КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Нацыянальнае пытанне і беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
Пачынаючы разгляд другога пытання тэмы, неабходна высветліць якія органы сваёй ўлады стварылі прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху летам-восенню 1917 года, якія мэты ставіліся яго лідэрамі ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя стала тым водападзелам, які падзяліў беларускі нацыянальны рух на дзве плыні: нацыянальна-дэмакратычную і рэвалюцыйна-класавую. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы аб’ядноўвалі сярэдняе і заможнае сялянства, частку дэмакратычнай інтэлігенцыі, зямельную і прамысловую алігархію. Па колькаснаму складу яны пераўзыходзілі рэвалюцыйна-класавыя сілы і ўжо да рэвалюцыі былі аб’яднаны ў свае палітычныя структуры (БСГ, БПНС, БХД, ВБР). Сваімі мэтамі нацыянальныя дэмакраты ставілі спачатку да Кастрычніцкага паўстання дасягнення аўтаномнага статусу Беларусі ў складзе Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, а пасля Кастрычніцкага перавароту, убачыўшы таталітарны характар новай улады, выступілі за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) з парламенцкай формай кіравання і дэмакратычнымі дзяржаўнымі інстытутамі. Рэвалюцыйна-класавая плынь беларускага нацыянальнага руху абапіралася на бяднейшае сялянства, гарадскія нізы, беларусаў-бежанцаў. Свае арганізацыйна-палітычныя адзінкі яны сфарміравалі за межамі Беларусі: у Петраградзе і Маскве, таму шта на беларускай зямлі іх ніхто не падтрымліваў. Іх падтрымала партыя бальшавікоў, якая затым выкарыстае іх правадніком свае палітыкі. Там былі: 1. Філіялы БСГ у Маскве, Петраградзе, Нарве, Кранштаце. Потым яны ператварыліся ў Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю; 2. Беларускі Абласны Камітэт (БАК), які ўзнік у Петраградзе з дэпутатаў беларусаў на Усерасійскім сялянскім з’ездзе; 3. Беларускі Нацыянальны Камісарыят (Белнацкам), які быў утвораны ў Маскве з камуністаў - беларусаў, як аддзел Камісарыяту па справах нацыянальнасцей РСФСР; 4. Беларускія секцыі РКП(б) — Палітычны аддзел у Белнацкаме за наглядам палітычных настроеў камуністаў-беларусаў. Патрэбна з вышэйсказанага зрабіць лагічна-следчыя высновы, як маглі развівацца далейшыя падзеі. 27 кастрычніка 1917 года нацыянальна-дэмакратычныя сілы беларускага нацыянальнага руху апублікавалі адозву пад назвай “Грамата да беларускага народу!”, у якой заклікалі ўсе дэмакратычныясілы аб’яднацца вакол Вялікай Беларускай Рады (ВБР), каб пакончыць з бязладдзем і анархіяй. 30 лістапада 1917 года была выдадзена другая адозва “Да ўсяго народа беларускага”, у якой была абвешчана палітычная праграма нацыянальных дэмакратаў. Планавалася абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і стварэнне Краёвай Рады. Для ажыццяўлення гэтых планаў аб’яўлялася скліканне на 5-е снежня 1917 г. Усебеларускага з’езду прадстаўнікоў усяго беларускага народу. На падставе гістарычных крыніц дайце характарыстыку колькаснага, палітычнага і сацыяльнага складу удзельнікаў з’езду, назавіце павестку дня, прынятыя рашэнні. З першага дня работы з’езда пачалася барацьба паміж двумя плынямі беларускага нацыянальнага руху па пытанню будучай беларускай дзяржаўнасці. Агульным было тое, што абодва цэнтры нацыянальнага руху на з’ездзе выступалі супраць улады бальшавікоў на Беларусі. У рэзалюцыях гучала ідэя сацыяльнай справядлівасці, сцвярджалася неабходнасць забяспечыць роўнасць паміж індывідамі, групамі насельніцтва і народамі. Бальшавікі, у якіх была ваенная ўлада на Беларусі, пільна сачылі за ўсім, што адбывалася на з’ездзе і не перашкаджалі яму. Аднак, калі ў ноч з 17 на 18 снежня 1917 года, быў прыняты першы пункт рэзалюцыі, у якім гаварылася, што ствараецца Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу, становіцца на чале кіравання краем, і тым самым яны становяцца па-за ўладай, бальшавікі разагналі з’езд. Дайце сваю асабістую гістарычную ацэнку працы з’езда. Пра значэнне, якое меў тады Усебеларускі з’езд, яўрэйскі пісьменнік З. Бядуля ў газеце “Вольная Беларусь пісаў: “Беларус спаў, спаў цяжкім летаргічным сном, але вось кончыліся чары…ён задумаў адбудаваць сваю нацыянальную…будыніну, першую цагліну якой палажылі за апошнія сто гадоў лепшыя сыны Бацькаўшчыны, свядомыя піянеры беларускага нацыянальнага руху, ахвяраўшы жыццё сваё за свій родны край… І беларуская нацыянальная будыніна, абгорнутая густымі хмарамі, за апошні час волі ўсё рэльефней і выдатней пачала вызначацца пад нашым родным небам…Беларус пачаў разумець, што самабытнасць нацыі — гэта вялікі скарб у агульналюдскім прагрэсе.” Раскажыце пра далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху ў снежні 1917 — студзені1918 гг. У момант разгону з’езд утварыў выканаўчы орган — Раду Усебеларускага з’езда ў складзе 43 чалавек. Ёй было паручана рэалізаваць рашэнне з’езда склікаць у бліжэйшы час Другі Усебеларускі з’езд. Для ажыццяўлення арганізацыйнай дзейнасці Рада з’езда абрала Выканаўчы камітэт з 27 членаў на чале з Т. Грыбам. У сувязі з адступленнем савецкіх войск і эвакуацыяй савецкіх органаў улады з Мінска ў Смаленск, Выканкам Рады Усебеларускага з’езда узяў уладу ў свае рукі ў Мінску. 19 лютага 1918 года ён выдае загад №1, у якім гаворыцца, што да яго пераходзіць улада ў горадзе і ён прызначае каменданта горада. 21 лютага 1918 года Выканкам Усебеларускага з’езда выдае Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой ён сябе абвяшчае часовай уладай на Беларусі і стварае свой орган улады — Народны Сакратарыят. Яго узначальвае Я. Варонка.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 739; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |