужную або прамысловую вытворчасць з наймам рабочых: да 10 пры рухавіку, да 20 без рухавіка. Былі зняты абмежаванні на іх дзейнасць і дадзены правы юрыдычных асоб.

Аднаўленне прыватнага сектара закранула сельскую гаспадарку, здабываючую, лёгкую і харчовую прамысловасці, сферу паслуг. Камандныя вышыні эканомікі (зямля, буйная прамысловасць, знешні і аптовы гандаль, транспарт, банкаўская сістэма) заставаліся ў непадзельным уладанні дзяржавы. З’явілася змешаная эканоміка — спалучэнне прыватнага прадпрымальніцтва і нацыяналізаванай гаспадаркі.

Пераўтварэнні закранулі і прадпрыемствы дзяржаўнага сектара. У Беларусі на базе дзяржаўных прадпрыемстваў ствараліся групавыя кіраўніцтвы. Яны аб’ядноўвалі рознапрофільныя прадпрыемствы аднаго рэгіёну. Пасля ўзбуйнення Беларусі ўзніклі трэсты — аб’яднанні прадпрыемстваў, звязаных аднароднай прадукцыяй ці рознымі стадыямі пераапрацоўкі сыравіны.

Дзяржаўныя прадпрыемствы пераводзіліся на гаспадарчы разлік, атрымалі права гаспадарыць самастойна. Асноўны капітал (будынкі, абсталяванне) яны атрымоўвалі ад дзяржавы, а затым павінны былі самастойна рэалізоўваць сваю прадукцыю і за кошт атрыманага прыбытку пакрываць выдаткі вытворчасці, рабіць прамысловае назапашванне.

У 1922 г. з выпуска новай грашовай адзінкі — савецкага чырвонца — пачалася грашовая рэформа. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 7,74 г. чыстага золата або 5,14 доларам ЗША. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У ашчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый.

Партыя была вымушана пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненні ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль.

Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Арганізацыя працы стала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. Укараненне гаспадарчага разліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем’яў рабочых і служачых. Вынікам стаў рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, прамысловасць дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаўнага сектара прыходзілася амаль ¾ усёй прадукцыі.

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя метады кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1380; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.028 сек.