Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Рыжскі мірны Дагавор у гістарычным лёсе Беларусі




Абвяшчэнне ССРБ, ЛітБел у ходзе бальшавіцка-польскай вайны 1919 — 1921 гг.

 

Вывучэнне пытання аб утварэнні ССРБ патрэбна пачынаць з характарыстыкі знешняга і ўнутранага становішча Беларусі ў канцы1918 — пачатку 1919 гг.

Гэта заканчэнне Першай Сусветнай вайны, ліквідацыя Брэсцкага Мірнага дагавору, эвакуацыя германскіх войск з Беларусі, наступленне Чырвонай Арміі на беларускія землі і экспарт Савецкай улады, ліквідацыя БНР. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны адрадзілася Польская Рэспубліка, якая аб’явіла аб сваіх прэтэнзіях на беларускія землі ў межах 1772 года. Нежаданне Савецкай Расіі вывесці свае войскі з тэрыторыі Беларусі прывяло да ваеннай пагрозы з боку Польшчы і пачатку бальшавіцка-польскай вайны. Бачанне лідэрамі Савецкай Расіі сітуацыі таго, што далей беларускіх зямель перакінуць пажар сусветнай пралетарскай рэвалюцыі не ўдасца, як хацелася ў прамысловыя раёны Польшчы і Германіі, дзе быў пралетарыят, прывяло да таго, што ў момант растучай ваеннай агрэсіі з боку Польшчы, самім патрэбна было ствараць савецкія марыянетачныя рэспублікі Беларусі, Украіны, Літвы для абароны самой расійскай тэрыторыі, гэтак званы “санітарны кардон”. У такіх умовах расійскімі кіраўнікамі быў дадзены дазвол мясцовым беларускім “таварышам” на стварэнне беларускай савецкай дзяржавы.

Далей патрэбна асвяціць дзейнасць бальшавіцкіх партыйных і савецкіх органаў па выкананню гэтай задачы.

Усю практычную работу па стварэнню савецкай беларускай дзяржаўнасці ажыццяўлялі створаныя ў Маскве Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) і беларускія секцыі РКП(б). У мясцовых беларускіх бальшавікоў не было адзінага меркавання па пытанню савецкага ўладкавання Беларусі. А. Чарвякоў, Д. Жылуновіч і іх аднадумцы выступалі за стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) і ўваход яе ў склад РСФСР ў якасці аўтаномнай адзінкі. К. Ландар, У. Кнорын, А. Мяснікоў выступалі за захаванне Заходняй вобласці і знаходжання там беларускіх зямель у якасці адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі. Паміж гэтымі групамі бальшавікоў часта шлі палемічныя дыскусіі ў перыядычным друку. Каб спыніць гэтыя разнагалоссі, старшыня СНК РСФСР У. Ленін даў указанне Пленуму ЦК РКП(б) адобрыць стварэнне ССРБ. Пры падтрымцы Масквы ў Смаленску з 30 па 31 снежня 1918 г. праходзіла VI Паўночна-Заходняя партыйная канферэнцыя. Яна аб’явіла абстварэнні Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі (КПБ(б), Часовага рабоча-сялянскага ўрада на чале з Д. Жылуновічам, вызначыла тэарэтычна межы рэспублікі і сталіцу рэспублікі — горад Мінск.

Асвятляючы далейшы працэс стварэння ССРБ, студэнты павінны падкрэсліць аб складаных адносінах кіраўнікоў ССРБ з кіраўніцтвам РСФСР, аб стварэнні Літбел, ведаць пастанову I Усебеларускага з’езда Саветаў.

10 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне вывесці са складу рэспублікі Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую губерні, пакінуўшы толькі Гродзенскую і Мінскую. Планавалася, што калі Гродзенская і Мінская губерні будуць захоплены Польшчай, то Віцебская, Магілёўская і Смаленская, якія ўключаны ў склад РСФСР, могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. З такім рашэннем не былі згодны ні ЦК КПБ(б), ні ўрад рэспублікі. Пазіцыя ўрада ССРБ была выказана ў лісце на імя прадстаўніка ЦК РКП(б) у Беларусі А. Іофе (копіі — У. Леніну, Я. Свярдлову, І. Сталіну). У ім гаварылася, што Савецкі ўрад парушае абвешчаныя рэвалюцыяй прынцыпы самавызначэння народаў, і гэта адаб’ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыяту і сялянства. Аўтары паслання прасілі пераглядзець прынятае рашэнне. Аднак гэтая просьба засталася без увагі. Наадварот, яна была выкарыстана ЦК РКП(б) для таго, каб вывесці Д. Жылуновіча, І. Дылу і іншых са складу урада ССРБ і арыштаваць іх. Ва ўрадзе засталіся мясцовыя прыхільнікі “цэнтра” на чале з А. Мясніковым. 16 студзеня 1919 года ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб’яднаць ССРБ з Літоўскай ССР у адну буферную рэспубліку — Літоўска-Беларускую ССР (Літбел). Гэта рашэнне заканадаўча аформіў I Усебеларускі з’езд Саветаў, які праходзіў 2—3 лютага 1919 г. Ён ухваліў першую Канстытуцыю ССРБ і прыняў Дэкларацыю аб утварэнні Літбел. Такім чынам, на пэўны час было спыненанацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. ССРБ праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці, страціла гэтыя дасягненні, не захаваўшы нават права на аўтаномію. Штучна створанае аб’яднанне Літбел праіснавала нядоўга. Акупацыя восенню 1919 г. большай часткі Беларусі войскамі Польшчы спыніла існаванне Літбел.

Унутрыпалітычная дзейнасць урадаў ССРБ і Літбел будавалася на прынцыпах “ваеннага камунізму”— палітыкі непасрэднага пераходу да камуністычнай вытворчасці размеркавання. Патрэбна нагадаць пра характэрныя рысы “ваеннага камунізму”.

Сутнасць ваеннага камунізму заключалася:

У галіне сельскай гаспадаркі — арганізацыя вясковых камітэтаў беднаты як надзвычайных органаў Савецкай улады ў вёсцы; увядзенне там харчразвёрсткі; стварэнне сельскагаспадарчых камунаў.

У галіне прамысловасці — нацыяналізацыя не толькі буйных, але і сярэдніх і дробных прадпрыемстваў.

У галіне арганізацыі працы — увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці. Усе грамадзяне ад 16 да 50 гадоў павінны былі займацца грамадскай працай. Ствараліся працоўныя арміі. Укаранялася ўраўнілаўка.

У галіне кіравання эканомікай — звышцэнтралізацыя, загадны стыль эканомікі.

У галіне гандлю і размеркавання — забарона прыватнага гандлю, згортванне таварна-грошавых адносін, карткавая сістэма размеркавання хлеба і харчавання.

Як шлях будаўніцтва новага грамадства “ваенны камунізм”сябе не апраўдаў. Краіна апынулася ў стане глыбокага ўсеагульнага крызісу. На палітычным узроўні палітыка “ваеннага камунізму” выклікала: Стракапытаўскае паўстанне (24—29 сакавіка 1919 г.); Палескі паход генерала С. Булак-Булаховіча(6—26 лістапада 1919 г.); Слуцкае паўстанне(14—31 снежня 1920 г.).

Разглядаючы пытанне аб становішчы Беларусі пад час бальшавіцка-польскай вайны 1919—1921гг., неабходна адзначыць як праходзілі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, даць характарыстыку польскага акупацыйнага рэжыму, даць сваю ацэнку Рыжскай мірнай дамовы.

Гэтае заданне студэнты павінны выканаць самастойна пры дапамозе гістарычных дакументаў і літаратуры.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1638; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.011 сек.