Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэст для самастойнага кантроля ведаў. Выберыце правільны варыянт адказу:




КАСТРЫЧНІК 1917 — САКАВІК 1921 гг.).

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ І ЗАМЕЖНАЙ ВАЕННАЙ ІНТЭРВЕНЦЫІ

Тэма 8

Выберыце правільны варыянт адказу:

 

1. Як аднесліся бальшавікі пасля перамогі Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе да прапаноў меньшавікоў і эсэраў аб скліканні Ўстаноўчага сходу, стварэнні аднароднага сацыялістычнага ўраду і супрацоўніцтве ўсіх дэмакратычных сіл Расіі?

а) адразу разгарнулі рэвалюцыйны тэрор супраць ідэалагічных праціўнікаў;

б) адразу ўвялі аднапартыйную дыктатуру ў краіне;

в) ігнаравалі прапанову ўтварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада;

г) цалкам падтрымалі.

 

2. Вызначце асноўнае адрозненне пазіцыі Беларускага абласнога камітэта(БАК) і Вялікай Беларускай Рады(ВБР) пасля перамогі Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе ў кастрычніку 1917 г.

а) ВБР падтрымала Савецкую ўладу;

б) ВБР вызначыла Кастрычніцкае паўстанне як анархію;

в) БАК падтрымаў Савецкую ўладу;

г) БАК не падтрымаў Савецкую ўладу.

 

3. Мінскі Савет дэпутатаў у час перамогі Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе ў 1917 г. ўзначальваў:

а) Т.Калатухін;

б) А.Мяснікоў;

в) М.Рагазінскі;

г) К.Ландар.

 

 

4. Старшыня Аблвыкамзаха ў лістападзе 1917 г. – гэта:

а) А.Мяснікоў;

б) К.Езавітаў;

в) А.Чарвякоў;

г) М.Рагазінскі.

 

5. Першы Усебеларускі з’езд(кангрэс) адбыўся ў Мінску:

а) 14 – 17 снежня 1917 г.;

б) 30 – 31 студзеня 1918 г.;

в) 2 лютага 1918 г.;

г) 2 – 3 лютага 1919 г.

 

6. Першы Усебеларускі з’езд у снежні 1917 г.

а) быў разагнаны па загаду СНК;

б) не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады;

в) падрыхтаваў рэзалюцыі аб правах і свабодах грамадзян;

г) стварыў часовы орган краёвай улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў.

 

7. 3 сакавіка 1918 г. адбылося:

а) пачаліся мірныя перагаворы паміж Расіяй і Антантай;

б) пачаліся мірныя перагаворы паміж Расіяй і Германіяй;

в) падпісанне Брэсцкага мірнага дагавору;

г) падпісанне Рыжскага мірнага дагавору.

 

8. У дачыненні да саюзнікаў Расіі па Антанце Брэсцкі мірны дагавор 3 сакавіка 1918 г.:

а) вызначаў аднабакавое спыненне ўдзелу Расіі ў Першай Сусветнай вайне;

б) адпавядаў саюзніцкім патрабаванням і міждзяржаўным пагадненням;

в) прымусіў завяршыць Першую Сусветную вайну;

г) меў сепаратны характар.

 

9. Абвяшчэнне БНР ў 1918 г. адбывалася ва ўмовах:

а) адыходу бальшавікоў з Беларусі;

б) падпісання Версальскіх мірных пагадненняў;

в) наступлення армій Антанты;

г) ваеннага наступлення Германіі;

 

10. Першы беларускі ўрад БНР – гэта:

а) Усебеларускі з’езд;

б) Абвыкамзах;

в) СНК;

г) Народны Сакратарыят Беларусі.

 

11. Я.Варонка, П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, Т.Грыб, К.Езавітаў, І.Серада – гэта:

а) удзельнікі Першага з’езда РСДРП;

б) кіраўнікі Рудабельскай Рэспублікі;

в) члены першага ўрада БНР;

г) удзельнікі дэлегацыі Расіі, падпісаўшай Рыжскі мірны дагавор.

 

12. Колькі складаў урада БНР было ў 1918 г.:

а) 2;

б) 4;

в) 5;

г) 6.

 

13. Старшыня першага ўрада БНР – гэта:

а) Д. Жылуновіч;

б) А.Мяснікоў;

в) Я.Варонка;

г) К.Ландар.

 

14. Першая ўстаўная грамата БНР была прынята:

а) 21 лютага 1918 г.;

б) 9 сакавіка 1918 г.;

в) 25 сакавіка 1918 г.;

г) 31 снежня 1920 г.

 

15. Абвяшчэнне незалежнасці БНР адбылося:

а) 21 лютага 1918 г.;

б) 9 сакавіка 1918 г.;

в) 25 сакавіка 1918 г.;

г) 1 студзеня 1919 г.

 

16. Першы ўрад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі(ССРБ) ўзначальваў:

а) К.Ландар;

б) А.Мяснікоў;

в) В.Кнорын;

г) Д.Жылуновіч.

 

17. Першае абвяшчэнне ССРБ адбылося ў:

а) 1 студзеня 1919 г.;

б) 17 лютага 1918 г.;

в) 31 ліпеня 1920 г.;

г) 18 сакавіка 1921 г.

 

18. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў адбыўся:

а) 25 сакавіка 1918 г.;

б) 1 студзеня 1919 г.;

в) 2 – 3 лютага 1919 г.;

г) 18 сакавіка 1921 г.

 

19. Вызначце мэты Польшчы ў дачыненні да беларускіх зямель пад час бальшавіцка-польскай вайны:

а) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.;

б) далучэнне Беларусі да РСФСР на правах аўтаноміі;

в) садзейнічала ўтварэнню беларускай дзяржаўнасці і яе гарантаванне;

г) алучэнне Беларусі да Польшчы на правах аўтаноміі.

 

20. Ва ўмовах польскай акупацыі Беларусі Беларускую Камуністычную Арганізацыю(БКА) узначальваў:

а) Т.Грыб;

б) Я.Мамонька;

в) У.Ігнатоўскі;

г) В.Ластоўскі.

 

21. Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын) было выклікана:

а) наступленнем нямецкай арміі;

б) зваротам Рады БНР;

в) палітыкай ваеннага камунізму;

г) уварваннем на тэрыторыю Слуцкага павета польскіх войскаў.

 

22. Рыжскі мірны дагавор быў падпісаны:

а) 3 сакавіка 1918 г.;

б) 1 студзеня 1919 г.;

в) 31 ліпеня 1920 г.;

г) 18 сакавіка 1921 г.

 

23. Слуцкае паўстанне (Слуцкі збройны чын) адбылося:

а) у сакавіку 1918 г.;

б) у студзені 1919 г.;

в) у лістападзе-снежні 1919 г.;

г) у сакавіку 1921 г.

 

24. Вызначце вынікі і гістарычнае значэнне заключэння Рыжскага міру для Беларусі:

а) стрымліванне працэсу нацыянальнай кансалідацыі Беларусі;

б) значныя тэратарыяльныя страты для Беларусі;

в) адбыўся падзел Беларусі на дзве часткі без згоды беларускага народа;

г) не атрымалася супрацоўніцтва бальшавіцкіх і нацыянальна-дэмакратычных арганізацый.

Адзначце некалькі правільных адказаў:

 

25. Пасля перамогі Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе 25 кастрычніка 1917 г. меньшавікі, эсэры, бундаўцы выступалі за:

а) супрацоўніцтва ўсіх дэмакратычных сіл;

б) стварэнне аднароднага сацыялістычнага ўрада;

в) звяржэнне самадзяржаў’я;

г) скліканне Ўстаноўчага сходу.

 

26. Дзеячы, усталяваўшыя ў 1917 г. уладу Саветаў на Беларусі – гэта:

а) В.Кнорын;

б) Т.Грыб;

в) К.Ландар;

г) А.Мяснікоў.

 

27. Згодна Дэкларацыі правоў народаў Расіі ад 2 лістапада 1917 г. абвяшчалася:

а) права народаў на свабоднае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы;

б) свабоднае развіццё нацыянальных меньшасцяў і этнічных груп;

в) адмена эксплуатацыі чалавека чалавекам;

г) роўнасць і сувярэннасць народаў.

 

28. Ініцыятары склікання Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г. – гэта:

а) Абвыкамзах;

б) БАК;

в) ВБР;

г) Камітэт выратавання рэвалюцыі.

 

29. Вызначце ўрады дзяржаваў, якія дыпламатычна прызналі БНР:

а) Чэхаславакія;

б) Фінляндыя;

в) Латвія;

г) Польская рэспубліка.

 

30. Вызначце гістарычнае значэнне БНР:

а) азначала ўплыў на палітыку бальшавікоў у дачыненні да Беларусі;

б) першая рэальная спроба ажыццяўлення ідэі ўтварэння беларускай нацыянальна-дэмакратычнай дзяржаўнасці;

в) азначала ўплыў на развіццё нацыянальнай свядомасці беларускага народа;

г) была шырока прызнана міжнароднай супольнасцю.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 963; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.