Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пасля Вялікай Айчыннай вайны




Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі

БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ

Тэмы рэфератаў

Пытанні для самакантроля

Гістарычныя даты

1921 г. Бальшавікі распачалі НЭП.
1921 г. Адчынены Беларускі Дзяржаўны універсытэт.
1922 г. Быў створаны Інбелкульт.
1922 г. Пачатак грашовай рэформы, выпуск савецкага чырвонца.
1922 г., 30 снежня Абвяшчэнне СССР.
1924 г. Першае ўзбуйненне БССР.
1926 г. Другое ўзбуйненне БССР.
1928 — 1932 гг. Першая пяцігодка.
1929 г. Пачатак гвалтоўнай калектывізацыі.
1931 г. Працэс СВБ.
1932 — 1933 гг. Голад у СССР.
1933 — 1937 гг. Другая пяцігодка.
1934 г. Стварэнне НКУС.
1933 — 1934 гг. Справа “Беларускага нацыянальнага цэнтра”.
1936 г. Прыняцце “сталінскай” Канстытуцыі СССР.
1937 — 1939 гг. Сталінскія рэпрэсіі супраць партыйнага кіраўніцтва.
1937 г., кастрычнік Пачатак масавых растрэлаў у Курапатах.
1938 г. Пачатак трэцяй пяцігодкі.

 

 

1. Якія прычыны прывялі да ўтварэння СССР?

2. Чым адрозніваліся падыходы Сталіна і Леніна да ўтварэння Савецкага Саюза? Ахарэктарызуйце працэс стварэння СССР.

3. Калі і як адбыліся ўзбуйненні БССР? Якія яны мелі наступствы?

4. Па якіх кірунках праходзіла палітыка беларусізацыі?

5. Каго з дзеячоў беларусізацыі вы ведаеце?

6. Якія рысы набыў крызіс савецкай улады ў канцы 1920 — пачатку 1921 гг. і да чаго ён прывёў?

7. Раскрыйце сутнасць Новай эканамічнай палітыкі.

8. У чым былі асаблівасці НЭП на Беларусі?

9. Якія мэты мела перад сабой правядзенне калектывізацыі?

10. Як адбывалася суцэльная калектывізацыя беларускай вёскі?

11. Акрэсліце мэты і метады індустрыялізацыі, яе асаблівасці ў Беларусі?

12. Што такое стаханаўскі рух?

13. Якія прычыны прывялі да фарміравання камандна-адміністрцыйнай сістэмы ў СССР у міжваенны перыяд?

14. У чым праяўляўся пераход да таталітарызму?

15. Што вы ведаеце пра незаконныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 20 — 30-я гг. дваццатага стагодзя?

 

1. Беларуская вёска ва ўмовах НЭПа.

2. Грашовая рэформа 20-х гг. ХХ ст. у СССР.

3. Інстытут беларускай культуры. Усевалад Ігнатоўскі.

4. Развіццё адукацыі ў перыяд беларусізацыі.

5. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва БССР у перыяд НЭПа.

6. Палітычная барацьба ў савецкімп грамадстве ў 20-я гг. Сталінская рэвалюцыя зверху.

7. Фарміраванне індустрыялізацыі: мэты, здзяйсненні, вынікі, урокі.

8. Суцэльная калектывізацыя Беларусі: задачы, ход, наступствы.

9. Справа СВБ.

10. Рэпрэсіі ў Беларусі ў 20 — 30-я гг. ХХ ст.

 

 

Тэма 10: САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ.

(1945—1985 гг.)

 

План:

 

10.1 Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны.

10.2 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 50-я ­— першай палове 80-х гадоў ХХст.

10.3 Грамадска-палітычнае жыццё БССР.

10.4 Культура Беларусі.

10.5 Беларусь на міжнароднай арэне.

 

 

 

Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынесла БССР велізарныя страты. Пераканаўча аб гэтым гавораць лічбы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, загінула больш за 2 млн 200 тыс. жыхароў.Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9 200 сёл і вёсак. Былі разбураны амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, абсталяванне вывезена ў Германію альбо знішчана. Гітлераўцы разрабавалі маёмасць калгасаў і саўгасаў. Моцна пацярпелі транспартныя магістралі, было разбурана амаль тры чвэрці жылога фонду гарадоў, поўнасцю знішчана матэрыяльная база адукацыі, навукі, культуры.Па агульным ўзроўні развіцця эканомікі рэспубліка была адкінута да 1928 г., а па некатарых галінах ­— да 1913 г.

Аднаўленне народнай гаспадаркі праводзілася ў два этапы. Першы этап ахопліваў 1943 —1945 гг.

Чаму аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пачалося ў 1943 г.? Якія цяжкасці давялося пераадольваць на працягу першага этапу аднаўленчых работ?

Неабходна засяродзіць увагу на шэрагу фактараў, галоўнымі з якіх з’яўляліся дапамога, аказаная Беларусі з боку саюзных рэспублік, перш за ўсё, з боку Расійскай Федэрацыі, а таксама арганізацыйныя меры, прынятыя на ўзроўні партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва як СССР, так і БССР.

Асаблівай увагі заслугоўвае працоўны гераізм людзей.

Падумайце, у чым выяўляўся працоўны гераізм. Якія псіхалагічныя і маральныя якасці праяўляліся савецкімі грамадзянамі падчас правядзення аднаўленчых работ?

Другі этап аднаўлення гаспадаркі ўключаў у сябе 1946 ­— 1950 гг. Яго можна ахарактарызаваць у якасці асноўнага этапу. У 1946 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР. Найбольш важнай асаблівасцю гэтага этапу з’яўлялася арыентацыя на будаўніцтва новых прадпрыемстваў, якія павінны былі побач з адноўленымі забяспечваць развіццё вытворчасці ў Беларусі. Такім чынам, гады чацвёртай пяцігодкі ў пэўным сэнсе можна разглядаць у якасці другога этапу індустрыялізацыі ў БССР.

Заданні чацвёртай пяцігодкі выконваліся ва ўмовах павелічэння капіталаўкладанняў (інвестыцый), пераважна з агульнасаюзнага бюджэту, росту прадукцыйнасці працы, сацыялістычнага спаборніцтва. Пэўную дапамогу БССР атрымлівала па лініі Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый (ЮНРРА), а таксама за кошт рэпарацыйных паставак з Германіі і з тэрыторыі яе былых саюзнікаў.

Узгадайце, што азначае тэрмін “рэпарацыі”.

Характэрнай асаблівасцю працэсу аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі было стварэнне буйных прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, у першую чаргу, машынабудавання, ­— такіх, як МАЗ і МТЗ.

Якія яшчэ новыя прадпрыемствы пачалі выпускаць прадукцыю ў гады чацвёртай пяцігодкі?

Зразумела, функцыянаванне гэтых прадпрыемстваў было магчымае толькі пры ўмове паставак металургічнай прадукцыі з іншых рэгіёнаў СССР, паколькі на тэрыторыі Беларусі не было сыравіны для машынабудавання. Арыентацыя на пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці ў БССР стала галоўнай асаблівасцю развіцця яе гаспадаркі ў пасляваенны перыяд.

Чым пасляваенны працэс мадэрнізацыі эканомікі БССР адрозніваўся ад даваеннай індустрыялізацыі?

Дзякуючы самаадданай працы беларускага народа, дапамозе іншых саюзных рэспублік і сусветнага супольніцтва ўжо ў 1949 г. быў дасягнуты, а ў 1950 г. перавышаны даваенны узровень развіцця прамысловасці ў БССР.

Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася ва ўмовах вострага недахопу працоўнай сілы, тэхнікі, грашовых сродкаў. Можна сцвярджаць, што, як і ў даваенны час, развіцццё прамысловасці ішло за кошт аграрнага сектара эканомікі, які, адпаведным чынам, адставаў па тэмпах развіцця. Працягвала існаваць сістэма пераразмеркавання сродкаў на карысць прамысловасці і ва ўрон сельскай гаспадарцы.

Як адбівалася існаванне такой сістэмы на ўзроўні дабрабыту і сацыяльным статусе сялян-калгаснікаў? Аргументуйце сваю думку.

У Заходняй Беларусі з 1949 г. пачалася масавая калектывізацыя, якая суправаджалася гвалтоўнымі мерамі рэпрэсіўнага характару. Былі ліквідаваны заможныя гаспадаркі і большасць хутароў.

У 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў спецыяльную пастанову “Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР”.

Родныя мясціны былі вымушаны пакінуць тысячы сем’яў, якія, паводле афіцыйнай ідэалогіі, залічваліся да кулацкіх.

Падумайце над пытаннем: калі гэтыя людзі змаглі вярнуцца на радзіму?

Большасць калгасаў заставаліся нерэнтабельнымі. У адрозненне ад прамысловасці, у сельскай гаспадарцы да 1950 г. так і не быў дасягнуты даваенны узровень ні па пасяўных плошчах, ні па пагалоўі свойскай жывёлы. Адставанне сельскай гаспадаркі набыло характар адной з асноўных праблем савецкай эканомікі.

У снежні 1947 г. у СССР адбылася адмена карткавай сістэмы забеспячэння насельніцтва харчовымі і прамысловымі таварамі і ажыццёўлены пераход да іх прдажу ў дзяржаўных гандлёвых установах без картак па адзіных дзяржаўных цэнах. У найбольшай ступені гэта спрыяла паляпшэнню сацыяльнага становішча гараджан.

Чаму змены да лепшага адчулі менавіта жыхары гарадоў?

Разам з тым кошт тавараў шырокага спажывання, у тым ліку тавараў першай неабходнасці быў значна вышэйшы за даваенны. Дадатковым цяжарам на плечы грамадзян клаўся рост падаткаў, а таксама штогадовыя, фактычна абавязковыя дзяржаўныя пазыкі (падпіска на аблігацыі дзяржаўнай пазыкі вельмі часта праводзілася прымусова). Да таго ж у 1947 г. была праведзена грашовая рэформа, якая мела мэтай памяншэнне велізарнай грашовай масы, якая накапілася ў грамадзян за гады вайны.

Чым было выклікана накапленне грашовай масы?

Гэтая мера істотна “ўдарыла па кішэні” значнай часткі савецкіх людзей.

Завяршаючы разгляд першага пытання тэмы, самастойна падвядзіце вынікі вывучэння гэтага пытання і сфармулюйце ў лаканічнай, тэзіснай форме вывад.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1262; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.