КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Культура Беларусі ў пачатку XXст
Калі разглядаць пытанне аб культуры Беларусі ў пачатку XX ст., спачатку трэба азнаёміцца са становішчам спраў у народнай адукацыі, паказаць колькасць і структуру навучальных устаноў, колькасць навучэнцаў і іх саслоўную прыналеж-насць, падкрэсліць, што вышэйшых навучальных устаноў на Беларусі не было. На пачатку XXст. у сістэме школьнай адукацыі Беларусі адбыліся новыя змены. Памяншалася колькасць школ царкоўнага ведамства: замест царкоўнапрыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы. У пачатковых школах у 1911 г. вучылася толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту. Гарадскія вучылішчы былі ператвораны ў вышэйшыя пачатковыя вучылішчы — чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Павялічылася колькасць сярэдніх навучальных устаноў (поўных і няпоўных): у 1914 г. іх налічвалася 88 (33 дзяржаўныя і 55 прыватных) з 31,5 тысяч навучэнцаў. Вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Афіцыйныя ўлады неаднаразова адхілялі хадайніцтва грамадскасці аб адкрыцці на Беларусі ўніверсітэта ці палітэхнічнага ўніверсітэта. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. стварыла ўмовы для з'яўлення легальнага перыядычнага друку, узнікнення новых газет і часопісаў, у тым ліку і на беларускай мове. Пакажыце ролю газеты «Наша ніва» у барацьбе за нацыянальнае адраджэнне, у фарміраванні самасвядомасці беларускага народа. 3 лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета «Наша ніва». Яна стала цэнтрам легальнага развіцця нацыянальнага культурнага руху. Газета была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца у ёй адводзілася матэрыялам, якія адлюстроўвалі нацыянальны характар беларусаў. Пры рэдакцыі газеты ствараўся беларускі нацыянальны музей. Рэдакцыя гуртавала вакол сябе аўтараў усіх веравызнанняў і накірункаў, якія выступалі за нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. Гэтымі захадамі яна спрыяла фарміраванню самасвядомасці беларускага народа. У гэтыя гады працягвалася актыўнае вывучэнне гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі. У чым значэнне навуковых работ Е.Раманава, М.Федароўскага, М. Нікіфароўскага, В.Ластоўскага, А. Багдановіча і іншых? Пакажыце дзейнасць заснавацеля беларускай філалогіі, аўтара фундаментальней працы ў 3-х тамах «Беларусы» Я.Карскага. Навуковыя даследаванні праводзіліся ў вышэйшых навучальных установах Расіі, з-за адсутнасці вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых інстытутаў на Беларусі. Многія вучоныя, уражэнцы Беларусі вымушаны былі жыць і працаваць у Расіі. Гэта былі Я.Раманаў, М.Федароўскі, Н.Нікіфароўскі, В.Ластоўскі, А.Багдановіч і іншыя вучоныя. Беларуская навука ў пачатку XX ст. была пераважна гуманітарнай. Найбольшых поспехаў яна дасягнула ў вобласці этнаграфіі, філасофіі, фалькларыстыкі. Е.Раманавым, М.Нікіфароўскім, Я.Карскім былі сабраны і апублікаваны матэрыялы, якія даказвалі існаванне самастойнага беларускага этнасу. Найбольшы ўклад у фарміраванне беларускай мовы ўнёс Яўхім Карскі. Ён напісаў больш чым 700 навуковых прац па беларусазнаўству. Яго фундаментальная трохтомная праца «Беларусы» (1903—1922 гг) з'яўляецца унікальнай энцыклапедыяй па беларусазнаўству. На аснове аналізу сабранага фактычнага матэрыялу Я.Карскі даказаў, што беларускі народ існуе як самастойная адзінка, маючы сваю гісторыю, культуру, мову, традыцыі. Працы Я.Карскага маюць вялікае значэнне ў тым, што фарміруюць нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Дасягненні беларускай культуры у пачатку XX ст. асабліва яскрава адметныя ў літаратуры. Найбольш вядомымі яе прадстаўнікамі былі Я.Купала, Я.Колас, А.Пашкевіч, З.Бядуля, М.Багдановіч, Ц.Гартны і іншыя. Раскажыце пра пачатак творчага шляху класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, іх рэвалюцыйна-дэмакратычныя погляды, аб творах, дзе яны адлюстроўвалі імкненне беларускага народа да свабоды і роўнасці. Як народны паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю Я.Купала. Першы яго верш «Мужык» быў апублікованы ў 1905 годзе, а першы зборнік вершаў «Жалейка» ўбачыў свет у 1908 г. Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы «Курган», «Бандароўна» вылучылі яго як стваральніка класічнага нацыянальнага эпасу. Значэнне творчасці Я.Купалы заключаецца ў тым, што ён узняў беларускую літаратуру на якасны новы ўзровень і сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю спрыяў фарміраванню і развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з Я.Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Я.Колас. Першы верш-паэма «Наш родны край» з'явіўся ў друку ў 1906 г. Першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» быў надрукаваны ў 1910 г. Сваёй творчасцю Я.Колас спрыяў фарміраванню нацыянальнага самасумлення беларускага народа. Адзіны паэтычны зборнік «Вянок» належыць М.Багдановічу, аднак ён дазволіў паэту заняць значнае месца ў беларускай літаратуры. М.Багдановіч узбагаціў беларускую лірыку новымі тэмамі, вобразамі і формамі. Пачатак XXст. — час зараджэння прафесійнага тэатра.0 Раскажыце аб "Першай беларускай трупе" пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага, іншых тэатральных калектывах і іх творчай дзейнасці. На традыцыях беларускіх вечарынак узнікла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага — сапраўдны тэатр прафесійнага тыпу. У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес «Па рэвізіі», «Пашыліся ў дурні», «У зімовы вечар» Э.Ажэшкі, дэклараваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарскага тэатра. Пераемнікамі першай беларускай трупы і яе заснавальніка стала першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Яно ўзнікла ў Мінску пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Пакажыце дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва, музыкі. На Беларусі ў пачатку XX ст. не было вышэйшай мастацкай навучальнай установы. Першым крокам на шляху арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі мастакоў з'явілася стварэнне ў 1866 г. Віленскай рысавальнай школы пад кіраўніцтвам І.Трутнева. У 90-я гады XIX ст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю.Пэна ў Віцебску. На рубяжы XIX — пач.ХХстст. ў беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер — пераважна ў жанры партрэта. У 1904 годзе Кругер у Мінску адкрыў прыватную школу малявання. Беларускі жывапісец, графік Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці пісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды («Мінск зімою», «Млын», «Каля касцёла»). У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В.Бялечніцкага - Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. У ранні перыяд творчасці ім былі напісаны карціны «3 аколіц Пяцігорска», «Вясна ідзе». Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. 3 вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы. Беларусь наведалі кампазітары і спевакі: С.Рахманінаў, А.Скрабін, Л.Собінаў, Ф.Шаляпін. Поспехам карысталася харавая капэла Д.Агрэнева-Славянскага. Вялікую ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі — аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Яго твор карыстаўся поспехам на сцэнах Вільні і Варшавы. У заключэнне зрабіце высновы аб развіцці культуры ў пачатку XX ст. У пачатку XXст. завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Расла самасвядомасць беларусаў, пашыраўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развіццё мовы і культуры. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных устаноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Далейшае развіццё атрымалі прафесійны тэатр, музыка, жывапіс, архітэктура. Расла колькасць прафесійных тэатральных аб'яднанняў, пашыраліся іх творчыя сувязі з майстрамі і грамадкасцю іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі і замежных дзяржаў. Культура Беларусі з'яўлялася неад'емнай часткай сусветнай культуры.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 708; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |