Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы




Адамовіч Алесь (Аляксандр Міхайлавіч (1927—1994) — беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі Беларусі. Аўтар дылогіі “Партызаны” (1960, 1963; на рускай мове), “Хатынскай аповесці” (1972). Адзін з аўтараў кнігі “Я з вогненнай вёскі” (1975; сумесна з Я. Брылём і У. Калеснікам), дзе сабраны ўспаміны людзей, якія выпадкова выратаваліся ў час масавых растрэлаў аднасяльчан, а таксама “Блакаднай кнігі” (1979; сумесна з Д. Граніным”, у якой сабраны ўспаміны блакаднікаў-ленінградцаў. Яго творы паказваюць антычалавечую сутнасць фашызму, сцвярджаюць прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей і заклікаюць да міру і супрацоўніцтву паміж краінамі.

Азгур Заір Ісакавіч (1908—1995) — беларускі скульптар. Народны мастак СССР (1973) і БССР (1944). Адзін з аўтараў манумента Перамогі ў Мінску. Аўтар помнікаў-бюстаў герояў Вялікай Айчыннай вайны: М. Гастэлы, М. Шмырова, В. Талата; прадстаўнікоў беларускай культуры: Ф.Скарыны, Ф. Багушэвіча, М. Гусоўскага, Я. Коласа, С. Полацкага і інш. У 1999 г. у Мінску адкрыты мемарыяльны музей З. Азгура.

Аніке йчык Анатоль Аляксандравіч (1932—1989) — беларускі скульптар. Народны мастак БССР (1972). Для яго творчасці характэрна імкненне да гісторыка-рамантычных тэм. Аўтар помніка М. Гастэлу і яго экіпажу каля Радашковічаў; помніка Я. Купалу ў Мінску (сумесна з Л. Гумілеўскім, А. Заспіцкім); мемарыяла “Прарыў”, прысвечанага “Віцебскім (Суражскім) варотам”, калі партызаны разам з рэгулярнымі войскамі Чырвонай Арміі прарвалі лінію фронту.

Барадулін Рыгор Іванавіч (нар. 1935 г.) — народны паэт Беларусі (1992). У сваіх творах адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі. Адна з галоўных тэм яго паэзіі — паказ барацьбы беларускага народа з фашызмам (паэма “Балада Брэсцкай крэпасці” (1974). Займае актыўную жыццёвую пазіцыію.

Барысевіч Мікалай Аляксандравіч (нар. 1923 г.) — беларускі вучоны­—фізік. Аўтар шматлікіх адкрыццяў, якія садзейнічалі стварэнню лазэраў і інш. Герой Сацыялістычнай Працы (1978). З 1985 г. — прэзідэнт Акадэміі Навук БССР. У 1992 г. выбраны членам Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці.

Бембель Андрэй Ануфрыевіч (1905—1986) — беларускі скульптар. Народны мастак БССР (1955). Творчасць звязана з гістарычнымі тэмамі. Ім выкананы гарэльефы для Дома ўрада і Дома афіцэраў, Манумента Перамогі ў Мінску (1954). Адзін з аўтараў Кургана Славы (1969), комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” (1971). Яго імем названы музей сучаснай беларускай скульптуры ў Мінску.

Броўка Пятрусь (Пётр Усцінавіч, 1905—1980) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч, арганізатар энцыклапедычнай справы ў рэспубліцы. Народны паэт Беларусі (1962). З 1948 г. старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1967—1980 гг. — галоўны рэдактар Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Сярод твораў высокага грамадзянскага гучання паэмы “Праз горы і стэп” (1932 г.), “Беларусь” (1943), зборнік “Ясны кут” (1944), “Пахне чабор” (1959), “Калі ласка” (1972), раман “Калі зліваюцца рэкі” (1956) і інш.

Брыль Янка (Іван Антонавіч (1917—2006) — народны пісьменнік Беларусі (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Тэма яго твораў — вайна, фашысцкая акупацыя, развіццё заходнебеларускай вёскі, завязаныя з асэнсаваннем сучаснай гісторыі. Ён — адзін з аўтараў (разам з А. Адамовічам) кнігі “Я з вогненнай вёскі”, дзе сабраны сведчанні жыхароў беларускай вёскі, якія выратаваліся ў час зішчэння фашысцкімі захопнікамі. Адзін са значных твораў пісьменніка — раман “Птушкі і гнёзды”) 1963.

Быкаў Васіль Уладзіміравіч (1924—2003) — народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой Сацыялістачнай Працы (1984). Заснавальнік новай плыні твораў пра Вялікую Айчынную вайну. У кнізе “Жураўліны крык”, (1960), аповесцях “Здрада” (1961), “Трэцяя ракета” (1962, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа), “Пастка” (1964) і інш. дадзена праўдзівае адлюстраванне вайны. Суровая праўда вайны і бескампраміснасць твораў Быкава выклікала адмоўную ацэнку афіцыйнай крытыкі. Пісьменніка абвінавачвалі ў скажэнні праўды, ачарненні савецкіх войнаў. У канцы 1960-х гадоў Быкаў звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы беларускага народа. У цыкле аповесцей “Круглянскі мост” (1969), “Сотнікаў” (1970) “Абеліск” (1971) і інш. паказаў праблему трагічнага выбару ў складаных умовах акупацыі і партызанскай барацьбы супраць фашыстаў. Падзеі калектывізацыі асвятляюцца ў аповесці “Знак бяды” (1982), дзе аголена-праўдзіва паказана бессэнсоўнасць, жорсткасць сталінскіх метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак. Па творах Быкава пастаўлены кінафільмы “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Воўчая зграя” (1976), “Абеліск” (1977) і інш. Пісьменнік актыўна выступаў за вяртанне набыткаў культуры Беларусі і гістарычнай праўды. У 1990—1993 гг. — прэзідэнт згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч (нар. 1928 г.) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977), народны мастак Беларусі (1988). Гістарычным падзеям прысвечаны яго палотны “Грунвальдская бітва” (1985), “Салдацкі хлеб” (1985) і інш. Паўстанне К. Каліноўскага — тэма трыпціха “За зямлю, за волю” (1983). Мастак стварыў шэраг партрэтаў дзеячаў культуры і гістарычных асоб: Е.Полацкай, К.Тураўскага, князя Вітаўта, К. Астрожскага, Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, Л. Сапегі, Я. Купалы, М. Багдановіча. Мастак зрабіў вітражы ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску.

Гілевіч Ніл Сымонавіч (нар. 1931) — беларускі паэт, літаратуразнавец і перакладчык. Народны паэт Беларусі (1991) пісаць вершы пачаў у 9-гадовым узросце. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі: “Песня ў дарогу” (1957), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967) і інш. Асноўны змест паэзіі Н. Гілевіча — любоў да Беларусі, гістарычны вопыт народа. Н. Гілевіч актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці краіны. З 1989 г. старшыня Таварыства беларускай мовы.

Глебаў Яўген Аляксандравіч (нар. 1929 г.) — беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі (1973) і СССР (1984). У сваёй музычнай творчасці ўвасабляе тэмы гістарычнага мінулага і сучаснасці. Сярод яго твораў гістарычнай тэматыкі — балеты “Альпійская балада” паводле аповесці В. Быкава (1967), “Курган” паводле паэмы Я. Купалы (1982), опера “Майствр і Маргарыта” па матывах рамана М. Булгакава (1991), а таксама канцэрты, сімфоніі і інш. музычныя творы.

