Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Беларусізацыя — нацыянальна-культурная палітыка ў БССР у 20-я гг




Беларусізацыя — нацыянальна-культурная палітыка ў БССР у 20-я гг. ХХст., мэтай якой было дзяржаўнае, эканамічнае і культурнае адраджэнне Беларусі на савецкай аснове.

Індустрыялізацыя — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі (перш за ўсё ў прамысловасці) і пераход на гэтай аснове ад аграрнага да індустрыяльнага грамадства.Крыніцамі сродкаў для індустрыалізацыі могуць быць як унутраныя рэсурсы, так і крэдыты, інвестыцыі капітала з больш развітых краін. Тэрміны і тэмпы індустрыалізацыі ў розных краінах розныя (напрыклад, Велікабрытанія ператварылася ў індустрыяльную ў сярэдзіне ХІХст., а Францыя — у пачатку ХХст.). У Расійскай імперыі індустрыалізацыя паспяхова развівалася з канца ХІХст. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (з канца 20-х гг.) індустрыялізацыя ажыццяўлялася фарсіраванна таталітарным рэжымам гвалтоўнымі метадамі за кошт рэзкага абмежавання ўзроўня жыцця большасці насельніцтва, эксплуатацыі сялянства.

Калектывізацыя — массавае аб’яднанне дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі. У СССР праводзілася фарсірованымі тэмпамі з шырокім выкарыстаннем гвалтоўных метадаў, рэпрэсій у адносінах да сялян. Прывяла да значнага разбурэння вытворчых сіл, скарачэнню сельскагаспадарчай вытворчасці, масаваму голаду 1932—1933 на Украіне, Паўночным Каўказе, у Паволжжы і іншых рэгіёнах. Пасля заканчэння 2-й Сусветнай вайны калектывізацыя праводзілася па савецкаму ўзору ў краінах Усходняй Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе мела тыя ж наступствы, што і ў СССР.

Культ асобы — узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычнх падзей.

НЭП — новая эканамічная палітыка. Прынята вясной 1921 г. Х з'ездам РКП(б), змяніла палітыку “ваеннага камунізма”. Была разлічана на аднаўленне народнай гаспадаркі і наступны пераход да сацыялізму. Галоўны змест: замена харчразвёрсткі харчналогам, выкарыстоўванне рынку, розных форм маёмасці. Прыцягваўся замежны капітал (канцэсіі), была праведзена грашовая рэформа, дзякуючы якой рубль ператварыўся ў канвертуемую валюту. Хутка прывяла к аднаўленню разбуранай вайной гаспадаркі. К сярэдзіне 20-х гг. пачаліся першыя спробы згортвання НЭПа. Ліквідаваліся сіндыкаты ў прамысловасці, з якой выціскаўся прыватны капітал, стваралася строга цэнтралізаваная сістэма кіравання эканомікай (гаспадарчыя наркаматы). І.В. Сталін і яго акружэнне ўзялі курс на прымусовае ізыманне хлеба і калектывізацыю вёскі. К пачатку 30-х гг. НЭП быў фактычна згорнуты.

Рэпрэсіі — карныя мерапрыемствы, якія праводзяца дзяржаўнымі органамі.

Стаханаўскі рух — рух працоўных у СССР за павышэнне вытворчасці працы і лепшае выкарыстоўванне тэхнікі. Узнік у 1935 г. у вугальнай прамысловасці Данбаса, а потым распаўсюдзіўся ў іншых галінах прамысловасці, на транспасрце, ў сельскай гаспадарцы. Атрымаў назву ад прозвішча яго пачынальніка — А.Стаханава.

Таталітарны рэжым — форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, праводзяцца рэпрэсіі супраць апазіцыі і іншадумцаў. Розныя формы таталітарызма існавалі ў фашысцкай Італіі, нацысцкай Германіі, сталінскім СССР, франкісцкай Іспаніі.

Федэрацыя — форма дзяржаўнага аб’яднання, пры якой дзяржаву ўтвараюць федэральныя адзінкі (напрыклад, рэспублікі, землі, штаты). У федерацыі дзейнічае адзіная канстытуцыя, адзіныя саюзныя (федэральныя) арганы дзяржаўнай улады, існуюць адзінае грамадзянства, грашовая адзінка і г.д. Члены федэраціі маюць, як правіла, свае канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Па федратыўным прынцыпе быў створаны ў 1922 годзе Савецкі Саюз.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1087; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.106 сек.