КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Я — першай палове 80-х гадоў ХХст
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі У дадзены перыяд эканоміка Беларусі развівалася ў тым самым накірунку, які быў вызначаны яшчэ да вайны. Як і раней, існавала адміністрацыйна-камандная сістэма. Пералічыце і ахарактарызуйце галоўныя асаблівасці функцыянавання гэтай сістэмы. Далейшае развіццё атрымалі тэндэнцыі, што выявіліся на працягу першай пасляваеннай пяцігодкі. Беларусь з аграрна-індустрыяльнай краіны канчаткова пераўтварылася ў індустрыяльна-аграрную. Як вы разумееце гэты выраз? Структура прамысловасці, якая склалася ў дадзены перыяд, у асноўных сваіх рысах захоўваецца дагэтуль. Яна набыла шматпрофільны характар. Назавіце галіны прамысловасці, якія з'явіліся новымі для Беларусі ў 50-я — першай палове 80-х гадоў ХХ ст. Якая з іх развівалася, на ваш погляд, найбольш інтэнсіўна? Прывядзіце адпаведныя прыклады. Працягвала развівацца цяжкая прамысловасць, сведчаннем чаго стаў увод у эксплуатацыю прадпрыемстваў, якія можна назваць сапраўднымі гігантамі індустрыі. Пералічыце іх. Пры іх узвядзенні ўлічваліся наступныя фактары: дастатковы ўзровень забяспечанасці Беларусі высокакваліфікаванай рабочай сілай, а таксама наяўнасць даволі разгалінаванай сеткі шляхоў зносін, перш за ўсё, чыгунак, а таксама шашэйных дарог. Гэтыя фактары, па меркаванні савецкага палітычнага і гаспадарчага кіраўніцтва, павінны былі звесці амаль на нішто адносны, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі СССР, недахоп мінеральнай сыравіны. Таму на многіх беларускіх прадпрыемствах ажыццяўлялася зборка вырабаў з камплектуючых, якія пастаўляліся з іншых саюзных рэспублік. Такая сістэма арганізацыі эканомікі магла існаваць толькі пры ўмове выкарыстання фактычна неабсяжных рэсурсаў таннай сыравіны. Забягаючы наперад, падумайце, чаму такія негатыўныя наступствы для народнай гаспадаркі Беларусі меў разрыў эканамічных сувязей, які адбыўся ў выніку распаду Савецкага Саюза. Пачынаючы з 60-х гг. у Беларусі развіваліся навукаёмкія галіны прамысловасці, у першую чаргу, прыборабудаванне і электроніка. Як вы разумееце тэрмін “навукаёмкасць”? Назавіце вядомыя вам прадпрыемствы. І ў дадзеным выпадку адыграў значную ролю фактар наяўнасці высокакваліфікаванай рабочай сілы. У сувязі з гэтым звярніце ўвагу на працэс развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі і паспрабуйце аргументаавць тэзіс аб наяўнасці кадраў з высокім узроўнем кваліфікацыі. Развіццё навукаёмкай вытворчасці у шмат з чым было звязана з патрэбамі абароннай вытворчасці, аднак выпускаліся і тавары народнага спажывання. І ўсё ж так званыя “высокія тэхналогіі” прымяняліся ў асноўным у ваенна-прамысловай сферы. Укараненню іх у іншых сферах эканомікі перашкаджаў затратны прынцып арганізацыі і жыццядзейнасці вытворчасці, паводле якога вытворца арыентаваўся не на спажыўца, а на выкананне плана па выпуску не заўжды патрэбнай грамадзянам прадукцыі. Таму дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі знаходзілі абмежаванае прымяненне ў беларускай эканоміцы. Растлумачце сэнс тэрміну “навукова-тэхнічная рэвалюцыя” і ахарактарызуйце яе. Традыцыйна адставала па тэмпах развіцця сельская гаспадарка. Становішча ў гэтай галіне эканомікі неаднаразова абмяркоўвалася на пленумах ЦК КПСС і ЦК КПБ. Сярод іх можна вылучыць пленумы, якія адбыліся ў 1953 і 1965 гг. Сярод мерапрыемстваў, што праводзіліся для паляпшэння становішча ў аграрным сектары неабходна таксама назваць рэарганізацыю МТС у 1958 г. Растлумачце дадзеную абрэвіятуру. Як звязаны паміж сабой развіццё аўтамабілебудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання і рэарганізацыя МТС? Трэба адзначыць, што па ўзроўні развіцця сельскай гаспадаркі Беларусь займала перадавыя пазіцыі ў Савецкім Саюзе. У дадзены перыяд асноўнай галіной спецыялізацыі аграпрамысловага комплекса БССР стала мяса-малочная жывёлагадоўля. Якія змены ў знешнім выглядзе і сацыяльнай структуры беларускай вёскі адбыліся ў сувязі з гэтым? Аднак, пачынаючы з 70-х гг., у аграрным сектары БССР таксама, як і па ўсім СССР, нарасталі крызісныя з’явы, і да сярэдзіны 80-х гг. узнікла рэальная пагроза недахопу харчовай прадукцыі. Выкарыстоўваючы падручнікі і дадатковую літаратуру, прывядзіце статыстычныя аргументы, якія пацвярджаюць дадзены тэзіс. Выйсце з надыходзячага крызісу савецкае палітычнае кіраўніцтва, як і шмат разоў раней, шукала ў рэарганізацыі структуры сельскай гаспадаркі. У 1982 г. быў створаны Аграрна-прамысловы комплекс СССР, які ўключаў у сябе як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (калгасы і саўгасы), так і прадпрыемствы перапрацоўваючай прамысловасці. Адпаведным чынам, былі ўтвораны і рэгіянальныя АПК, у тым ліку і “Белаграпром”. Была прынятая Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 г. Аднак усе гэтыя меры не выходзілі за межы існавання адміністрацыйна-каманднай сістэмы і не змаглі кардынальна змяніць сітуацыю да лепшага. У сувязі з гэтым паразважайце над традыцыйнай для савецкай эканомікі праблемай недастатковай зацікаўленасці асобы ў выніках уласнай працы па прычанеслабога матэрыяльнага стымулявання. Такім чынам, эканоміка Беларусі ў 50-я — 80-я гг. ХХст. развівалася пераважна па экстэнсіўным шляху. Прыкладам экстэнсіўнага шляху развіцця прамысловасці з’яўляецца будаўніцтва новых прадпрыемстваў, а ў аграрным сектары эканомікі — увядзенне ў сельскагаспадарчы абарот зямель, на якіх з 60-х гг. праводзіліся меліярацыйныя работы. У сваю чаргу, прывядзіце прыклады інтэнсіфікацыі вытворчасці. Палітычнае кіраўніцтва СССР у 50-я — 60-я гг. рабіла спробы рэфармаваць народную гаспадарку. Вызначыліся два асноўныя накірункі рэфармавання. Першы з іх прадугледжваў змены ў структуры кіравання эканомікай. Прыкладам рэалізацыі такога прынцыпу рэфармавання стала ўтварэнне ў 1957 г. Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў), сярод якіх быў і Савет народнай гаспадаркі БССР. Раскрыйце сутнасць гэтай рэформы. Падумайце, ці магла яна кардынальна змяніць у лепшы бок сітуацыю ў эканоміцы. Гэтая рэформа ў сярэдзіне 60-х гг. была прызнана няўдалай. Яна амаль не закранала асноў адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Другі накірунак прадугледжваў шэраг мерапрыемстваў па эканамічным стымуляванні як прамысловай, так і, у пэўнай ступені, сельскагаспадарчай вытворчасці. Адпаведная рэформа пачала праводзіцца з 1965 г. Даведайцеся, хто быў ініцыятарам рэформы (з чыім імем яна асацыіруецца). Якія меры яна прадугледжвала? Як склаўся лёс гэтай рэформы? У ходзе рэформы высветлілася фактычная немагчымасць сумяшчэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў з планавай эканомікай, для якой характэрнае цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне і размеркаванне рэсурсаў, а таксама вырабленай прадукцыі. У 70-я — першай палове 80-х гг. палітычнае кіраўніцтва Савецкага Саюза фактычна адмовілася ад спробаў рэфармавання гаспадаркі. Разам з тым паступова страчваўся дынамізм у развіцці эканомікі. Чаму гэты перыяд характарызуецца як “застой”? У непарыўнай сувязі з эканомікай знаходзілася і развіццё сацыяльнай сферы жыцця грамадства. Прадэманструйце ўзаемазалежнасць эканомікі і сацыяльнай палітыкі. Звярніце ўвагу на такія паказчыкі, як заработная плата, наяўнасць тавараў народнага спажывання і іх кошт, забяспечанасць жыллём і тэмпы жыллёвага будаўніцтва, стан медыцынскага абслугоўвання і адукацыі, узровень сацыяльнай абароны. Звычайна паспяховае развіццё эканомікі вядзе да прагрэсу ў сацыяльнай сферы, паколькі з’яўляюцца сродкі, якія можна выкарыстаць ў мэтах забяспячэння дабрабыту грамадзян. Аднак здараюцца выпадкі, калі незбалансаванае развіццё гаспадаркі прыводзіць да ўзнікнення новых сацыяльных праблем. У якасці прыкладу будзе дарэчы згадка пра пагаршэнне экалагічнай сітуацыі ў выніку занадта імклівага развіцця хімічнай прамысловасці. У сувязі з гэтым назавіце беларускія гарады, у якіх абвастрылася экалагічная прблема. Сярод галоўных асаблівасцей развіцця сацыяльнай сферы ў Беларусі як частцы Савецкага Саюза ў разгляданы прамежак часу можна вылучыць паступовае павышэнне жыццёвага ўзроўню грамадзян, паляпшэнне становішча калгаснага сялянства пры захаванні істотных адрозненняў паміж вёскай і горадам, масавае жыллёвае будаўніцтва, якое, аднак, не вырашыла “кватэрнага пытання”, перыядычны, часам даволі востры, дэфіцыт тавараў першай неабходнасці, у тым ліку харчовых прадуктаў. Апошні ў шмат чым быў выкліканы апераджальным ростам заработнай платы ў параўнанні з вытворчасцю тавараў народнага спажывання ў 1971—1985 гг. Падумайце, як звязаны паміж сабою планавая эканоміка і праблема дэфіцыту. Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 50-я — першай палове 80-х гадоў ХХст. было даволі супярэчлівым. Побач з відавочнымі дасягненнямі існавалі і хранічныя, так дв канца не вырашаныя праблемы. Яшчэ раз назавіце і тыя, і другія.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 660; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |