КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Апазіцыя парламенцкая — група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць, альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай большасці ці ўладзе
Апазіцыя парламенцкая — група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць, альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай большасці ці ўладзе. Беларускі народны фронт — апазіцыйны камуністычнаму ўраду шырокі грамадска-палітычны рух. Узнік ў 1988 г. і першапачаткова выступаў за перабудову, пачатую “лепшымі сіламі КПСС”. Устаноўчы з’езд БНФ адбыўся ў 1989 г. Напачатку 1990-х гг. БНФ паступова набыў рысы, характэрныя палітычнай партыі. Галоснасць — магчымасць адкрыта выказваць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, рэалізаваць на справе абвешчаныя дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў. Дэмакратызацыя — гэта працэс паслядоўнага зацвярджэння ці аднаўлення прынцыпаў народаўладдзя. Інтэнсіфікацыя — комплексная праграма, распрацаваная на Беларусі ў 1985 г. Меркавалася спалучэнне некалькіх накірункаў: аўтаматызацыя, матэрыялаёмістасць, энэргаёмістасць і г. д. Аднак яе ўкараненне замарудзіла ў 1986 г. Чарнобыльская катастрофа. Абвальныя крызісныя працэсы ў СССР канчаткова спынілі ажыццяўленне гэтай праграмы. Кансерватызм — прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне у адносінах да ўсяго новага. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС — адна з найбуйнейшых у свеце аварый на атамных электрастанцыях. Адбылася 26 сакавіка 1986 г. на тэрыторыі Украіны, паблізу мяжы з Беларуссю. Каля 70 % радыяктыўных рэчываў выпала на беларускія землі, дзе пражывала 2,1 млн чалавек (каля 20 % насельніцтва). З больш як 18 тыс. км2 сельгасугоддзяў (22 %) з гаспадарчага абарачэння выключана 2,64 тыс. км2 . За 15 гадоў пасля катастрофы з зон забруджвання на Беларусі выселена больш за 135 тыс. чал. Поўнасцю адселена 4/5 населенных пункаў. Па падліках сумарныя страты на Беларусі ад Чарнобыльскай катастрофы ў 1986—2015 гг. складуць каля 235 млрд долараў ЗША — амаль 32 бюджэты рэспублікі за 1985 г. Мова дзяржаўная — асноўная мова дзяржавы, якая выкарыстоўваецца ў заканадаўстве і афіцыйным справаводстве, судаводсве, навучанні і г. д. Партыя палітычная — незалежнае грамадскае аб’яднанне, якое мае ўстоўлівую структуру, пастаянны характар дзейнасці і выказвае палітычную волю сваіх членаў і прыхільнікаў. Ставіць сваімі задачамі ўдзел у вызначэнні палітычнага курса дадзенай дзяржавы, у фарміраванні органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама ў ажыццяўленні ўлады праз сваіх прадстаўнікоў, выбраных у прадстаўнічыя органы ўлады. Паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця — гэта курс на павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця, ўзяты ў красавіку 1985 г. на Пленуме ЦК КПСС. Паскарэнне прадугледжвалася ажыццявіць на аснове інтэнсіфікацыі вытворчасці, развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых форм арганізацыі, кіравання і стымулявання працы. У БССР з гэтай мэтай была створана рэспубліканская праграма “Інтэнсіфікацыя”. Перабудова — гэты тэрмін пачаў шырока ўжывацца партыйным і савецкім кіраўніцтвам з 1987—1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, узятага красавіцкім (1985 г.) Пленумам ЦК КПСС. У адрозненне ад апошняга меў на мэце радыкальную эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця. Гэтая рэформа прадугледжвала рэфармаванне СССР, але з распадам апошняга яна фактычна закончылася правалам. Пленум — сход у поўным складзе членаў выбарнага кіруючага органа якой-небудзь арганізацыі. Плюралізм — гэта палітычная сістэма грамадства, пры якой сацыяльныя групы маюць магчымасці для выражэння сваіх інтарэсаў праз палітычныя партыі, прафсаюзы, царкоўныя і іншыя арганізацыі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 775; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |