Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР




 

Пераходзячы да другога пытання, пакажыце, што адным з накірункаў дэмакратызацыі савецкага грамадства стала галоснась. Высветліце сутнасць гэтага тэрміну (гл. раздзел “Спісак гістарычных тэрмінаў і паняццяў”).

Звярніце ўвагу на тое, што пачатак працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі быў пакладзены ў студзені 1989 г., калі ў адпаведнасці з партыйнымі рашэннямі быў узяты курс на дэмакратызацыю ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства і рэфармаванне палітычных інстытутаў.

На старонках рэспубліканскіх часопісаў і газет, у тэлевізійных і радыёперадачах спачатку нясмела, а затым усё больш актыўна пачала весціся палеміка аб умовах жыцця грамадства, шляхах аднаўлення сацыялізму і яго рэфармавання.

На хвалі галоснасці ў рэспубліцы рэзка вырасла цікавасць беларускага народа да праблем нацыянальнай гісторыі і культуры. Сталі ўзнікаць шматлікія нефармальныя клубы і аб'яднанні па вывучэнню літаратурнай і гістарычнай спадчыны, краязнаўства.

Прывядзіце прыклады.

Вялікую зацікаўленасць у рэспубліцы выклікалі працэсы дэсталінізацыі савецкага грамадства. Урадавая камісія расследавала месца масавага расстрэлу на працягу 1937—1941гг. не менш чым 30 тыс. чалавек у лясным масіве Курапаты пад Мінскам. Былі выяўлены месцы масавых расстрэлаў савецкіх грамадзян у гады сталінскіх рэпрэсій у Гомелі, Віцебску, Барысаве, Оршы, Мазыры і іншых месцах Беларусі. Быў рэабілітаваны першы старшыня рабоча-сялянскага ўрада Беларусі Д. Жылуновіч. Усяго да пачатку 1993г. у рэспубліцы было рэабілітавана 130 тыс. чалавек. Былі прыняты меры па забеспячэнню праў рэабілітаваных і іх родных, кампенсацыі матэрыяльных страт.

Далей адзначце, што важным накірункам дэмакратызацыі савецкага грамадства сталі перавыбары Саветаў.

Першыя за многія дзесяцігоддзі свабодныя дэмакратычныя выбары, калі грамадзяне атрымалі магчымасць вылучаць і выбіраць на альтэрнатыўнай аснове ў вышэйшы орган дзяржаўнай улады сваіх прадстаўнікоў, былі выбары народных дэпутатаў СССР у сакавіку 1989 г. Як і па ўсёй краіне, яны прайшлі пры вялікай актыўнасці насельніцтва, у адкрытай і напружанай барацьбе. Усяго ад Беларусі на з'езд было выбрана 60 народных дэпутатаў.

У кастрычніку 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і народных дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбары па-новаму ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы прайшлі 4 сакавіка 1990 г. На 310 месц у беларускім парламенце прэтэндавала 1769 кандыдатаў, але толькі 98 народных дэпутатаў было выбрана пасля першага тура галасавання, у тым ліку і будучы прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка. Выбарчая камісія ператварылася ў сапраўдны марафон і нават пасля некалькіх паўторных выбараў у канцы 1991 г. у Вярхоўным Савеце БССР заставалася 11 вакантных месц. Такая ж сітуацыя назіралася і ў мясцовых саветах. Тым не менш у выніку выбараў значна абнавіліся і Вярхоўны Савет БССР, і мясцовыя саветы, ажывілася іх работа. Пасля выбараў былі сфарміраваны кіруючыя органы саветаў. Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР стаў М. Дземянцей

Вярхоўны Савет БССР ва ўмовах галоснасці, барацьбы розных поглядаў і пазіцый, плюралізму думак разгарнуў заканадаўчую дзейнасць па падрыхтоўцы новай Канстытуцыі БССР, рэфармаванню палітычнай сістэмы, эканомікі, усяго грамадскага ладу. Вострай праблемай для рэспублікі стала ліквідацыя вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Вярхоўны Савет прыняў некалькі законаў па сацыяльнай падтрымцы людзей, якія пацярпелі ў выніку гэтай найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай аварыі. Аднак дэпутатам у іх працы не заўсёды хапала прафесіяналізму.

Пакажыце, што працэс дэмакратызацыі суправаджаўся і ўзнікненнем новых палітычных партый.

У адпаведнасці з законам СССР "Аб грамадскіх арганізацыях", прынятым у 1990 г. і накіраваным на рэфармаванне палітычнай сістэмы, савецкія людзі атрымалі права на стварэнне аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Аднак у рэспубліцы нефармальныя аб'яднанні сталі ўзнікаць значна раней. У чэрвені 1989 г. на з'ездзе ў Вільнюсе арганізацыйна аформіўся Беларускі народны фронт. У праграмнай заяве падкрзслівалася, што БНФ выступае за перабудову грамадства на прынцыпах дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці, прававую дзяржаву, рэальны суверэнітэт Беларусі. БНФ стварыў у Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю.

У чэрвені 1990 г. была створана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі. Мэта партыі — стварэнне незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, аднаўленне гістарычнай памяці, мовы і культуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Згодна ўставу гэтай партыі, яе членам можа быць любы грамадзянін рэспублікі, які валодае беларускай мовай і ўсведамляе сябе беларусам.

У лістападзе 1990г. прайшоў устаноўчы з'езд Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі. Галоўнай мэтай гэтай партыі з'яўляецца будаўніцтва дэмакратычнага грамадства з прыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцей. Па сваёй арыентацыі АДПБ стала арганізацыяй агульнадэмакратычнай накіраванасці, выступаючы за свабоду асобы, прыватную ўласнасць, сямейныя традыцыі.

У наступныя гады былі створаны Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Партыя народнай згоды, Беларускае хрысціянска-дэмакратычнае аб'яднанне, шэраг незалежных прафсаюзных і маладзёжных арганізацый.

Пад уздзеяннем гэтых працэсаў сталі выказвацца ідэі аб неабходнасці рэфармавання правячай Камуністычнай партыі, яе дэмакратызацыі і пераўтварэнні ў партыю парламенцкага тыпу. Пасля жнівеньскага путчу 1991 г. некалі адзіная КПБ раскалолася на дзве самастойныя партыі — Партыю камуністаў Беларусі і Камуністычную партыю Беларусі.

Падкрэсліце, што утварэнне палітычных партый, аб'яднанняў і таварыстваў сведчыла пра глыбокія змены ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі.

Нягледзячы на невялікі колькасны састаў, яны садзейнічалі ўзнікненню ў рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, расшырэнню правоў грамадзян, плюралізму думак, новым падыходам да рашэння складаных праблем грамадскага жыцця. Шматпартыйнасць азначала канец манаполіі камуністаў на ўладу.

Зрабіце выснову: палітыка галоснасці, перавыбары Саветаў, узнікненне палічычных партый сведчылі пра глыбокія змены ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2449; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.