КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Беларусь на міжнароднай арэне
Значнай з’явай грамадска-палітычнага жыцця БССР пасля Другой сусветнай вайны стаў выхад на міжнародную арэну ў якасці самастойнага члена міжнародных зносін. Як вядома, пасля ўтварэння СССР у 1922 г. міжнародная дзейнасць была аднесена да кампетэнцыі Саюза і ажыццяўлялася яго цэнтральнымі органамі. Вызначце прычыны пашырэння кампетэнцыі саюзных рэспублік СССР у галіне знешняй палітыкі пасля Другой сусветнай вайны. На заключным этапе Другой сусветнай вайны вызначыўся істотны рост міжнароднага аўтарытэту і ваенна-эканамічнай магутнасці СССР. Урад СССР імкнуўся захаваць свой уплыў на рашэнне важнейшых пытанняў сусвтенай супольнасці і ў пасляваенны час праз удзел усіх саюзных рэспублік у новай міжнароднай арганізацыі — ААН. Рашэнне аб стварэнні ААН на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці ўсіх краін-удзельніц было прынята яшчэ ў кастрычніку 1943 г. на Маскоўскай канферэнцыі міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Англіі, а праз месяц было зацверджана главамі гэтых трох дзяржаў на Тэгеранскай канферэнцыі. Пачалася распрацоўка адпаведных дакументаў, у прыватнасці праекта Статута ААН. Напярэдадні канферэнцыі ў Думбартон-Оксе (прыгарад Вашынгтона, восень 1944 г.), дзе меркавалася абмеркаваць праект Статута ААН, кіраўніцтва СССР тэрмінова стварае канстытуцыйныя асновы для міжнароднай дзейнасці савецкіх рэспублік. З мэтаю прадэманстраваць самастойнасць савецкіх рэспублік СССР у галіне знешняй палітыкі 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон «Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў ў галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны сакратарыят». Канстытуцыя СССР карэктуецца, у яе ўносяцца палажэнні аб тым, што саюзныя рэспублікі маюць права: «уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі». У сакавіку 1944 г. Вярхоўны Савет БССР унёс адпаведныя змены ў Канстытуцыю БССР 1937 г. і прыняў Закон аб стварэнні Народнага камісарыята замежных спраў (з 1946 г. — Міністэрства замежных спраў) БССР. У структуры Вярхоўнага Савета БССР з’явілася пастаянная камісія па замежных справах. Першым міністрам замежных спраў Беларусі стаў В. Кісялёў. Цікава ведаць, што Кузьма Венядзіктавіч — урач па адукацыі, кандыдат медыцынскіх навук, раней працаваў народным камісарам аховы здароўя, а новую пасаду займаў больш за 20 гадоў (1944—1966 гг.). Дайце ацэнку рэальных магчымасцей правядзення самастойнай знешняй палітыкі БССР ва ўмовах панавання ў СССР сталінскага таталітарнага палітычнага рэжыму ў пасляваенны час. На канферэнцыі ў Думбартон-Оксе (жнівень-кастрычнік 1944 г.) кіраўнік савецкай дэлегацыі, міністр замежных спраў СССР А. Грамыка прапанаваў уключыць існуючыя ў той час 16 савецкіх рэспублік у склад першапачатковых членаў ААН. Супраць гэтага выступілі ЗША і Велікабрытанія. Праблема была перанесена на Крымскую канферэнцыю кіраўніукоў Велікабрытаніі, ЗША і СССР, якая адбылася ў лютым 1945 г. у Ялце. У выніку напружаных перагавораў і ўзаемных кампрамісаў стала рашэнне аб тым, што СССР адмаўляецца ад членства 16 рэспублік і прапануе 2—3 рэспублікі, сярод якіх БССР і УССР. Прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі У. Чэрчыль далі згоду на ўключэнне ў склад заснавальніц ААН дзвюх савецкіх рэспублік — Беларусі і Украіны. Саюзнікамі былі ўлічаны ўклад гэтых рэспублік у перамогу над фашызмам, а таксама іх велізарыя чалавечыя і матэрыяльныя страты ў вайне. У пацверджанне трагічных наступстваў вайны для беларускага народа прывядзіце фактычны матэрыял. Канчатковае рашэнне аб членстве Беларусі і Украіны ў ААН прыняла міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, якая праходзіла ў красавіку-чэрвені 1945 г. 27 красавіка 1945 г. БССР і УССР разам з СССР увайшлі ў лік краін-заснавальніц ААН. 6 мая 1945 г. урадавыя дэлегацыі Беларусі і Украіны прыбылі ў Сан-Францыска і ўключыліся ў працу канферэнцыі. У склад дэлегацыі БССР уваходзілі — К. В. Кісялёў, нарком замежных спраў (кіраўнік), А. Р. Жэбрак (беларускі генетык і селекцыянер, акадэмік АН БССР), У. М. Перцаў (беларускі гісторык і грамадскі дзеяч, доктар гістарычных навук), Ф. П. Шмыгаў (беларускі гісторык, прафесар). 26 чэрвеня 1945 г. Беларусь у ліку іншых краін-заснавальніц падпісала Статут ААН, які Вярхоўны Савет БССР ратыфікаваў 30 жніўня 1945 г. Так Беларусь заняла дастойнае месца сярод 51 краіны — заснавальніц ААН. Падвядзіце вынікі вышэй пералічаных падзей і вызначце падставы да прыняцця міжнароднай супольнасцю БССР і СССР у склад краін-заснавальніц ААН. Членства БССР у ААН мела вялікае гістарычнае значэнне і цалкам адпавядала інтарэсам беларускага народа. Рэспубліка атрымала права выбірацца ў кіруючыя органы ААН, даводзіць сваю пазіцыю да міжнароднай супольнасці, уносіць на яе разгляд свае прапановы і заўвагі. У жніўні 1945 г. Беларусь пачала атрымліваць дапамогу з боку ААН у рамках праграмы дапамогі краінам, якія пацярпелі ад акупацыі. Гэта былі харчовыя (мяса, малочныя прадукты, алей, тлушчы і інш.) і прамысловыя тавары (электрастанцыі з Англіі, амерыканскія грузавікі, трактары і інш.). Дапамога дала магчымасць выжыць многім жыхарам Беларусі ў цяжкія пасляваенныя гады. Знешнепалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі БССР у 1944—1985 гг. развіваліся ў рэчышчы скаардынаванай знешняй палітыкі СССР. У рамках гэтага перыяду можна выдзеліць 2 этапы: 1) 1944 — 1953 гг. — выхад БССР на міжнародную арэну як суб’екта міжнароднага права, уваход у склад краін-заснавальніц ААН. Фарміраванне асноўных кіраўнікоў дыпламатынай актыўнасці, станаўленне дыпламатычнай школы савецкай Беларусі. 2) 1953 — 1985 гг. — пашырэнне ўдзелу Беларусі ў знешнепалітычнай, знешнеэканамічнай дзейнасці, пабраціскім руху і гуманітарным супрацоўніцтве ў рэчышчы агульнадзяржаўнай палітыкі СССР, галоўным чынам па лініі ААН. Раскрыйце змест галоўных падзей першага этапу і другога этапаў. Пры асвятленні падзей першага этапу вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі БССР і міжнародныя сувязі рэспублікі. Знешнепалітычнаяа дзейнасць БССР у гэты час ажыццяўлялася па наступных напрамках: – дзейнасць Беларусі ў ААН і яе спецыялізаваных арганізацыях; – удзел у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 г., дзе былі выпрацаваны тэксты мірных дагавораў з былымі саюзнікамі нацыскай Германіі — Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй; – заключэнне дагавораў, пагадненняў, канвенцый на двух — і шматбаковай аснове і інш. Дзейнасць БССР у ААН з пачатку 1946 г. праходзіла ва ўмовах «халоднай вайны» — жорсткага ваенна-эканамічнага супрацьстаяння краін Захаду і СССР. ААН выкарыстоўвалася супрацьдзеючымі бакамі як трыбуна для ўзаемных абвінавачванняў. Дэлегацыя БССР ва ўсіх выпадках падтрымлівала пазіцыю дэлегацыі СССР. Больш таго, ва ўмовах татальнай цэнтралізацыі грамадска-палітычнага жыцця ў СССР, нават выступленні ў напрамку “абвінавачвання імперыялізма”, калі яны не зацвярджаліся зверху, маглі быць пакараны. Ва ўмовах дыктатарскага сталінскага рэжыму адсутнічала рэальная самастойнасць савецкіх рэспублік — БССР, УССР — у міжнародных справах. Аб гэтым сведчаць наступныя падзеі. Калі ў снежні 1948 г. Генеральная Асамблея ААН вырашала пытанне аб прыняцці Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, то БССР была ў ліку тых дэлегаацый, якія ўстрымаліся пры галасаванні. Сталінскаму рэжыму, пры якім масава нарушаліся правы чалавека, не патрэбны быў міжнародны акт, які зафіксаваў бы падыходы міжнароднага супольніцтва ў данай сферы. Другая падзея, якая сведчыла аб адсутнасці рэальнай самастойнасці БССР у міжнародных справах, тычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, які быў заключаны 16 снежня 1945 г. без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР. У выніку рэспубліка страціла 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з Беластокам і тры раёны Брэсцкай вобласці і атрымала ўзамен з польскага боку 15 вёсак, якія былі населены пераважна беларусамі. Такім чынам, савецка-польская граніца ў адпаведнасці з рашэннем Крымскай канферэнцыі прайшла прыкладна «па лініі Керзана» з адхіленнямі на карысць Польшчы да 30 км. З другой паловы 50-х гадоў ХХ ст., пасля смерці Сталіна,складваюцца больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці БССР. Гэтаму спрыяла змякчэннне міжнароднай напружанасці ў выніку адмаўлення савецкага кіраўніцтва ад тэзіса аб непазбежнасці войнаў з капіталістычнымі краінамі, ад палітыкі жорсткай ізаляцыі ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадзянскімі сістэмамі. Разам з тым, да пачатку «перабудовы» працягвалася «халодная вайна» паміж сацыялістычнымі і капіталістычнымі краінамі. Дайце характарыстыку міжнароднай дзейнасці БССР другога этапу (1953—1985) з улікам тых змен, якія адбыліся ў СССР і ў свеце. Такім чынам, выхад БССР на міжнародную арэну абумовіў некаторую актывізацыю яе знешнепалітычнай дзейнасці. Удзел Беларусі ў рабоце ААН аб’ектыўна меў станоўчае значэнне. Ён садзейнічаў росту цікавасці ў свеце да гісторыі і культуры беларускага народа, ўстанаўленню і развіццю кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнага вопыту. Разам з тым, ва ўмовах адсутнасці рэальнага суверэнітэту рэспубліка не мела самастойнай пазіцыі ў міжнародных зносінах. Яе роля ў гэтай сферы зводзілася цэнтральным партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам СССР да падтрымання саюзных ініцыятыў.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2275; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |