Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэст для самастойнага кантроля ведаў. 16.Плынь грамадска-палітычнай думкі, ідэалогія, якая стала адной з формаў этнічнай самасвядомасці ў Беларусі ў XIX — пачатку XXст.; склалася пасля 1830 г




ТЭМА 7

Дапоўніце інфармацыю

16.Плынь грамадска-палітычнай думкі, ідэалогія, якая стала адной з формаў этнічнай самасвядомасці ў Беларусі ў XIX — пачатку XXст.; склалася пасля 1830 г. пад уплывам нацыянальнай палітыкі царызму; сцвярджала, што беларусы — не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа гэта —

17.Устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якая характарызуецца агульнасцю тэрыторыі і эканамічнага жыцця, падабенствам рыс нацыянальнага характару, менталітэтам, высокім узроўнем самасвядомасці, называецца

18.Словы: «...нет сомнения, что крепостное право есть зло, но прикасаться к нему теперь было бы делом еще более губительным?» належаць_________________________________________________________

19.Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. сяляне да набыцця адведзеных ім надзелаў называліся __________________________________

20.Адмена прыгоннага права ў 1861 г. у Расіі спрыяла развіццю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ______________________ адносін

21.У парэформены час (пасля 1861 г.) на Беларусі вузкая і доўгая частка сялянскага надзела сярод агульнаабшчыннай зямлі ў вёсцы (грамадзе) — гэта __________________________

22.Форма арганізацыі вытворчасці, прамысловае прадпрыемтсва, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын, — гэта _____________________

23.Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла праз горад _______________________

24.Паўстанне 1863—1864 гг. на Беларусі было па свайму характару ______________________

25.Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гг., які стаў генералам Парыжскай камуны і сябрам Генеральнага савета І Інтэрнацыянала — гэта _________________________________________

26.Рэвалюцыянеры-дэмакраты другой паловы ХІХст. імкнуліся дасягнуць сваіх мэт шляхам _________________________________________

27.Моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей пераважна рабаўладальніцкай і феадальнай эпох — гэта _________________________________________

28.Першыя пасля 1863 г. падцэнзурныя беларускамоўныя публікацыі з’явіліся ў газеце _________________________________________

29.Вандроўных настаўнікаў на Беларусі называлі________________

30.Гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў беларускага лібералізму, які пісаў пад псеўданімам Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары — _______________________

 

 

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПАЧАТКУ XX ст. (1900—1917 гг.)

 

1. Пачатак XXст. — важны этап у працэсе фарміравання і развіцця беларускай нацыі і яе культуры, час нацыянальнага адраджэння, што адлюстроўвалася ў:

1) паскораным развіцці беларускай літаратуры і іншых галін культуры;

2) абуджэнні самасвядомасці беларусаў;

3) фарміраванні сучаснай беларускай мовы;

4) разгортванні палітыкі беларусізацыі;

5) выхаванні і згуртаванні нацыянальнай інтэлігенцыі.

 

2. Што аб’ядноўвала ў пачатку XXст. рускіх і польскіх шавіністаў у барацьбе супраць беларускага нацыянальнага адраджэння?

1) тэорыя «заходнерусізму»;

2) ідэя аднаўлення дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у межах 1722 г.;

3) дзейнасць выключнага заканадаўства;

4) тэзіс пра непатрэбнасць адраджэння беларускай мовы і культуры;

5) адмаўленне існавання самастойнага беларускага этнасу.

 

3. З пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму вялі барацьбу супраць беларускага адраджэння і нацыянальна-вызваленчага руху публіцысты і выдаўцы:

1) Д. Скрынчанка;

2) Л. Гмырак;

3) Г. Шмідт;

4) С. Палуян;

5) Л. Саланевіч.

 

4. Якая падзея пачатку ХХст. дала магутны штуршок руху нацыянальнага адраджэння на Беларусі?

1) першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг.;

2) рэформа П.Сталыпіна;

3) аднаўленне беларускай дзяржаўнасці;

4) утварэнне Інбелкульта.

 

5. Першая легальная беларуская выдавецкая суполка ў пачатку ХХст. — гэта:

1) «Полымя»;

2) «Узавышша»;

3) «Заглянне сонца і ў наша аконца»;

4) «Родная Беларусь»;

5) «Беларуская хатка».

6. Рэвалюцыйная сітуацыя — гэта:

1) сукупнасць аб’ектыўных фактараў і суб’ектыўнай прыкметы;

2) знешнепалітычны крызіс;

3) перадкрызіснае становішча;

4) падрыхтоўка і ажыццяўленне ўзброенага захопу улады;

5) палітычная актыўнасць мас, якая вызначаецца ў забастовачнам руху.

 

7. Сукупнасць «крызісу вярхоў», абвастрэнне вышэй звычайнага бедстваў прыгнечаных слаёў і класаў, значнага павышэння актыўнасці мас — гэта прыкметы:

1) рэвалюцыянай сітуацыі;

2) рэлігійнага крызісу;

3) аграрнага крызісу;

4) знешнепалітычнага крызісу;

5) прамысловага перавароту.

 

8. Для сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі на пярэдадні падзей лютага 1917 г. характэрна:

1) незадаволеннасць насельніцтва ваеннымі няўдачамі на франтах;

2) нявырашанасць нацыянальнага пытання;

3) складанне рэвалюцыйнай сітуацыі;

4) классавая згода і сацыяльны мір;

5) захаванне феадальных перажыткаў;

6) нявырашанасць аграрнага пытання;

7) правядзенне цэлага спектру палітычных і эканамічных рэформ;

8) абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага прызісу.

 

9. Вызначце падзею ці фактар, якія паўплывалі на абвастрэнне супярэчнасцей у грамадстве Расіі напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.:

1) ваенныя паражэнні царызму ў руска-японскай вайне;

2) ваенныя паражэнні царызму ў першай сусветнай вайне;

3) сталыпінская аграрная рэформа;

4) забойства Г.Распуціна;

5) хлебанарыхтоўчы крызіс.

 

10. Вызначце характар Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі па яе сацыяль-эканамічным змесце:

1) буржуазная;

2) сацыялістычная;

3) феадальная;

4) пралетарская;

5) буржуазна-дэмакратычная.

 

11. Вызначце галоўныя прычыны Першай сусветнай вайны:

1) барацьба за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву;

2) міждзяржаўныя супярэчнасці;

3) антыгерманская дэманстрацыя ў Пецярбургу;

4) забойства аўстрыйскага эргерцага ў Сараева;

5) прыватны канфлікт паміж Мікалаем І і Вільгельмам І.

 

12. Першая сусветная вайна 1914—1918 гг. была па сваім характары для большасці краін-удзельніц:

1) справядлівай;

2) імперыялістычнай;

3) несправядлівай;

4) вызваленчай;

5) захопніцкай.

 

13. Вызначце сярод пералічаных краін-удзельніц Першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. тыя, для якіх вайна мела справядлівы, вызваленчы характар:

1) Сербія;

2) Аўстра-Венгрыя;

3) Чарнагорыя;

4) Расія;

5) Францыя;

6) Турцыя.

 

14. Вызначце галоўныя варагуючыя ваенна-палітычныя блокі на момант пачатку Першай сусветнай вайны:

1) Вялікая васьмёрка;

2) Антанта (Траістае пагадненне);

3) Вялікая чацвёрка;

4) Паўночна-атлантычны саюз;

5) Траісты саюз.

 

15. Тэрмін «Антанта» ў перакладзе з французскай мовы азначае:

1) ажыццяўленне;

2) супольнасць;

3) блок;

4) дамова;

5) згода, сардэчнае пагадненне.

 

16. Напярэдадні Першай сусветнай вайны на Беларусі ў межах пяці (Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай) губерняў пражывала:

1) 5,6 млн.;

2) 3 млн.;

3) 11,6 млн.;

4) 14 млн.;

5) 510 млн.

 

17. Для сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі ў пачатку XXст. характэрна:

1) правядзенне цвёрдага палітычнага курсу рэформ;

2) нявырашанасць аграрнага пытання;

3) уплыў эканамічнага крызісу;

4) аднаўленне дзяржаўнай самастойнасці;

5) складванне рэвалюцыйнай сітуацыі;

6) захаванасць феадальных перажыткаў;

7) абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей;

8) нявырашанасць сацыяльнага пытання

 

18. Вызначце ўплыў эканамічнага крызісу 1900—1903 гг. на эканоміку Беларусі ў параўнанні з прамысловымі раёнамі Расіі:

1) эканамічны крызіс прайшоў з найменьшымі цяжкасцямі, чым у Расіі ў цэлым;

2) уплыў эканамічнага крызісу не адчуваўся;

3) эканамічны крызіс прайшоў больш цяжка, чым у Расіі ў цэлым.

 

19. Застой эканомікі пасля крызісу перавытворчасці — гэта:

1) дэфляцыя;

2) рэпрэсія;

3) інфляцыя;

4) стагнацыя;

5) дэпрэсія.

 

20.Масавае звальненне рабочых і закрыццё прадпрыемства без папярэдняга папярэджання ўладальнікамі — гэта:

1) страйк;

2) лакаўт;

3) вырак;

4) байкот;

5) пракламацыя.

 

21. Прыкметы рэвалюцыйнай сітуацыі па меркаванню У. Ульянава-Леніна — гэта:

1) рэформы ўлады;

2) абвастрэнне вышэй звычайнага бедстваў прыгнечаных класаў;

3) значнае павышэнне актыўнасці мас;

4) крызіс вярхоў;

5) саступкі правячых колаў.

 

22. Для сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі напярэдадні падзей 1905—1907 гг. характэрна:

1) захаванне феадальных перажыткаў;

2) нявырашанасць аграрнага пытання;

3) правядзенне рэформ;

4) абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей;

5) абвяшчэнне дэмакратычных свабод;

6) уплыў эканамічнага крызісу.

 

23. Тры лагеры ў час першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. — гэта:

1) кансерватыўна-арыстакратычны;

2) шляхецкі;

3) дэмакратычны;

4) буржуазна-ліберальны;

5) урадавы.

 

24. Вызначце прычыны першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Расіі:

1) нявырашанасць нацыянальнага пытання;

2) нявырашанасць задач папярэдняй буржуазнай рэвалюцыі;

3) паражэнне Расіі ў першай сусветнай вайне;

4) захаванне перажыткаў феадалізму;

5) захаванне самадзяржаўя;

6) адставанне Расіі ад перадавых краін свету.

 

25.Вызначце, якія падзеі паўплывалі на абвастрэнне супярэчнасцей у грамадстве Расіі напярэдадні першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг.:

1) аграрны крызіс 80-х гг. XIXст.;

2) эканамічны крызіс 1901—1903 гг.;

3) сталыпінская рэформа 1906 г.;

4) паражэнне царызму ў руска-японскай вайне 1904—1906 гг.;

5) паражэнне царызму ў першай сусветнай вайне 1914—1918 гг.

 

26. На мяжы XIX—XXстст. Расійская імперыя разам з іншымі капіталістычнымі краінамі ўступіла ў перыд:

1) развіцця навукова-тэхнічнай рэвалюцыі;

2) рэвалюцыі цэнаў;

3) эканамічнага крызісу;

4) эканамічнага ўздыму;

5) прамысловага перавароту.

 

27. Вызначце перажыткі феадалізму, якія захоўваліся ў Расійскай імперыі на мяжы XIX—XXстст.:

1) феадальнае землеўладанне;

2) захаванне самадзяржаўя;

3) адсутнасць дэмакратычных свабод;

4) з’яўленне на палітычнай арэне новых класаў: буржуазіі і пралетарыята;

5) нявырашанасць нацыянальнага пытання;

6) антаганістычныя супярэчнасці паміж буржуазіяй і пралетарыятам;

7) нявырашанасць аграрнага пытання.

 

28. Вызначце дату стварэння партыі Бунд, якая адыгрывала значную ролю з гісторыі Беларусі пачатку ХХст.:

1) 1897 г.;

2) 1989 г;

3) 1902 г.;

4) 1903 г.;

5) 1905 г.

 

29. Вызначце галоўныя мэты партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР):

1) устанаўленне дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі;

2) усталяванне канстытуцыйнай манархіі;

3) знішчэнне самадзяржаўя;

4) сацыялізацыя зямлі;

5) распаўсюджванне кааперацыі, як шляху да сацыялізму.

 

30.Галоўны сродак барацьбы партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў супраць царызму — гэта:

1) рэформы;

2) дабрачынасць і мецэнацтва;

3) палітычны тэрор;

4) палітычная агітацыя;

5) арганізацыя асветніцкіх суполак сярод рабочых.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1258; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.