КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Гістарычныя асобы. Іваноўскі Вацлаў(1880—1943) — грамадскі дзеяч Беларусі
Іваноўскі Вацлаў(1880—1943) — грамадскі дзеяч Беларусі. Пачынаў сваю палітычную актыўнасць у Санкт-Пецярбургу. Арганізаваў культурную работу сярод студэнцтва. Працаваў над гісторыяй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады і Беларускай сацыялістычнай грамады. Ластоўскі Вацлаў (1883—1938) — гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнік рэдакцыі газеты «Наша ніва», на старонках якой апублікаваў «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі. Працаваў разам з М.Шчакаціхіным. Аўтар артыкулаў пра П.Багрыма, К.Каліноўскага, В.Цяпінскага і інш. Акадэмік Беларускай Акадэміі навук. Адзін з ідэолагаў беларускага нацынальнага адраджэння. Паслядоўна выступаў за незалежнасць БНР. Кіраўнік Рады БНР ў эміграцыі. Лесік Язеп (1884—1940) — грамадскі дзеяч, член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Рэдактар газеты «Вольная Беларусь» — органа Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Узначальваў Раду I Усебеларускага з’езда. Уваходзіў у склад Рады БНР. Акадэмік АН БССР (1928). Пісьменнік, мовазнаўца. Аўтар падручнікаў “Практычная граматыка беларускай мовы” (1921), «Беларуская мова. Правапіс» (1924). Арыштаваны ў 1930 г., памёр у турме ў 1940 г. Рэабілітаваны ў 1958, 1988 гг. Луцкевіч Іван (1881—1919) і Антон (1884—1946?) — беларускія палітычныя і грамадскія дзеячы. Адны з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Удзельнічалі ў стварэнні газет «Наша доля», «Наша ніва». Асабістая калекцыя беларускіх старажытнасцей І.Луцкевіча стала асновай пры стварэнні беларускага гістарычнага музея ў Вільні. А.Луцкевіч быў адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы стаў адным з арганізатараў барацьбы за правы беларускага народа, актыўным удзельнікам Таварыства беларускай школы. Даследваў гісторыю культуры Беларусі. Позерн Б. — кіраўнік Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Скірмунт Раман(1879—1939)— грамадскі дзеяч, у сакавіку 1917 г. абраны старшынёй БНК. Уваходзіў у склад Рады БНР. Падпісаў тэлеграму (у тым ліку пяці членаў Рады БНР) да германскага імператара. Буйны землеўласнік (памешчык) з Піншчыны. Сталыпін Пётр (1862—1911) — расійскі дзяржаўны дзеяч. У 1902—1903 гг. — гродзенскі губернатар. З 1906 г. міністр унутраных спраў і старшыня Савета Міністраў. Ініцыятар правядзення шэрага рэформ, у т.л. аграрнай, звязанай з разбурэннем сялянскай абшчыны, замацаваннем надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян, перасяленнем іх з малазямельных заходніх губерняў у Сібір і г.д. Па яго праекту ў 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях былі ўведзены выбарныя земствы. Фрунзе М. — кіраўнік Мінскай міліцыі. Фрунзе М.В.(1885—1925) — адзін са стваральнікаў народнай міліцыі г.Мінска. Старшыня выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Рэдактар «Сялянскай газеты», «Звязды». У 1919 г. камандуючы рознымі франтамі. Працаваў на Ўкраіне і ў Расіі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 911; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |