Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Быкаў Васіль Уладзіміравіч (1924—2003)—пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980)




 

Быкаў Васіль Уладзіміравіч (1924—2003)—пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой Сацыялістычнай працы (1984). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1956—1972гг. працаваў у газеце “Гродзенская праўда”, у 1972—1978гг. — сакратар Гродзенскага адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1990—1993гг. — прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Аўтар аповесцей “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць”, “Пайсці і не вярнуцца”, “Знак бяды” і інш. Па яго сцэнарыям пастаўлены кінафільмы “Альпійская балада”, “Трэцяя ракета”, “Узыходжанне” і інш.

Гарбачоў Міхаіл Сяргеевіч (н. 1931 г.) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. З 1955 г. на камсамольскай і партыйнай рабоце. З 1978 г. сакратар, у сакавіку 1985 г. — жніўні 1991 г. Генеральны сакратар ЦК КПСС. У сакавіку — снежні 1991 г. Прэзідэнт СССР. Неаднаразова наведваў Беларусь. Лазрэат Нобелеўскай прэміі міру 1990 г. У 1992 г. узначаліў створаны па яго ініцыятыве Міжнародны фонд сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.

Дземянцей Мікалай Іванавіч (н. 1930) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. З 1956 г. працаваў аграномам МТС, старшынёй Віцебскага райвыканкама, першым сакратаром Ушачанскага райкама КПБ, загадчыкам сельгасаддзелам ЦК КПБ. У 1979—89 гг. — сакратар ЦК КПБ па сельскай гаспадарцы. З 1989 г. — старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета, у 1990—91 гг. — Старшыня Вярхоўнага Савета БССР. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 г. прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Быў дэпутатам Вярхонага Савета Беларусі 9—12 склікання. З 1997 г. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Кебіч Вячэслаў Францавіч (н. 1936) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Заслужаны машынабудаўнік БССР (1978). Кандыдат эканамічных навук (1990). З 1956 г. працаваў на розных пасадах у прамысловасці, у партыйных органах. З 1985г. — намеснік старшыні Савета Міністраў, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—1994 гг. — старшыня Савета Міністраў БССР Рэспублікі Беларусь. З 1996 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Чыгір Міхаіл Мікалаевіч (н. 1948) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. У 1973—80 гг. упраўляючы раёнымі аддзяленнямі Дзяржбанка ў Клецку і Мінску. У 1982—86 гг. — на партыйнай рабоце. З 1986 г. — упраўляючы Мінскай гарадской канторай Дзяржбанка СССР. З 1988 г. — 1-ы намеснік старшыні праўлення, з 1991г. — старшыня праўлення акцыянернага камерцыйнага “Белаграпрамбанка”. У 1994—96 гг. — прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Лінг Сяргей Сцяпанавіч (н. 1937) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. З 1960г. працаваў аграномам, кіраўніком шэрагу раёных упраўленняў сельскай гаспадаркі. З 1971 г. на савецкай і партыйнай рабоце. У 1986—91 гг. — старшыня Дзяржкамітэта па цэнах, міністр эканомікі БССР. З 1991г. — намеснік старшынія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1996—200 гг. — прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

Малафееў Анатоль Аляксандравіч (н. 1933) — партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі. У 1949—62 гг. — слесар на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтным заводах. З 1962 г. — на партыйнай рабоце. У 1978—90 гг. — старшыня Гомельскага аблвыканкама, 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў КПБ. Апошні ў БССР у 1990—93 гг. першы сакратар ЦК КПБ. У 1996—2001 гг. — старшыня Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сакалоў Яфрэм Яўсеевіч (н.1926) — партыйны і дзяржаўны дзеяч. У 1987 г. пасля адклікання М.М. Слюнькова на павышэнне ў Маскву ўзначаліў Кампартыю рэспублікі. Сваім аўтарытарным стылем кіраўніцтва стварыў сабе апазіцыю нават сярод вышэйшых партыйных функцыянераў. КПБ у час яго кіраўніцтва ўступіла ў канфрантацыю з БНФ і іншымі грамадскімі арганізацыямі і знаходзілася ў стане разлажэння.

Слюнькоў Мікалай Мікітавіч (н.1929) — дзяржаўны і партыйны дзеяч СССР і БССР. У 1960-я гг. узначальваў адміністрацыю Мінскага завода запасных частак, Мінскага трактарнага завода. У 1970-я гг. — на выбарных партыйных пасадах, у Дзяржплане СССР. З сярэдзіны 1980-х — начале ЦК КПБ “праславіўся” сваімі намаганнямі па замоўчванню вынікаў і пагрозы для насельніцтва аварыі на Чарнобыльскай АЭС.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 838; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.