КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Аўтарытарны палітычны рэжым — рэжым, пры якiм улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека (лiдэра) цi групы людзей (пануючай элiты) або ў выканаўчым органе
Аўтарытарны палітычны рэжым — рэжым, пры якiм улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека (лiдэра) цi групы людзей (пануючай элiты) або ў выканаўчым органе ўлады, што знiжае ролю прадстаўнiчых i судовых органаў i вядзе да сiстэматычнага парушэння дзеючага заканадаўства, у т. л. Канстытуцыi. Тыповыя прыкметы — празмерная цэнтралiзацыя ўлады; безумоўнае паслушэнства; абмежаванне дзелавой i палiтычнай актыўнасцi людзей. Звычайна ўстаноўлiваецца ва ўмовах палiтычнага крызiсу, дзяржаўнага перавароту або грамадзянскай вайны. Аграрна-прамысловы комплекс (АПК) — сiстэма галiн народнай гаспадаркi па вытворчасцi сродкаў вытворчасцi для сельскай гаспадаркi, а таксама тых галiн, якiя перапрацоўваюць сельскагаспадарчую сыравiну. Стварэнне агульнай сiстэмы кiравання прадугледжвалася Харчовай праграмай СССР (1982). У 1985 г. на аснове шэрагу мiнiстэрстваў быў створаны Дзяржаграпрам БССР. Ва ўмовах крызiсу адмiнiстрацыйнай сiстэмы такая рэарганiзацыя вынiкаў для развiцця сельскай гаспадаркi не прынесла. Біятэхналогія — прамысловае выкарыстанне жывых арганiзмаў i бiялагiчных працэсаў для вытворчасцi каштоўных прадуктаў (кармавых дрожжаў, ферментаў, антыбiётыкаў, гарманальных прэпаратаў). Беларускі эканамічны раён — адна з 105 створаных у СССР тэрытарыяльна-эканамiчных адзiнак у працэсе рэарганiзацыi кiраўнiцтва прамысловасцю ў 1957 г. Валюнтарызм — палiтычны напрамак, пры якiм воля кiруючай асобы цi выканаўчых улад лiчыцца вызначальнымi ў ходзе грамадскага развiцця, а аб’ектыўныя законы i рэальныя ўмовы грамадскага развiцця iгнаруюцца (не ўлiчваюцца). Iснуе ва ўмовах адчужанасцi народа ад палiтычнай улады i палiтычнай дзейнасцi, ад працэсаў кiравання справамi дзяржавы. Напрыклад, валюнтарысцкай лiчаць палiтыку масавага насаджэння кукурузы лiтэральна ва ўсiх раёнах Беларусi незалежна ад iх клiматычных умоў, якая праводзiлася ў гады кiравання М. С. Хрушчова. Дысідэнты ў палітыцы — людзi, якiя выступаюць супраць палiтычнай улады з-за нязгоды з яе арганiзацыяй, парушэнне правоў чалавека. Упершыню дысiдэнты з’явiлiся ў структуры рэлiгii i царквы. У сучаснай сусветнай палiтыцы дысiдэнтамi ў 60-я — 80-я гг. ХХст. называлi грамадзян сацыялістычных краiн, якiя адкрыта крытыкавалi афiцыйныя iдэялагiчныя дактрыны. Афiцыйныя сродкi прапаганды СССР падкрэслiвалi, што iншадумства ў краiне не праследуецца i любы грамадзянiн мае права на свой погляд на тую цi iншую праблему, але на справе ўсё было iнакш. Дысiдэнтамi былi вядомыя акадэмiк Д. Сахараў, пiсьменнiк А. Салжанiцын i iншыя. У Беларусi гэты рух не быў такiм прадстаўнiчым, аднак апазiцыйныя ўладзе погляды выказвалiся ў розных формах, у лiку iншадумцаў былi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп i катэгорый насельнiцтва. Інтэнсіўны шлях развіцця — шлях, звязаны з ростам вытворчасцi на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукi i тэхнiкi i павелiчэння прадукцыйнасцi працы. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі — пераважна прымусовая замена аднаасобнага гаспадарання калектыўным (арцелi). На першых двух этапах (1939—1941 гг. i 1944—1948 гг.) стваралiся толькi адзiнкавыя калгасы. З 1949г. пачалася суцэльная калектывiзацыя. Яе фармiраванне (за 2 гады — 1949 i 1950 гг. — было калектывiзавана больш за 70% сялянскiх двароў) выклiкала масавае супрацьдзеянне насельнiцтва вёскi i рэзкае знiжэнне ўсiх паказчыкаў сельскагаспадарчай вытворчасцi ў гэтым рэгiёне Беларусi. «Лейтэнантцкая проза» — новы напрамак у лiтаратуры аб вайне. Найбольш яскрава адлюстравалася ў творчасцi пiсьменнiка В.Быкава. У яго творах «Жураўлiны крык», «Мёртвым не балiць», «Сотнiкаў», «Воўчая зграя», i iнш. паказаны не толькi гераiзм, але i трагiчныя падзеi на фронце i ў тыле, перажываннi, страх, боль простага чалавека — удзельнiка вайны. Меліярацыя — працэс асушэння забалочаных зямель з мэтай павелiчэння пасяўных плошчаў. Да сярэдзiны 1960-х гг. у Беларусi арыентавалiся пераважна на асушэнне, вынiкам чаго сталi ў шэрагу раёнаў пылавыя буры. З канца 1960-х гг. у рэспублiцы больш увагi сталi ўдзяляць зваротнаму водарэгуляванню, стварэнню лесаахоўных палос i г. д. Аднак шэраг эканамiчных праблем застаецца не вырашальным да сучаснага часу. Акрамя таго, за межы Беларусi, праз стокавыя сiстэмы выкiдваецца вялiзная колькосць пiтной вады. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР) — якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сiл на аснове навуковых дасягненняў i ўкараненне iх у вытворчасць. Наменклатура — сацыяльная праслойка, якая была сфармiравана партыйнымi органамi i пастаўлена па сутнасцi над грамадствам. Яна была народжана сiстэмай, заснаванай на дзяржаўнай уласнасцi, дырэктыўным планаваннi i адмінiстрацыйным кiраваннi. Прыкладам з’яўляўся СССР. Нацыяналістычная ідэалізацыя мінулага — крытыка поглядаў на iснаванне беларускай дзяржаўнасцi ў дасавецкiя часы, на тое, што святло культуры iшло з захаду, разгорнутая партыйным кiраўнiцтвам БССР у 1946—1947 гг. Палітыка «адлігі» — спыненне рэпрэсiй, ажыццяўленне рэабiлiтацыi бязвiнна асуджаных, дэмакратызацыя грамадскага жыцця. Мерапрыемствы, якiя праводзiлiся ў СССР i адпаведна ў БССР пасля смерцi Сталiна. «Песняры» — вакальна-iнструментальны ансамбль (ВIА) пад кiраўнiцтвам У. Мулявiна, арганiзаваны ў 1969 г. Праводзiў вялiкую работу па папулярызацыi беларускай музычнай класiкi i народнай песнi. Узнiкненне i дзейнасць ВIА — характэрная рыса 1960 — 70-х гг. У гэты час сталi вядомы «Сябры», «Верасы» і інш. Ансамблi такога тыпу пачалi стварацца на ўсiх узроўнях, амаль да сельскiх клубаў. Рэабілітацыя — аднаўленне добрага iмя i правоў рэпрэсiраваных. Рэабiлiтацыяй лiчыцца вынясенне апраўдальнага прыгавору пры пераглядзе справы, перапыненне справы за адсутнасцю саставу злачынства або за недаказаннасцю ўдзелу ў дзяйсненнi злачынства. Палiтыка рэабiлiтацыi праводзілася ў СССР пасля смерці Сталіна. Было рэабілітавана каля 40 тысяч жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Галадзед, пісьменнікі С. Грахоўскі, С. Шушкевіч і інш. Рух за камуністычныя адносіны да працы — адна з формаў сацыялiстычнага спаборнiцтва, народжаная феноменам даверу пэўных слаёў працоўных да мерапрыемстваў палiтычнага кiраўнiцтва. Была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусi ў 1960-я — пачатку 1970-х гг. У гэтай форме меркавалася спалучэнне барацьбы за дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам спаборнiчаўшых у грамадскiм жыццi, з iмкненнем да павышэння свайго культурнага ўзроўню. Цесна звязаная з самага пачатку з iдэалагiчнай дактрынай, яна, як i многiя iншыя формы, была моцна зафармалiзавана, i разам з гэтай дактрынай адышла ў нябыт. Рэпарацыі — поўная цi частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здейснiла агрэсiю,той краiне, якая падверглася агрэсii. Пасля Вялікай Айчыннай вайны выплаты рэпарацый прадугледжаваліся Германіяй і яе саюзнікамі на карысць СССР, а не асбоных саюзных рэспублік, якія пацярпелі ў час вайны. Пытанне аб рэпарацыях з Германіяй было пастаўлена ўрадамі БССР і УССР ў 1947 г. на канферэнцыі ў Лондане. У заяве ўрада БССР паведамлялася, што Германія прычыніла Беларусі страты ў памеры 75 млрд рублёў ці 15 млрд долараў. Беларускі ўрад патрабаваў ад Германіі выплаты рэпарацый у натуральнай суме 1,5 млрд долараў, ггэта значыць 1/10 частку ад агульнай сумы страт. У 1945 г. і ў наступныя гады БССР часткова атрымала ў выглядзе рэпарацый абсталяванне для аднаўлення заводаў і фабрык, тавары з германскай бягучай прадукцыі. Але гэта была вельмі малая частка ў параўнанні з фактычнымі стратамі Беларусі. Пасля аб’яднання Германіі ў 1990 г. праблема рэпарацый зноў набыла актуальнасць як патрабаванне кампенсацыі ахвярам нацысцкага рэжыму. Урад ФРГ вылучыў для Беларусі выплаты ў памеры 200 млн марак. Грашовую кампенсацыю выплачваў ахвярам нацызму створаны ў рэспубліцы ў 1993 г. фонд «Узаемапаразуменне і прымірэнне». На пачатак 2 000 г. грашовую кампенсацыю атрымала каля 150 тыс чалавек на суму 180 марак. Рэпатрыяцыя — вяртанне на радзiму ваеннапалонных i грамадзянскiх асоб, якiя аказалiся за межамi ў час вайны, а таксама эмiгрантаў з аднаўленнем iх у грамадзянскiх правах. Першы значны працэс рэпатрыяцыi адбываўся ў Беларусi пасля заканчэння Першай сусветнай вайны, калi на радзiму (у БССР i Заходнюю Беларусь) вярнулася каля мiльёна бежанцаў i ваеннапалонных. Пасля Другой сусветнай вайны ў БССР разгортвалася 2-я хваля рэпатрыяцыi. Перыяд масавай рэпарацыi завяршыўся ў 1946 г. На Радзiму было рэпатрыiравана 520 672 беларусы. У 1944—1948 гг. у вынiку падпiсання пагаднення памiж урадам БССР i Польшай ад 9 верасня 1944 г. аб эвакуацыi беларускага насельнiцтва з тэрыторыi Польшы i польскiх грамадзян з тэрыторыi БССР адбылася ўзаемная рэпатрыяцыя жыхароў Беларусi i Польшы. У гэты час 36 тыс. беларусаў пераехалi ў БССР, 274 тыс. асоб, якiя запiсалiся палякамi, перасялiлiся ў Польшу. Савет народнай гаспадаркі (Саўнаргас) — орган, створаны ў 1957 г. для кiраўнiцтва прадпрыемствамi прасмысловасцi i будаўнiцтва ў рамках Беларускага раёна. Саветызацыя — працэс грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у заходніх абласцях Беларусі пасля Другой сусветнай вайны. Сямігодка — перыяд у планаваннi (1959 — 1965 гг., 7 гадоў, адсюль i назва). Узнiк у вынiку перагляду шостага пяцiгадовага плана. Яго апошнiя гады (1959 — 1960 гг.) былi далучаны да наступнай пяцiгодкi. Прычыны: змены кiравання прамысловасцю, спроба лепшага выкарыстання мясцовых рэсурсаў i г. д. Тагачасная практыка выявiла беспадстаўнасць такога доўгатэрмiновага планавання. Фармалістычны антынародны накірунак у музыцы — так вызначалася ЦК ВКП(б) у 1948 г. творчасць савецкiх кампазiтараў Д. Шастаковiча, С. Пракоф́ۥева, А. Хачатурана. На Беларусi аналагiчныя абвiнавачваннi зۥявiлiся супраць оперы «Алеся» Я. Цiкоцкага (перапрацавана, 1953 г. — «Дзяўчына з Палесся») i 1-й ciмфонii П. Падкавырава (перапрацавана). Хімізацыя — адна з доўгатэрмiновых задач, вызначаных у сярэдзiне 1960-х гг., шляхам вырашэння якой меркавалася павысiць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасцi. З 1965 г. па 1985 г. колькасць штучных угнаенняў, якія ўносiліся ў глебу, павялiчылася амаль у 20 разоў. Як вынiк — новыя экалагiчныя праблемы. Цаліна — неапрацаваная глеба. У засваеннi цалiнных зямель СССР у 50 — 60 гады ХХст. прымала ўдзел беларуская моладзь. «Чайка» — падпольная патрыятычная арганiзацыя ў Слонiме (1946 — 1947 гг.). Галоўнымi задачамi арганiзацыi з’явiлася абарона нацыянальных правоў i свабод, барацьба за захаванне i развiцце беларускай культуры, мовы, гiсторыi. Да канца 1946 г. пачалi дзейнiчаць падпольныя групы ў Жыровiцкiм сельска-гаспадарчым тэхнiкуме, Ганцавiцкiм педвучылiшчы. Аб’яднаў iх Цэнтр беларускага вызваленчага руху (ЦБ ВР). З пачатку чэрвеня да жнiўня 1947 г. члены падпольных арганiзацый былi арыштаваны. Па iх справе адбылося некалькi закрытых ваенных трыбуналаў у Баранавiчах i Мiнску. Экстэнсіўны шлях развіцця — шлях, звязаны перш за ўсё з павелiчэннем колькасцi выпускаемай прадукцыi за кошт росту колькасцi працуючых, колькасцi грошай на развiццё прамысловасцi, колькасцi прадпрыемстваў i г. д.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1203; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |