КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Тэст для самастойнага кантроля ведаў
БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ (1946—1985 гг.). І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ Тэма 10 Выберыце правільны варыянт адказу: 1. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднавіла сваю дзейнасць прадпрыемства: а) “Азот”; б) “Беларуськалій”; в) “Гомсельмаш”; г) “Нафтан”.
2. У пачатку 50-х гг. ХХ ст. цэнтрамі сельскагаспадарчага машынабудавання ў БССР з’яўляліся гарады: а) Брэст; б) Гомель; в) Гродна; г) Мінск.
3. Масавая калектывізацыя на тэрыторыі Брэсцкай вобласці разгарнулася: а) у другой палове 20-х гг. ХХ ст.; б) у другой палове 30-х гг. ХХ ст.; в) у другой палове 40-х гг. ХХ ст.; г) у другой палове 50-х гг. ХХ ст. 4. Утварэнне адзінай Беларускай энергасістэмы было завершана увядзеннем у эксплуатацыю: а) Ігналінскай АЭС; б) Васілевіцкай ДРЭС; в) Бярозаўскай ГЭС; г) БелДРЭС.
5. Гарады Мазыр і Наваполацк сталі цэнтрамі: а) вытворчасці мінеральных угнаенняў; б) лакафарбавай прамысловасці; в) металургіі; г) нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
6. У 60-я гг. ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі адбывалася: а) меліярацыя; б) парцэляцыя; в) фермерызацыя; г) хутарызацыя.
7. Сведчаннем нарастання застойных з’яў у эканоміцы БССР стала: а) змяншэнне заработнай платы ў грашовым вымярэнні; б) зніжэнне тэмпаў прыросту нацыянальнага даходу; в) разгортванне масавага жыллёвага будаўніцтва; г) сацыялістычеае спаборніцтва ў прамысловасці. 8. 3 1956 па 1965 гг. пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў: а) К. Мазураў; б) П. Панамарэнка; в) П. Машэраў; г) Ц. Кісялёў.
9. У перыяд так званай “хрушчоўскай адлігі” БССР атрымала права: а) адмовіцца ад камуністычнай ідэалогіі; б) нармалізаваць адносіны дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі; в) праводзіць самастойную знешнюю палітыку; г) самастойна вырашаць пытанні ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.
10. Адзіным дазволеным палітычным саюзам, які аб’ядноўваў моладзь Беларусі ў 50-я – першай палове 80-х гг. ХХ ст., з’яўляўся: а) БПСМ; б) БРСМ; в) КСМЗБ; г) ЛКСМБ.
11. Пастаяннае прадстаўніцтва Беларускай ССР пры ААН было адкрыта: а) у 1945 г.; б) у 1947 г.; в) у 1953 г.; г) у 1958 г.
12. Пасля Другой сусветнай вайны БССР атрымала магчымасць: а) выступаць асобнай камандай на Алімпійскіх гульнях; б) мець уласнае Міністэрства замежных спраў; в) уступаць у створаныя пры ААН міжнародныя арганізацыі; г) самастойна ўдзельнічаць у ваенна-палітычных кааліцыях.
13. Прадукцыя МТЗ пераважна экспартавалася: а) у еўрапейскія краіны сацыялістычнага лагера; б) у краіны Лацінскай Амерыкі; в) у краіны Далёкага Усходу; г) у краіны Акіяніі.
14. У 1945 – 1985 гг. найбольшых поспехаў беларускія вучоныя дасягнулі ў такіх галінах навукі, як: а) матэматыка; б) паліталогія; в) сацыялогія; г) фізіка.
15. Ураджэнец Беларусі, лётчык-касманаўт СССР, які ажыццявіў тры касмічныя палёты: а) Г. Цітоў; б) П. Бяляеў; в) У. Кавалёнак; г) А. Лявонаў.
16. Пасля Вялікай Айчыннай вайны пачалі літаратурную дзейнасць: а) В. Быкаў; б) К. Крапіва; в) А. Куляшоў; г) А. Макаёнак.
17. Манумент Перамогі ў Мінску быў узведзены: а) у 1954 г., б) у 1956 г., в) у 1958 г., г) у 1960 г.
18. Таленавіты беларускі мастак – былы вязень фашысцкага канцлагера, аўтар серыі карцін “Лічбы на сэрцы”: а) А. Ісачоў; б) Я. Зайцаў; в) У. Хрусталёў; г) М. Савіцкі.
19. Суаднясіце гарады Беларусі і спецыялізацыю прамысловасці ў другой палове ХХ ст.: 1) Гомель; а) вытворчасць азотных угнаенняў; 2) Гродна; б) вытворчасць калійных угнаенняў; 3) Салігорск. в) вытворчасць фасфатных угнаенняў. а) 1а, 2б, 3в; б) 1а, 3в, 3б; в) 1в, 2а, 3б. г) 1б, 2в, 3а.
20. Суаднясіце прозвішчы першых сакратароў ЦК КП(6)Б і гады іх кіравання Кампартыяй Беларусі: 1) П. К. Панамарэнка а) 1938 – 1947 гг. 2) К. Т. Мазураў б) 1965 – 1980 гг. 3) П. М. Машэраў в) 1956 – 1965 гг. а) 1б, 2а, 3в; б) 1б, 2в, 3а; в) 1а, 2б, 3в; г) 1а, 2в, 3б.
21. Суаднясіце прозвішчы пісьменнікаў і назвы іх твораў: 1) І. Шамякін; а) “Мінскі напрамак”; 2) А. Адамовіч; б) “Векапомныя дні”; 3) І. Мележ; в) “Глыбокая плынь”; 4) М. Лынькоў. г) “Я з вогненнай вёскі”. а) 1а, 2б, 3г, 4в; б) 1в, 2г, 3а, 4б; в) 1в, 2а, 3б, 4г; г) 1б, 2а, 3в, 4г.
22. Размясціце ў храналагічным парадку падзеі: а) калектывізацыя на тэрыторыі Заходняй Беларусі; б) пачатак шырокамаштабнай меліярацыі на Палессі; в) рэарганізацыя МТС; г) стварэнне “Белаграпрома”. а) а, в, б, г; б) б, а, г, в; в) г, б, в, а; г) а, г, б, в.
23. Размясціце ў храналагічным парадку падзеі: а) першы палёт П. Клімука ў космас; б) першы палёт У. Кавалёнка ў космас; в) атрыманне першай прамысловай нафты ў Рэчыцы; г) адкрыццё аэрапорта «МІНСК-2». а) в, а, б, г; б) а, в, г, б; в) б, г, а, в; г) г, а, б, в. 24. Размясціце ў храналагічным парадку падзеі: а) публікацыя аповесці В. Быкава “Знак бяды”; б) публікацыя камедыі К. Крапівы “Брама неўміручасці”; в) публікацыя рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”; г) публікацыя трылогіі Я. Коласа “На ростанях”. а) в, а, б, г; б) б, в, г, а; в) а, б, в, г; г) г, в, б, а.
Дапішыце правільна адказ: 25. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1947 годзе ў Беларусі былі адменены прадуктовыя __________. 26. Увод у эксплуатацыю такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, БелАЗ, сведчыў пра тое, што галіной спецыялізацыі прамысловасці ў БССР стала _________________________. 27. Орган кіравання беларускай эканомікай, утвораны ў 1957 г., меў скарочаную назву “__________________”. 28. Працэс, адным з аспектаў якога было вызваленне неабгрунтавана асуджаных, мае назву “_____________________”. 29. 27 красавіка 1945 г. Беларусь і Украіна былі ўключаны ў лік краін-заснавальніц ААН на міжнароднай канферэнцыі ў горадзе ________________. 30. Ленінскую прэмію атрымалі аўтары ўзведзенага на тэрыторыі Беларусі мемарыяльнага комплекса “____________”.
Тэсты да тэмы 13: БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ (1985 – 1990 гг.) Ці згодны вы са сцвярджэннем (адказ пазначце а —“так”, б — “не”): 1. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка 1986г. 2. У кастрычніку 1990г. Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. 3. Дэкларацыя, прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990г., абвяшчала беларускую мову дзяржаўнай. 4. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай, у 1994г.
Выберыце правільны варыянт адказу:
5. Вызначце мэты, якія ставіліся М. Гарбачовым і яго атачэннем напачатку правядзення палітыкі "перабудовы". а) абнаўленне сацыялізму з захаваннем кантролю КПСС; б) канверсія вытворчасці прадпрыемстваў ВПК; в) ператварэнне СССР у капіталістычную дзяржаву; г) правядзенне радыкальнага палітычнага і эканамічнага рэфармавання.
6. Палітычная сістэма грамадства, пры якой сацыяльныя групы маюць магчымасці для выражэння сваіх інтарэсаў праз палітычныя партыі, прафсаюзы, царкоўныя і іншыя арганізацыі — гэта: а) абсалютызм; б) анархізм; в) маргінальнасць; г) плюралізм.
7. Доўгатэрміновая дзяржаўная Праграма па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС была прынята Вярхоўным Саветам БССР у: а) 1986 г.; б) 1987 г.; в) 1989 г.; г) 1991 г.
8. Метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі — гэта: а) гаспадарчы разлік; б) інтэнсіфікацыя; в) канверсія; г) самафінасаванне.
9. Метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў, — гэта: а) гаспадарчы разлік; б) інтэнсіфікацыя; в) канверсія; г) самафінансаванне.
10. Дэмакратызацыя — гэта: а) працэс паслядоўнага зацвярджэня ці аднаўлення прынцыпаў народаўладдзя; б) распаўсюджванне інфармацыі, звестак, у тым ліку і выдуманых, накіраваных на падрыў і апарочванне рэпутацыі якой-небудзь асобы; в) сістэма поглядаў, ідэалогія, адмаўляючая ўсялякія войны, незалежна ад іх характару і мэты; г) працэс вяртання страчаных культурных каштоўнасцей.
11. Першыя выбары народных дэпутатаў СССР, якія праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя, адбыліся ў: а) 1986 г.; б) 1987 г.; в) 1989 г;. г) 1990 г.
12. Першыя выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы, якія праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя, адбыліся ў: а) 1986 г.; б) 1987 г.; в) 1989 г.; г) 1990 г.
13. Прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага, — гэта: а) анархізм; б) архаізм; в) кансерватызм; г) лібералізм.
14. Сумесная арганізацыя, якая аб'ядноўвае сваіх членаў дзеля дасягнення ўлады і абароны вызначаных мэт, - гэта: а) дзяржава; б) клуб; в) парламент; г) партыя.
15. Шматпартыйнасць на Беларусі пачалася ў: а) 1985 г.; б) 1990 г.; в) 1995 г.; г) 1998 г.
16. Напрыканцы XX ст. беларуская мова была заканадаўча абвешчана дзяржаўнай у: а) 1987 г.; б) 1990 г.; в) 1991г.; г) 1995 г.
17.За якую п'есу беларускі драматург Мікалай Матукоўскі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР у 1988 г.? а) "Амністыя"; б) "Мужчына, будзь мужчынай"; в) "Мудрамер"; г) "Брама няўміручасці".
18.У ліпені 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера: а) "Алеся" Я. Цікоцкага; б) "Вызваленне працы" М. Чуркіна; в) "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана; г) "Усяслаў Чарадзей" М. Шчаглова.
19. Суаднясіце элементы двух мностваў: 1) пераход да палітэхнічнага навучання і працоўнага выхавання ў сістэме народнай адукацыі; 2) стварэнне недзяржаўных навучальных устаноў; 3) стварэнне спецыялізаваных сярэдніх навучальных устаноў – ліцэяў і гімназій; 4) пачатак пераводу 11-гадовых школ на 10-гадовы тэрмін навучання а) канец 1950-х гг. б) сярэдзіна 1960-х гг. в) сярэдзіна 1980-х гг. г) 1990-я гг. а) 1б, 2а, 3г, 4в; б) 1а, 2г, 3в, 4б; в) 1г, 2а, 3б, 4в; г) 1в, 2б, 3а, 4г.
20. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў: 1) путч; а) КПБ; 2) перабудова; б) ПКБ; 3) шматпартыйнасць; в) ДКНС; 4) аднапартыйнасць. г) галоснасць. а) 1в, 2г, 3б, 4а; б) 1а, 2б, 3в, 4г; в) 1г, 2в, 3б, 4а; г) 1б, 2а, 3г, 4в.
