Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэст для самастойнага кантроля ведаў. 1. Паводле ўмоў Люблінскай уніі:




КРЫЗІС І ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РЭСПУБЛІКІ.

УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ.

Тэма 4.

 

1. Паводле ўмоў Люблінскай уніі:

1. ВКЛ станавілася каралеўствам;

2. уваходзіла ў склад Каралеўства Польскага як ваяводства;

3. страчвала паўднёвыя землі на карысць Польшчы;

4. сталіцай ВКЛ рабіўся горад Люблін.

 

2. Сярод прычын Люблінскай уніі адной з асноўных з’яўляецца:

1. Лівонская вайна;

2. Грунвальдская бітва;

3. жаданне праваслаўнай царквы;

4. выхад ВКЛ да мора.

 

3.У перакладзе на беларускую мову Рэч Паспалітая абазначае:

1) унітарная дзяржава;

2) рэспубліка;

3) канфедэрацыя;

4) імперыя.

 

4. Дата падпісання Люблінскай уніі:

1) 1 ліпеня 1596 г.;

2) 1 ліпеня 1569 г.;

3) 9 кастрычніка 1596 г.

4) 2 красавіка 1996 г.

 

5. Якое палажэнне уніі было скасавана Статутам 1588 г.:

1) «залатыя вольнасці» шляхты ВКЛ;

2) агульнасць знешняй палітыкі

3) агульнасць манарха;

4) набыццё зямлі ў ВКЛ іншаземцамі.

 

6.Першым кіраўніком Рэчы Паспалітай стаў:

1) Вітаўт;

2) Леў Сапега;

3) Стафан Баторый;

4) Іван Грозны.

 

7. «Ліберум вета» — гэта:

1) свабода слова;

2) свабода сумлення;

3) свабода забароны;

4) свабода выбару.

8. Дысідэнтамі ў Рэчы Паспалітай называлі:

1) нязгодных з палітыкай караля;

2) дробную шляхту;

3) іншадумцаў;

4) тых, хто не прытрымліваўся пануючай рэлігіі.

 

9. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй адбылася:

1) 1648—1654 гг.;

2) 1654—1667 гг.;

3) 1649—1655 гг.;

4) 1648—1667 гг.

 

10. Трэцяя рэдакцыя Статута ВКЛ была падрыхтавана:

1. Васілём Цяпінскім;

2. Жыгімонтам ІІ Аўгустам;

3. Сымонам Будным;

4. Львом Сапегам.

 

11. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Люблінская унія;

2) талерантнасць;

3) паланізацыя;

4) Галоўны трыбунал.

А) апалячванне;

Б) судовы орган ВКЛ;

В) стварэнне Рэчы Паспалітай;

Г) верацярпімасць.

1) 1А 2Б 3В 4Д

2) 1Г 2Б 3А 4В

3) 1В 2Г 3А 4Б

4) 1Г 2В 3А 4Б

 

12. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Л. Сапега;

2) К. Астрожскі;

3) С. Баторый;

4) Жыгімонт ІІ.

А) кароль Рэчы Паспалітай;

Б) вялікі князь літоўскі і кароль польскі;

В) канцлер ВКЛ;

Г) гетман ВКЛ.

1) 1А 2Б 3В 4Д

2) 1В 2Г 3А 4Б

3) 1В 2А 3Б 4Г

4) 1Г 2В 3А 4Б

 

13. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Радзівілы;

2) Сапегі;

3) Агінскія;

4) Тызенгаўзы

А) Гродна;

Б) Нясвіж;

В) Ружаны;

Г) Слонім.

1) 1А 2Б 3В 4Д

2) 1Г 2Б 3А 4В

3) 1В 2А 3Б 4Г

4) 1Б 2В 3Г 4А

 

14. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) шэдэўр;

2) магістрат;

3) персіярня;

4) гасцінцы.

А) вольны горад;

Б) шаўковы пояс;

В) «штука»;

Г) гадлёвыя шляхі.

1) 1А 2Б 3В 4Д

2) 1Г 2Б 3А 4В

3) 1В 2А 3Б 4Г

4) 1Г 2В 3А 4Б

 

15. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Казімір Лышчынскі;

2) Сімяон Полацкі;

3) Казімір Семяновіч;

4) Ілля Капіевіч.

А) «Буквар языка словенска»;

Б) «Вялікае мастацтва артылерыі»;

В) «Граматыка лацінская і руская»;

Г) «Аб неіснаванні Бога».

1) 1Б 2Г 3А 4В

2) 1Б 2А 3Г 4В

3) 1Г 2А 3Б 4В

4) 1В 2Б 3А 4Г

 

16. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) пачатак Рэфармацыі;

Б) пакаранне смерцю К.Лышчынскага;

В) забарона уніяцкай канфесіі;

Г) пачатак Контррэфармацыі.

 

1) АГБВ

2) ГБВА

3) ВГБА

4) БВАГ

 

17. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) прыняцце трэцяй рэдакцыі Статута ВКЛ;

Б) заканчэнне Лівонскай вайны;

В) заключэнне Люблінскай уніі;

Г) Андрусаўскі мір.

1) АБВГ

2) БАГВ

3) ГАВБ

4) ВБАГ

 

18. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі;

Б) змяншэнне напалову насельніцтва на Беларусі ў выніку вайны Рэчы Паспалітай супраць Расіі;

В) Паўночная вайна;

Г) казацка-сялянскае паўстанне.

1) БГАВ

2) ГАВБ

3) ГБВА

4) ВГАБ

 

19. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) пачатак выпуску слуцкіх паясоў;

Б) узвядзенне барочнага касцёла езуітаў у Нясвіжы;

В) выданне К. Семяновічам кнгі «Вялікае мастацтва артылерыі»;

Г) стварэнне М. Агінскім паланеза «Развітанне з Радзімай».

1) ВГБА

2) АГБВ

3) БАВГ

4) БВАГ

 

20. Вызначце правільную паслядоўнасць:

А) утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі;

Б) першы падзел Рэчы Паспалітай;

В) абранне апошняга караля РП Станіслава Панятоўскага;

Г) прыняцце Канстытуцыі Вялікім соймам РП.

АГВБ

БВАГ

ВБГА

ГАВБ

 

21. Выбарнасць караля ў Рэчы Паспалітай абазначалася тэрмінам ______________________________________________________________

22. Форма кіравання, пры якой уся ўлада належыць толькі манарху называлася ____________________________________________________

23. Форма дзяржаўнага ладу, якая заснавана на аб’яднанні розных дзяржаўных утварэнняў у адзін саюз з захаваннем пэўнай іх самастойнасці пры падначаленасці аднаму цэнтру __________________________________

24. Ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы называлася _________________________________________

25.Вернікі некаталіцкай канфесіі называліся _________________________

26. Беларускі народны лялечны тэатр называўся _______________________

27. Прамысловае прадпрыемства, заснаванае на ручной вытворчасці з падзелам працы, называлася _______________________________

28. Права, паводле якога кожны дэпутат сойма мог сарваця яго пасяджэнне, калі не быў згодны з той ці іншай пастановай называлася _________________________________________

29. Прымусовая праца селяніна з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала называлася ______________________________________________

30. Часовы саюз шляхты ў Рэчы Паспалітай з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай палітычных патрабаванняў называўся __________________________

 

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1641; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.