Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І вясной—летам 1917 г




Беларусь ў перыяд Лютаўскай рэвалюцыі

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя у Расіі перамагла 27 лютага 1917 года. У выніку ўзброенага паўстання рабочых, салдат і матросаў самадзяржаўе было звергнута і ўлада перайшла да Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова з членаў Дзяржаўнай Думы быў утвораны часовы буржуазны ўрад. Так утварылася двоеўладдзе: улада буржуазіі ў асобе Часовага ўрада і рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралетарыята і сялянства ў асобе Саветаў. Дзве структуры галінаў улады былі ўтвораны па ўсёй дзяржаве.

Растлумачце прычыны ўтварэння і сутнасць двоеўладдзя. Раскажыце аб утварэнні новых органаў улады на Беларусі, Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў у іншых гарадах, аб іх дзейнасці па ахове інтарэсаў рабочых, удзелу ў рэвалюцыйных пераўтварэннях у горадзе і вёсцы, аб узаемаадносінах з органамі ўлады Часовага ўрада на месцах.

У Мінску 4 сакавіка 1917 года адбылося першае пасяджэнне Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў, 10 сакавіка ў Магілёве ўтварыўся Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На працягу сакавіка — красавіка 1917 года арганізацыйна аформілася 37 саветаў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх — у вёсцы. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы.

Раскажыце пра такія важныя грамадскія падзеі сакавіка -красавіка 1917 года, як першы з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта, з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраванай немцамі паветаў Віленскай губерніі.

Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7—17 кастрычніка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ён прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну да пераможнага канца. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі,

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі абвастрылася пытанне выбараў далейшага развіцця Расіі. Пакажыце пазіцыі класаў, партый, Саветаў у адносінах да вайны, характару ўлады, розным палітычным сілам, будучаму краіны. Раскажыце аб няўдалым наступленні рускай арміі на Паўднёва-Заходнім фронце, ліпеньскіх падзеях і заканчэнні двоеўладдзя, спробе буржуазіі ўстанавіць ваенную дыктатуру з дапамогай карнілаўскага мяцяжу, бальшавізацыі Саветаў.

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Перад краінай ўзнікла альтэрнатыва: якім шляхам ісці далей — буржуазна-рэфармісцкім да развітога капіталізму ці пралетарска-рэвалюцыйным да сацыялізму. Не выключаўся і трэці шлях — контрэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі. Выбар далейшага шляху залежаў ад асаблівасцей сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны. У грамадскім жыцці не былі сфарміраваны дастаткова ўстойлівыя дэмакратычныя традыцыі. Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Розныя класы, палітычныя партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой улады і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі. Востра стаяла пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя партыі мелі свае прадстаўленні ў гэтым пытанні. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вызначыла сваю палітычную лінію партыя бальшавікоў. Яна прапанавала прызнаць поўнае раўнапраўе ўсіх нацый і народнасцей, права нацый на самавызначэнне, барацьба за інтэрнацыянальнае адзінства ўсіх працоўных.

У чэрвені 1917 г. наступленне рускіх войск на Паўднёва-Заходнім фронце правалілася. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тысяч салдат і афіцэраў. Часовы ўрад вырашыў ускласці віну за правал наступлення на бальшавікоў. 4 ліпеня ў Петраградзе была расстраляна мірная дэманстрацыя, якая праходзіла пад лозунгамі перадачы ўсёй улады Саветам, заканчэння імперыялістычнай вайны і заключэння дэмакратычнага міру. Растрэлам мірнай дэманстрацыі скончылася двоеўладдзе. Яно скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага — 4 ліпеня 1917 г) быў завершаны. Не атрымаўшы поспеху пасля ліпеньскіх падзей, буржуазія рыхтавалася развязаць грамадзянскую вайну, каб узброеным шляхам задушыць рэвалюцыю. Вялікія надзеі яна ўскладала на ўстанаўленне ваеннай дыктатуры. Вярхоўны галоўнакамандуючы Расіі Л.Карнілаў прапанаваў устанавіць ваенную дыктатуру шляхам мяцяжу. Ён імкнуўся ператварыць Беларусь у плацдарм для наступлення контрэвалюцыйных сіл на Петраград і Маскву. Пэўны ўклад у разгром карнілаўскага мецяжу ўнеслі бальшавікі. 28 жніўня 1917 г. быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з карнілаўшчынай. Карнілаўскі мяцеж быў разгромлены, а Карнілаў — арыштаваны. У сувязі з гэтымі падзеямі ўзрасла папулярнасць бальшавікоў.

У вераснёўскіх выбарах у гарадскія Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі атрымалі большасць. Гэта сведчыла аб узрастанні ролі бальшавікоў. Яны мелі свае фракцыі ў Саветах, гарадскіх думах, галіновых праўленнях, цэнтральным бюро прафсаюзаў. У выніку бальшавікі праз органы ўлады змаглі праводзіць свае рашэнні.

Лютаўская рэвалюцыя прабудзіла дзейнасць палітычных партый, стварыла ўмовы для ўзнікнення нацыянальных партый і арганізацый на Беларусі. Раскрыйце змест іх праграм. Дайце характарыстыку нацыянальнага руху ў Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі вясной і летам 1917 года.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый, і ў першую чаргу кадэтаў. Былі створаны камітэты кадэтаў у Гомелі, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах. Кадэтаў падтрымлівалі эсэры і меньшавікі. Эсэраў падтрымлівала вялікая колькасць сялян і салдат, чаму спрыяла аграрная праграма эсэраў - праграма «сацыялізацыі» зямлі. Працягвалі дзейнасць манархічна-памешчыцкія аб'яднанні — Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Беларускі праваслаўны саюз і іншыя. У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС). Галоўным праграмным патрабаваннем была аўтаномія Беларусі ў межах Расійскай дзяржавы.

У маі 1917 г. была арганізавана Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яна выступала за захаванне прыватнай уласнасці, а ў нацыянальнай палітыцы прытрымлівалася, як і БПНС, курсу на аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі. Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Акрамя Беларусі, арганізацыі БСГ дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кіеве, Адэсе, Калузе і іншых гарадах. У сярэдзіне 1917 г. яна налічвала 5 тысяч членаў і спачуваючых. Кіравалі БСГ У. Адамовіч, П. Бадунова, З. Жылуновіч, Я. Дыла. Па сваіх патрабаваннях блізка да БСГ стаяла Беларуская народная грамада (БНГ), якая ўзнікла ў маі 1917 г. у Маскве: 25 сакавіка 1917 г. адбыўся першы з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. На ім кіруючым органам руху быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), на чале якога стаў Р.Скірмунт. 8—12 ліпеня 1917 г. ў Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх арганізацый і партый. Там быў скасаваны БНК і замест яго створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. Рада была абвешчана адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Восенню 1917 г. у гэтай арганізацыі абвастрыліся супярэчнасці паміж рознымі плынямі яе складу. У кастрычніку 1917 г. замест ЦРБА была створана Вялікая беларуская рада (ВБР). Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху на правую і левую плыні. Калі правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі, то левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 998; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.