Дудараў Алесь (Аляксей Ануфрыевіч; нар. 1950 г.) — беларускі пісьменнік, тэатральны дзеяч. Друкуецца з 1973 г. Выдаў зборнік апавяданняў “Святая птушка” (1979). Па яго сцэнарыя пастаўлены вядомы фільм “Белыя росы” (1984) і інш. Аўтар п’ес, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны: “Радавыя” (1984) і інш. Аб складаным гістарычным лёсе беларускага народа распявядае яго п’еса “Князь Вітаўт”, пастаўленая па матывах паэмы М. Гусоўскага “Песня пра зубра” на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы. У беларускіх тэатрах пастаўлены яго п’есы “Палачанка” і “Чорная панна Нясвіжа” пра лёс Рагнеды і Барбары Радзівіл.

Жыновіч Іосіф (Жыдовіч, 1907—1974) — беларускі савецкі кампазітар і дырыжор. Народны артыст СССР. Першы прафесійны выканаўца на беларускіх цымбалах у савецкі час, браў удзел у іх рэканструкцыі і стварыў першую школу ігры на іх. З 1946 г. мастацкі кіраўнік Дязржаўнага народнага аркестра БССР. Ім напісаны “Сказ-быліна аб зямлі беларускай”, канцэртныя апрацоўкі танцаў “Лявоніха” і інш. У Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Кавалёнак Уладзімір Васільевіч (нар. 1942 г.) — летчык-касманаўт СССР. Уражэнец Беларусі. Двойчы Герой Савецкага Саюза. Здзейсніў тры касмічныя палёты (1977, 1978, 1981) у якасці камандзіра карабля і пілатуемых навукова-даследчых комплексаў “Саюз-Салют”. З 1992 г. — кіраўнік Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага, Прэзідэнт асацыяцыі касмічных палётаў Расіі.

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (1930—1984) — беларускі паэт і пісьменнік, кінасцынарыст. Дэбютаваў як паэт у 1985 г., затым апублікаваў зборнік вершаў “Матчына душа” (1958), “Быў. Ёсць. Буду” (1986) і інш. У яго прозе знайшлі адлюстраванне важнейшыя падзеі і праблемы нацыянальнай гісторыі, раскрыты ўнікальны і самабытны характар беларусаў. Сацыяльнай накіраванасцю, грамадзянскім пафасам і злабадзённасцю адрозніваюцца яго аповесці “Сівая легенда” (1 961; пра сялянскае паўстанне на Міншчыне), раманы “Каласы пад сярпом тваім” (1985; пра паўстанне 1863—1864), “Чорны замак Альшанскі” (1979—1980), героіка-рамантычная драма “Кастусь Каліноўскі” (1963) і інш. творы. У Оршы адкрыты музей У. Караткевіча, яму пастаўлены помнік.

Кішчанка Аляксандр Міхайлавіч (1933—1997) — народны мастак Беларусі (1993). Адыграў значную ролю ў адраджэнні мастацтва габелена, распрацаваўшы яго новы тып — манументальна-дэкаратыўны. Актыўна звяртаўся да гістарычнай тэмы. Стварыў габелены “Легенда пра беларускіх партызан” (1972), “СССР. Этапы барацьбы і перамог” (разам з М. Савіцкім, 1979), а таксама габелены, што знаходзяцца ў будынку тэатра оперы і балета. Для беларускага акадэмічнага тэатра ім. Я. Коласа ў Віцебску стварыў габелены “Песняры Беларусі” і “Гімн вызвалення” (1984—1985). У будынку ААН у Нью-Йорку знаходзіцца яго габелен “Чарнобыль”. Вызначальнай з’явай стала створэнне ім у 1995 г. “Габелены стагодзя”.

Клімук Пётр Ільіч (нар. 1942 г.) — лётчык-касманаўт СССР. Уражэнец Беларусі. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1973, 1975). Здзейсніў тры касмічныя палёты (1973, 1975, 1978) у якасці камандзіра карабля і арбітальнай станцыі. Займаў адказныя пасады ў Цэнтры пажрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына і іншых установах. З’яўляўся камандзірам атрада касманаўтаў.