21. Правільна суаднясіце элементы двух мностваў: 1) “адліга”; а) кансерватызм; 2) “сталіншчына”; б) шматпартыйнасць; 3) “дэмакратызацыя”; в) палітычны валюнтарызм; 4) “застой”. г) таталітарызм. а) 1б, 2в, 3а, 4г. б) 1в, 2 г, 3б, 4а; в) 1г, 2а, 3б, 4в; г) 1а, 2б, 3г, 4в.
22. Вызначце правільную паслядоўнасць: а) выбары народных дэпутатаў БССР паводле новага Закона “Аб выбарах”; б) прыпыненне дзейнасці КПБ; в) пачатак курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця ў СССР; г) першыя свабодныя і альтэрнатыўныя выбары народных дэпутатаў СССР. а) а, б, в, г; б) в, г, а, б; в) г, б, в, а; г) б, а, г, в.
23. Вызначце правільную паслядоўнасць: а) прыняццё Закона “Аб адукацыі”; б) прысуджэнне мастаку Г. Вашчанку звання “Чалавек года”; в) першае правядзенне Шагалаўскіх дзён у Віцебску; г) прыняццё Закона “Аб мовах у Беларускай ССР”. а) г, а, в, б; б) в, г, б, а; в) б, в, г, а; г) а, б, в, г.
24. Вызначце правільную паслядоўнасць: а) пачатак разгортвання галоснасці; б) першы выхад у свет “Кароткай гісторыі Беларусі” В. Ластоўскага; в) прыняццё Закона “Аб культуры ў Беларускай ССР”; г) наданне рускай мове статусу дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь разам з беларускай. а) а, б, г, в; б) б, а, в, г; в) г, в, а, б; г) в, г, б, а.
Адзначце некалькі правільных адказаў:
25.Тэрміны, звязаныя з палітыкай перабудовы М. Гарбачова: а) валюнтарызм б) галоснасць в) дэмакратызацыя г) шматпартыйнасць
26. Вызначце сутнасць і змест эканамічнай рэформы, якая пачалася ў канцы 1980-х — пачатку 90-х гг. у СССР: а)дэмілітарызацыя прамысловасці і стварэнне спрыяльных умоў яе развіцця б) пераход ад традыцыйнага характару эканамічных адносін да рынкавага в) удасканаленне планавага кіравання і павышэнне самастойнасці і актыўнасці прадпрыемстваў і калектываў г) гаспадарчы разлік і самафінансаванне
27.Вызначце галоўныя рысы развіцця беларускай культуры з другой паловы 1980-х гг.: а) вызваленне ад ідэалагічнага дыктату і дзяржаўнага кантролю б) выкарыстанне прынцыпу партыйнасці ў творчасці дзеячаў навукі і культуры в) з'яўленне новых жанраў і форм г) уплыў працэсаў нацыянальна-культурнага адраджэння
28. На Беларусі ў другой палове 1980-х гг. "вернутая літаратура" — гэта: а) творы беларускіх літаратараў, забароненыя ў часы ідэалагічнага дзяржаўна-партыйнага дыктату; б) знойдзеныя гісторыкамі-архівістамі помнікі старажытнай літаратуры; в) забароненая для агульнага карыстання літаратура спецслужбаў; г) раней забароненыя творы літаратуры, вернутыя ў рэчышча агульначалавечай духоўнай культуры.
29. Вызначце прыклады так званай "вернутай літаратуры" на Беларусі: а) "Кароткая гісторыя Беларусі" Вацлава Ластоўскага; б) "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" Усевалада Ігнатоўскага; в) "Тутэйшыя" Янкі Купалы; г) "Хто смяецца апошнім" Кандрата Крапівы.
30. Вызначце творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя гістарычнай тэматыцы: а) "Дзень, калі ўпала страла" Уладзіміра Арлова; б) "Злая зорка" Івана Шамякіна; в) "След ваўкалака" Леаніда Дайнекі; г) "Пасля небыцця" Эрнеста Ялугіна.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 4784; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |