Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі




 

Перад тым як распачынаць вывучэнне гэтага пытання патрэбна спытаць у студэнтаў — якія вынікі для Беларусі прынесла Лютаўская рэвалюцыя? Якія перадумовы сталі асновай для Кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту?

Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі прынесла разруху, анархію цэнтральнай сістэмы ўлады,голад, масавы рух бежанцаў з беларускіх зямель. Паражэнні расійскай арміі на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах Расійскага фронту і заклік Часовага ўрада весці вайну да пераможнага канца выклікалі масавае незадавальненне сярод насельніцтва Расіі і змову сярод генералітэту расійскай арміі супраць А.Керанскага, так званы “карнілаўскі мяцеж”. Непаслядоўнасць урада А.Керанскага ў барацьбе з А.Карнілавым, палітычныя разнагалоссі сярод дэмакратычных партый, якія ўваходзілі ў склад урада А.Керанскага, немагчымасць вырашэння эканамічнага крызісу, які прывеў да массавага голаду і разрухі ў цэнтральнай часцы Расіі, прывялі да масавай папулярызацыі партыі бальшавікоў, якая выкарыстоўваючы папулісцкія лозунгі і замежную фінансавую дапамогу прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1917 года.

Пачынаючы вывучэнне пытання аб ўстананаўленні Савецкай ўлады на Беларусі патрэбна выясніць, як адбыўся Кастрычніцкі пераварот ў сталіцы Расійскай Рэспублікі — Петраградзе.

Кіраўніцтва паўстаннем ажыццяўляла партыя бальшавікоў. 25 кастрычніка 1917 года ў выніку ўзброенага паўстання рабочых, салдат і матросаў Часовы ўрад быў звергнуты. Улада перайшла да Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які аб’явіў аб трыумфальным шэсці Савецкай улады па былой Расійскай імперыі. На з’ездзе былі прыняты два папулісцкія Дэкрэты аб міры і аб зямлі. Расія аб’явіла аб сваім выхадзе з вайны і пачатку сепаратных (здрадніцкіх) перагавораў з Германіяй, гэтым яна прызнавала сваё паражэнне ў вайне. Дэкрэт аб зямлі аб’яўляў аб перадачы ўсёй зямлі сялянам, аднак рэквізаваная памешчыцкая зямля перадавалася камітэтам беднаты, якія пачалі ствараць камуны і арцелі — будучыя калгасы. Быў сфарміраваны рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў(СНК), куды ўвайшлі прастаўнікі партый бальшавікоў і левых эсэраў на чале з У. Леніным. З Петраграда пачаўся экспарт рэвалюцыі па ўсёй краіне.

Пачынаючы з расповяду аб капіраванні рэвалюцыйных петраградскіх падзей на Беларусі студэнты павінны выясніць, якія абставіны дапамаглі бальшавікам ўстанавіць сваю дыктатуру на Беларусі і якая прырода бальшавізма на беларускіх землях.

Вестка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе прыйшла ў Мінск у той жа дзень. Выканкам Мінскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў выдаў загад №1, у якім абвясціў ўсталяванне ў Мінску ўлады Саветаў. З палітычных зняволеных Мінскай турмы быў сфарміраваны першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Мінскі Савет арганізаваў ахову і кантроль над важнейшымі аб’ектамі горада: поштай, тэлеграфам, штабам Заходняга фронту, радыёстанцыяй. У хуткім часе быў утвораны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняй вобласці і фронту. Старшынёй камітэта быў зацвержаны К. Ландар. Па аналагічным сцэнарыі адбылося ўстанаўленне Савецкай улады ў іншых гарадах Беларусі.

Можна зрабіць наступныя вынікі: Кастрычніцкую рэвалюцыю на Беларусі здзейснілі салдаты Заходняга фронту, які праходзіў па тэрыторыі Беларусі. Таксама не было падстаў для ўсталявання бальшавіцкай улады на Беларусі, дзе не было пралетарыята, а было сялянскае насельніцтва, якое было абыякавым да бальшавіцкіх лозунгаў.

Неабходна асвятліць працэс фарміравання новых ваенных органаў улады, іх склад, паўнамоцтвы і першыя пераўтварэнні.

18 лістапада 1917 года ў Мінску адбыўся з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці. З’езд абраў выканаўчы камітэт Абласнога Савета ў складзе 35 чалавек. У той жа дзень у Мінску адкрыўся III з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. З’езд прызнаў новую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты. Было абрана 35 чалавек у склад выканкама сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прынята рашэнне аб’яднаць выканкам Савета сялянскіх дэпутатаў і выканкам Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. 20 лістапада 1917 года пачаў работу II з’езд армій Заходняга фронту, які ў прынятай рэзалюцыі выказаў поўны давер СНК. З’езд абраў Франтавы камітэт у складзе 100 чалавек. 27 лістапада 1917 года выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання Заходняй вобласцю і фронтам быў абраны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К.Ландарам. Трэба адзначыць, што ў склад гэтых органаў улады не ўваходзілі беларусы і таму там адразу ж выявіліся абыякавыя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння. Першымі пераўтварэннямі гэтых органаў улады стала ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем прадукцыі. Былі нацыяналізаваны: фабрыка “Вязувій” у Новабеліцы, суконная фабрыка ў маёнтку Якаўлевічы, друкарня Кагана ў Магілёве, лесапільныя заводы ў Аршанскім, Полацкім, Быхаўскім паветах і іншыя прадпрыемствы. На гэтых прадпрыемствах органы рабочага кантролю прымалі ўдзел у вырашэнні пытанняў найму і звальнення рабочых, уводзілі новыя расцэнкі, змагаліся з сабатажам. Да сярэдзіны лютага 1918 года на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках. Можна зрабіць высновы, што ваенныя органы улады фактычна праводзілі палітыку “ваеннага камунізму”, якая прывядзе да масавага супраціўлення насельніцтва.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 990; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.