Крапіва Кандрат (Атраховіч Кандрат Кандратавіч; 1896—1991) — беларускі драматург, паэт, мовазнавец. Народны пісьменнік БССР (1956). Акадэмік АН Беларусі (1950). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). У 1956—1982гг. віце-прэзідэнт АН Беларусі. Тэмы яго твораў — Вялікая Айчынная вайна і пасляваеннае жыццё вёскі. У сатырыстычных камедыях “Хто смяецца апошнім” (1939) і “Мілы чалвек” (1945) выкрываў кар’ерыстаў, паклёпнікаў, прыстасаванцаў і прахадзімцаў. Злабадзённасцю і сатырычнай накіраванасцю адрозніваліся празаічныя творы “Людзі-суседзі” (1928), “Мядзьведзічы” (1932), п’еса “Людзі і д’яблы” (1958), фантастычная камедыя “Брама неўміручасці” (1973) і інш.

Куляшоў Аркадзій Аляксандравіч (1914—1978) — беларускі паэт. Народны паэт Беларусі (1968). У паэмах “Хлопцы апашняй вайны” (1940), “Сцяг брыгады” (1943), “Простыя людзі” (1949) і інш. адлюстраваны лёс маладога пакалення 1930-х гг., мужнасць і сіла народнага духа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мірная праца людзей у паслеваенны час. Драматычная паэма “Хамуціус” (1975) уваскрашае вобраз Кастуся Каліноўскага, паэма “Варшаўскі мост” (1973) прысвечана рускаму паэту-патрыёту Аляксандру Твардоўскаму.

Купрэвіч Васіль Фёдаравіч (1897—1969) беларускі навуковы дзеяч, батанік, фізіёлаг. Акадэмік АН Беларусі (1962). Героі Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны дзеяч навук БССР (1967). З 1952 па 1969гг. прэзідэнт АН БССР. Прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення даследванняў у галіне генетыкі і цыталогіі (цяпер існуе адпаведны інстытут), для станаўлення фундаментальнай навукі ў Беларусі.

Левін Леанід Мендэлевіч (нар. 1936) — беларускі архітэктар. Аўтар помнікаў Я. Купалу і Я. Коласу ў Мінску; К. Заслонаву ў Мінску; М. Гастэлу і экіпажу яго самалёта каля Радашковічаў і інш. Сааўтар мемарыяльных комплексаў “Хатынь”, “Прарыў”. Аўтар архітэктурнай кампазіцыі Траецкага прадмесця і праспекта Машэрава ў Мінску, станцый метро “Плошча Незалежнасці” і “Няміга”. Адзін з сааўтараў помніка “Мінскае гета”, адкрытага ў 2000г.

Мазураў Кірыла Трафімавіч (1914—1989) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху. З’яўляўся прадстаўніком Цэнтральнага штаба партызанскага руху на Беларусі. З 1953г. Старшыня Савета Міністраў БССР. З 1956 па 1965 гг. на пасадзе першага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (ЦК КПБ). У 1965—1978гг. першы намеснік Старшыні Міністраў СССР. З 1986г. старшыня Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы.

Макаёнак Андрэй Ягоравіч (1920—1982) — беларускі драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1977). У 1953г. напісаў сатырычную камедыю “Выбачайце, калі ласка”, якая стала буйной мастацкай з’явай у яго творчасці. У п’есе аўтар крытыкуе заганныя метады кіраўніцтва, паказуху і фармалізм, ўто дало штуршок развіццю не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай рэалістычнай драматургіі. Асэнсаванню праблем вясковага побыту прысвечана камедыя “Лявоніха на арбіце” (1961). Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Гомелі.

Машэраў Пётр Міронавіч (1918—1980) — партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978). У жніўні 1941г. стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле, з красавіка 1042г. камандзір партызанскага атрада, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вайны быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ. У 1965—1980гг. Першы сакратар ЦК КПБ. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у сваім развіцці. Машэраў з'яўляецца адным з самых папулярных палітычных дзеячаў XXст. У Беларусі яго імем названы праспекты ў Мінску і Брэсце, вуліцы ў шэрагу населеных пунктаў. У Віцебску ўстаноўлены помнік. Загінуў у аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980г.

Мележ Іван Паўлавіч (1921—1976) ­— беларускі пісьменнік. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Першы зборнік апавяданняў «У завіруху» (1946), аповесць «Гарачы жнівень» (1946), раман «Мінскі напрамак» (1951—1952) прысвечаны падзеям вайны і цяжкасцям аднаўленчага перыяда. Галоўная кніга Мележа ­— трылогія «Палеская хроніка», якая складаецца з раманаў «Людзі на балоце» (1961), «Подых навальніцы» (1964—1965) і «Завеі, снежань» (1976). Выступаў таксама як аўтар драматычных і літаратурна-крытычных твораў. Яго імя носіць вуліца ў Мінску.

Панчанка Пімен Емельянавіч (1917—1995) ­— беларускі паэт. Народны паэт Беларусі (1973). Адзін з самых яскравых паэтычных талентаў Беларусі XXст. Тэмы вайны і мірнай працы знайшлі адлюстраванне ў кнігах «Табе, Беларусь»(1942), «Дарогі вайны» (1943), «Гарачыя вятры» (1947), «Прысяга» (1947). Яго вершы прысвечаны суровай ваеннай памяці, звязаны са змаганнем за развіццё нацыянальнай свядомасці, мовы і культуры беларусаў. Паэт займаў у сваіх вершах актыўную грамадзянскую пазіцыю, што знайшло адлюстраванне ў зборніках паэзіі «Пры святле маланак» (1966), «Маўклівыя малітвы» (1981) і інш. У 1996г. выйшла пасмяротная кніга паэзіі розных гадоў «Зямля ў мяне адна».

Савіцкі Міхаіл Андрэевіч (нар.1922) ­— Народны мастак БССР (1972), СССР (1978). Акадэмік Расійскай Акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вязень фашысцкіх канцлагераў. Аўтар карцін, прысвечаных партызанскаму руху ў БССР, у т.л. “Партызанская мадонна” (1978), цыкл карцін “Лічбы на сэрцы” (1974—1980) аб перажытым у канцлагеры. Цыкл карцін мастак напісаў у сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у т.л. “Чарнобыльская мадонна”. Сярод твораў, напісаных у апошнія гады ­— “Уладзімір Высоцкі”, “XX стагоддзе” і інш. Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны.

Сакалоўскі Нестар Фёдаравіч (1902—1950) ­— кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (верш “Мы ­— беларусы” М. Клімковіча), песен на словы Я. Купалы, П. Броўкі, Я. Коласа і інш.

Тураў Віктар Цімафеевіч (1936—1997) ­— выдатны беларускі кінарэжысёр. Народны артыст БССР (1979), СССР (1986), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1994). Экранізаваў аповесць Я. Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1994), раманы І. Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” (1981—1982), кнігу А. Адамовіча “Партызаны” (кінастужкі “Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой” (1966—1969). Чарнобыльскую тэму закранае кінастужка “Чорны бусел”.

Шамякін Іван Пятровіч (1921—2004) ­— Народны пісьменнік Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай працы 91981). Аўтар твораў на рэвалюцыйную тэматыку, а таксама прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Раманы: “Глыбокая плынь” (1947—48) пра дзейнасць партызан ў гады акупацыі; “Трывожнае шчасце” (1960-я гг.) прысвечаны лёсу пакалення, якое вынесла выпрабаванне вайной і аднаўленне народнай гаспадаркі; “Сэрца на далоні” (1963) паказаны праблемы ўзаемаадносін пакаленняў, выхавання моладзі; “Снежныя зімы” (1968) ­— паказаў камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай; “Вазьму твой боль” (1978) пра памяць і Ўспрыманне свету людзьмі, траўміраванымі мінулай вайной і інш. Галоўная тэматыка сучасных твораў ­— грамадзянская адказнасць чалавека перад сваім народам і гісторыяй.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2263; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.114 сек.