Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Пытанні для самакантролю




Гістарычныя даты

27 красавіка 1945 г. Прыняцце рашэння аб уваходзе Беларусі ў склад краін-заснавальніц ААН на міжнароднай канферэнцыі Аб’яднаных Нацый у г. Сан-Францыска (ЗША).
1945 г., жнівень Ратыфікацыя Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР Статуту ААН.
1945 г., жнівень Прыняцце Беларусі ў склад членаў Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый (ЮНРРА).
1946—1947 гг. Існаванне падпольных арганізацый і груп у навучальных установах Заходняй Беларусі.
1946 г., верасень Прыняцце Вярхоўным Саветам закона аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.
10 лютага 1947 г. Падпісанне міністрам замежных спраў БССР К. Кісялёвым мірных дагавораў з Італіяй, Румыніяй, Фінляндыяй, Балгарыяй і Венгрыяй.
1947 г., снежань Адмена картачнай сістэмы забяспячэння харчовымі прадуктамі і прадметамі першай неабходнасці.
1953—1964 гг. М.С. Хрушчоў ­- палітычны лідэр СССР.
1954 г. Уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы.
1954 г. Уступленне БССР у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
1956 г., люты ХХ з’езд КПСС. Даклад М.С. Хрушчова аб кульце асобы Сталіна.
1956—1965 гг. Знаходжанне К.Т. Мазурава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ.
1957 г. Утварэнне Савета народнай гаспадаркі (саўнаргаса) БССР.
1957 г. Уступленне БССР у Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).
1958 г. Адкрыццё ў Нью-Ёрку (ЗША) пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ААН.
1958 г. рэарганізацыя МТС.
1964­—1982 гг. Л.І. Брэжнеў ­— палітычны лідэр СССР.
1965 г., сакавік — верасень Пленумы ЦК КПСС. Пачатак эканамічнай рэформы.
1965—1980 гг. Знаходжанне П.М. Машэрава на пасадзе Першага сакратара ЦК КПБ.
1965 г. Прысваенне Брэсцкай крэпасці ганаровага звання “Крэпасць-герой”.
1971 г. Адкрыццё ў Мінску Тэатра музычнай камедыі.
1973 г. Першы палёт у космас першага беларускага касманаўта П. Клімука.
1974 г. Прысваенне Мінску ганаровага звання “Горад-герой”.
1978 г. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

 

1. У якім стане знаходзілася народная гаспадарка Беларусі пасля Вялікай Айчыннай вайны?

2. Якую дапамогу аказалі Беларусі саюзныя рэспублікі пасля вайны?

3. Якімі былі асаблівасці развіцця прамысловасці БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе?

4. Чаму Беларусь называлі “зборачным цэхам Савецкага Саюза”?

5. Якія новыя галіны прамысловасці з’явіліся на Беларусі ў пасляваенныя гады?

6. У чым розніца паміж экстэнсіўным і інтэнсіўным шляхам развіцця эканомікі? Які з іх пераважаў у Беларусі ў 1945 ­— 1985 гг.?

7. У рабоце якой мірнай канферэнцыі ўдзельнічала дэлегацыя БССР?

8. Што вы ведаеце аб сталінскіх рэпрэсіях на Беларусі ў 40-х ­— пачатку 50-х гг.?

9. Якую ролю ў структуры савецкай палітычнай сістэмы адыгрываў камсамол?

10. У чым выявіўся паступовы пераход ад таталітарнага да аўтарытарнага палітычнага рэжыму, які адбываўся ў СССР на працягу 50-х ­— 60-х гг.?

11. Якая падзея ў грамадска-палітычным жыцці Мінска адбылася ў 1974 г.?

12. Якія асноўныя вынікі жыллёвага будаўніцтва ў першыя пасляваенныя гады?

13. Што новага з’явілася ў сацыяльным забеспячэнні калгаснікаў у 60-х гг.?

14. У чым выявілася замаруджванне тэмпаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі на пачатку 60-х гг.? Якія яго прычыны?

15. У чым прычыны павольнага развіцця сельскай гаспадаркі ў 50-я — першай палове 60-х гадоў? Якія мерапрыемствы ў гэтай галіне былі праведзены ў сярэдзіне 60-х гадоў?

16. Што вы ведаеце аб дзейнасці БССР на міжнароднай арэне?

17. Якая тэма пераважала ў творчасці беларускіх літаратараў, мастакоў, у драматургіі ў першыя пасляваенныя гады?

18. Які беларускі пісьменнік унёс у дадзены перыяд найбольшы ўклад у станаўленне і развіццё гістарычнага жанру?

19. Чым характарызуецца развіццё адукацыі ў сярэдзіне 50-х ­— сярэдзіне 80-х гг.?

20. Якія новыя вышэйшыя ўстановы былі адкрыты ў Беларусі ў сярэдзіне 50-х гг. ­— сярэдзіне 80-х гг.?

21. Каго з беларускіх касманаўтаў вы ведаеце?

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 735; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.