![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэст для самастойнага кантроля ведаў. (100—35 тыс. гадоў назад — VIIIст
СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ТЭСТЫ Тэма 1.
(100 — 35 тыс. гадоў назад — VIIIст. н. э.) 1. Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў эпоху: 1) позняга палеаліту; 2) мезаліту; 3) неаліту; 4) бронзавага веку.
2. Мезаліт на тэрыторыі Беларусі працягваўся ад: 1) 35 да 8 тыс. гадоў да н. э.; 2) 9 да 3 тыс. гадоў да н. э.; 3) 9 да 5 тыс. гадоў да н. э.; 4)5 да 3 тыс. гадоў да н. э.
3. Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў эпоху: 1) ранняга палеаліту; 2) мусцье; 3) мезаліт; 4) жалезнага веку
4. Замена прысвойваючай (спажывецкай) гаспадаркі вытворчай гаспадаркай на тэрыторыі Беларусі адбылася ў эпоху: 1) мезаліту; 2) неаліту; 3) бронзавага веку; 4) жалезнага веку.
5. Найбольш старажытныя прылады працы на тэрыторыі Беларусі адносяцца да: ніжняга палеаліту; сярэдняга палеаліту; верхняга палеаліту; бронзавага веку.
6.Патрыярхат прыходзіць на змену матрыярхату ў эпоху: 1) мезаліту; 2) неаліту; 3) бронзавага веку; 4) жалезнага веку.
7. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі доўжыўся: 1) з 8-га да 5-га тысячагоддзя да н. э.; 2) з 5-га да 3-га тысячагоддзя да н. э.; 3) з 2-га да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя да н. э.; 4) з пачатку 1-га да 5-га тысячагоддзя да н. э. да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н. э.
8. У «Аповесці мінулых гадоў» пад 885 г. змешчана (-ы): 1) першыя летапісныя звесткі пра крывічоў; 2) першыя летапісныя звесткі пра радзімічаў; 3) першыя летапісныя згадкі пра Полацк; 4) першыя летапісныя згадкі пра Тураў. 9.Балты — гэта: 1) прадстаўнікі германсікх плямёнаў, якія пашырылі свой уплыў у Еўропе; 2) аўтахтоннае насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі Беларусі ў час да славянскай каланізацыі; 3) продкі славян; 4) прышлае насельніцтва — на беларускіх землях у VII ст. н.э. 10. Паводле меркавання большасці сучасных вучоных прарадзімай славян было міжрэчча: 1) Одры (Одэра) і Віслы; 2) Волгі і Акі; 3) Прыпяці і Сожа; 4) Дняпра і Заходняй Дзвіны. 11. Археалагічная культура перыяду славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі: 1) банцараўская; 2) культура шнуравой керамікі; 3) мілаградская; 4) днепра-дзвінская. 12.Калі адбывалася засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі: 1) VIII—Vстст. да н. э. 2) I— IIIстст. н. э. 3) III—Vстст. н. э. 4) V—VIIIстст. н. э. 13. Як называецца вера ў здольнасць чалавека звышнатуральным чынам уздейнічаць на навакольнае асяроддзе? 1) варажба; 2) культ; 3) анімізм; 4) магія. 14. Якую сістэму земляробства называлі ляднай: 1) падсечна-агнявую; 2) агародную; 3) трохпольную; 4) двухпольную 15. Што такое салярная арнаментыка: 1) малюнкі зорак; 2) малюнкі сонца; 3) малюнкі жывёл; 4) малюнкі месяца 16. Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) І. Ласкаў; 2) Я. Карскі; 3) Я. Карнейчык; 4) В. Сядоў А) крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая; Б) фінская; В) балцкая; Г) старажытнаруская 1) 1Б 2А 3Г 4В 2) 1Б 2А 3В 4Г 3) 1А 2В 3Г 4Б 4) 1В 2А 3Г 4Б
17. Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) домніца; 2) татэм; 3) чалавечы статак; 4) фетышызм А) праабшчына; Б) вера ў духаў; В) свяшчэнная жывёла; Г) гліняная печ 1) 1А 2Б 3В 4Г 2) 1Б 2В 3А 4Б 3) 1Г 2В 3А 4Б 4) 1В 2А 3Г 4Б
18. Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) Пярун; 2) Сварог; 3) Дажбог; 4) Стрыбог А)бог сонечнага святла; Б) бог грому і маланкі; В) бог, які кіраваў вятрамі і дажджавымі хмарамі; Г) бог неба 1) 1Б 2А 3Г 4В 2) 1В 2Г 3Б 4А 3) 1Г 2В 3Б 4А 4) 1Б 2Г 3А 4В 19.Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) полацкія крывічы; 2) дрыгавічы; 3) радзімічы; 4) паляне А) р. Днепр; Б) р. Заходняя Дзвіна; В) р. Прыпяць; Г) р. Сож 1) 1В 2А 3Г 4Б 2) 1Б 2В 3Г 4А 3) 1А 2Б 3В 4Г 4) 1Б 2Г 3А 4В
20. Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) збіральніцтва; 2) паляванне; 3) рыбалоўства; 4) падсечна-агнявое земляробства А) лук; Б) палка-капалка; В) барана-сукаватка; Г) гарпун. 1) 1В 2Г 3А 4Б 2) 1Б 2А 3Г 4В 3) 1А 2Б 3В 4Г 4) 1Г 2В 3Б 4А 21. Назва віду гаспадаркі, якая ўсталёўваецца ў першабытным грамадстве ў выніку «неалітычнай рэвалюцыі» _________________________________________ 22. Назва працэсу змяшэння, далучэння пэўных супольнасцей насельніцтва да асноўнага этнасу _______________________________________________________ 23. Культ неадушаўлённых прадметаў, надзеленых звышнатуральнымі ўласцівасцямі, называецца ______________________________________________ 24. Сукупнасць усіх багоў пэўнага культу называецца ___________________ 25. Пераходная эпоха паміж палеалітам і неалітам называецца _____________ 26. Месца, дзе славянскія язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася _____________________________________________________ 27. Галіна гістарычнай навукі аб старажытнасцях, якая вывучае быт і культуру чалавека, развіццё чалавечага грамадства па рэчавых гістарычных крыніцах называецца____________________________________________________________ 28. Забарона шлюбу ўнутры аднаго рода _______________________________ 29. Умацаваны тып паселішча перыяду патрыярхату _____________________ 30. Сукупнасць замацаваных звычаямі ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць адносіны людзей да прыроды, паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях ___________________________________________________
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 2564; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |