Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вынікі першых пяцігодак




Індустрыялізацыя ў БССР.

 

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны ўзровень эканомікі і нават пераўзыйсці яго. БССР заставалася пераважна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесапераапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Займаючы 0,6% тэрыторыі (3,4% насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6% прамысловай прадукцыі краіны. Неразвітасць індустрыі стварала востры таварны дэфіцыт. На тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы. Цяжкай прамысловасці не было зусім. Нізкім быў адукацыйны і культурны ўзровень працуючых.

Ужо ў снежні 1925 г. ХІV з’езд ВКП(б) абвясціў праграму індустрыалізацыі СССР. Праз два гады ХV з’езд партыі прыняў рэзалюцыю “Пра дырэктывы па складанні пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі”.

Укажыце якія задачы планавалася рэалізаваць у час пабудовы фундаменту сацыялістычнай эканомікі, а таксама галоўныя крыніцы сродкаў для правядзення індустрыалізацыі.

СССР, на думку камуністаў, павінен быў быць арганізацыйнай і ваенна-тэхнічнай базай сусветнай рэвалюцыі. Таму кампартыя ўзяла курс на індустрыялізацыю. Асновай плана першай пяцігодкі (1 кастрычніка 1928 — 31 снежня 1932 г.) была ідэя пабудовы фундаменту сацыялістычнай эканомікі. Для дасягнення гэтага планавалася рэалізваць наступныя задачы: прыярытэтнае развіццё цяжкай прамысловасці (металургіі, энергетыкі, машынабудавання) і рэканструкцыя на гэтай аснове усёй народнай гаспадаркі, умацаванне абароназдольнасці і эканамічеай незалежнасці СССР; калектывізацыя сельскай гаспадаркі і ліквідацыя кулака як класа; выцясненне нэпманаў; ліквідацыя беспрацоўя і непісьменнасці насельніцтва.

Індустрыялізацыя павінна была ажыццяўляцца за кошт унутраных рэзерваў. Асноўнымі крыніцамі сродкаў былі: 1) даходы дзяржаўнай прамысловасці, калгасаў і саўгасаў; 2) даходы ад манаполіі на знешні гандаль; 3) значна ўзросшыя падаткі на нэпманаў; 4) павелічэнне падаходнага падатку; 5) павышэнне працоўнай актыўнасці насельніцтва (саыялістычнае спаборніцтва); 6) выкарыстанне працы зняволенных праз сістэму выпраўленча-працоўных лагераў; 7) пераразмеркаванне сродкаў з аграрнага сектара ў індустрыяльны.

Пакажыце асаблівасці правядзення індустрыялізацыі на Беларусі і вынікі першых пяцігодак для рэспублікі.

Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Развіццё народнай гаспадаркі БССР, як вызначалася ў плане, павінна ажыцяўляцца больш хуткімі тэмпамі, чым па СССР. Так, напрыклад рост вытворчасці электраэнергіі планаваўся ў БССР 570%, а ў цэлым па СССР — 340%. Лічылася, што такім чынам будзе ліквідавана эканамічнае адставанне Беларусі. Таксама пагранічнае становішча рэспублікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-прамысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя радовішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а лёгкай, мясцовай. Таксама аказваў уплыў і недахоп кваліфікаваных кадраў.

Мясцовыя рэсурсы і асігнаванні з саюзнага бюджэту дазволілі вырашыць праблему назапашвання сродкаў для прамысловага будаўніцтва. Важнай крыніцай былі накапленні працоўных, унутраныя пазыкі і ашчадныя касы. Трэба таксама ўлічваць і так званы “звышпадатак” у выглядзе розніцы ад завышэння цэн, якія плаціла сялянства за прамысловыя тавары, і заніжаных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю. Амаль 1/3 сродкаў, укладзеных у прамысловасць БССР за гады 1-й пяцігодкі, паступіла з саюзнага бюджэту.

Па волі партыйнага кіраўніцтва краіна паступова стала ўцягвацца ў “індустрыяльны скачок”, фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі. Гэта прывяло да перагляду планаў пяцігодкі. Пачалі адкідацца зацверджаныя раней нормы выпрацоўкі. Вынікам сталі разбалансаванасць вытворчасці, паломкі і прастоі абсталявання, павялічэнне выпуску бракаванай прадукцыі. Узніклі фінансавыя і матэрыяльныя цяжкасці. Да гэтага дадалося падзенне ўзроўню сельскагаспадарчай вытворчасці, што з’явілася вынікам калектывізацыі. Пагоршылася харчовае забяспячэнне краіны, што прымусіла увесці харчовыя карткі.

Былі узмоцнены камандныя метады кіраўніцтва эканомікай. Была праведзена перабудова кіравання народнагаспадарчым комплексам. У студзені 1932 г. Беларускі саўнаргас быў рэарганізаваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпыемствы цяжкай і лясной прамысловасці пераходзілі ў распараджэнне саюзных наркаматаў. Фінансаванне індустрыяльнага будаўніцтва грашовымі сродкамі было ўскладзена на Наркамат фінансаў. Непасрэднай крыніцай фінансавання капітальнага будаўніцтва станавілася не вытворчасць, а сфера размеркавання і абарачэння (падатак з абароту і пазык). У партыйных органах з’явіліся новыя падраздзяленні — галіновыя аддзелы па прамысловасці. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканскай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. За першую пяцігодку (1928 — 1932) БССР атрымала капіталаўкладанняў у 5,4 разоў больш, чым за папярэднія 10 гадоў. Большая іх частка была ўукладзена ў цяжкую індустрыю. Было пабудавана 538 прамысловых прадпрыемстваў. У тым ліку БелДРЭС, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі завод штучнага валакна, Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання. У строй дзеючых таксама увайшлі швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску і Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, запалкавая ў Барысаве. Аб’ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4,3 раза. У рэспубліцы з’явілася машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у народнай гаспадарцы ў параўнанні з 1929 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя. Фундамент сацыялістычнай эканомікі быў пабудаваны.

XVII з’езд ВКП(б) у студзені 1934 г. прыняў другі пяцігадовы план (1933—1937 гг.). Заданні працягвалі заставацца напружанымі. Іх выкананне сутыкнулася з велізарнымі цяжкасцямі. Аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За другую пяцігодку ў 2,5 разы павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. На Беларусі першую прадукцыю далі Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі завод шкляных вырабаў, Крычаўскі цэментны завод і іншыя прадпрыемствы. Буйная прамысловасць стала аказваць вырашальны ўплыў на ўсю гаспадарку.

Значнай з’явай у гады другой пяцігодкі стала сацыялістычнае спаборніцтва. Асаблівае распаўсюджванне атрымаў стаханаўскі рух. Пачынальнікам яго стаў А. Р. Стаханаў. У ноч на 31 жніўня 1935 г. на данецкай шахце “Цэнтральная — Ірміно” ён здабыў за змену 102 т. Вугалю, замест 7 т. па плане. Пачынанне Стаханава ахапіла ўсе галіны прамысловасці, транспарт, будаўніцтва, сельскую гаспадарку. Але ў арганізацыі спаборніцтва меліся і відавочныя недахопы. Спаборніцтва часта набывала характар кампаній, нормай станавіўся фармалізм, прыпіскі, заарганізаванасць.

З 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадовы план. Ён прадугледжваў будаўніцтва ў рэспубліцы новых буйных прадпрыемстваў, аснашчэнне прамысловасці і сельскай гаспадаркі высокапрадукцыйнай тэхнікай. Павелічэнне агульнага аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці планавалася ў 3,5 раза. Да вайны былі пабудаваны Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы і інш.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высілкаў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929—1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2% усёй валавай прадукцыі прамысловасці СССР. Прамысловасць Беларусі выпускала 1,2% металарэзных станкоў, 10,3% — торфу, 28,7% — фанеры, 6,9% — паперы, 2,0% — цэменту, 16,0% — ільновалакна і трыкатажных вырабаў, 3,8% — абутку ад агульнасаюзнай вытворчасці. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З’явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрыклад, станкабудаванне.

Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства. Як сведчылі даныя Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. доля рабочага класа ў складзе насельніцтва БССР дасягнула 21,9%, доля інтэлігенцыі — да 14,5%.

Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі і гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1452; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.