КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ці згодны вы са сцвярджэннем (адказ пазначце а —“так”, б —“не”)
Тэст для самастойнага кантроля ведаў БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ Тэма 13
1. Найбольш упарта на Беларусі абараняўся Мінск. 2. Беларускі штаб партызанскага руху быў створаны 9 верасня 1942 года. 3. Аперацыя “Баграціён” пачалася 23 верасня 1943 года. 4. Дагавор аб узаемным ненападзе памiж СССР i Германiяй быў падпісаны 1 верасня 1939 г. 5. Галоўны ўдар па савецкiх войсках у Беларусi германская армiя нанесла ў раёнах Брэста i Гродна. 6. Беларуская народная самадапамога (БНС) была створана ў кастрычніку 1942 г. 7. Брэст быў вызвалены 3 ліпеня 1944 г. Выберыце правільны варыянт адказу:
8. Савецкі лётчык, ураджэнец Беларусі, які ў час Курскай бітвы а) В. Талаліхін; б) А. Гаравец; в) А. Галавачоў; г) М. Гастэла.
9. Вызваленне Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны пачалося: а) 17 верасня 1939 г. б) 23 верасня 1943 г. в) 23 чэрвеня 1944 г. г) 28 ліпеня 1944 г.
10. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь пачаўся: а) 23 жніўня 1939 г. б) 1 верасня 1939 г. в) 17 верасня 1939 г. г) 28 верасня 1939 г.
11. Тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час другой сусветнай вайны – гэта: а) акупанты, б) інсургенты, в) калабаранты, г) рэзістэнты.
12. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, якая прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц, пачалася: а) у лютым 1945 г.; б) 25 красавіка 1945 г.; в) 27 красавіка 1945 г.; г) 8 мая1945г.;
13. Хто арганізаў першы партызанскі атрад на тэрыторыі Беларусі: а) К.П.Арлоўскі, б) З.В.Корж, в) Ц.П.Бумажкоў, г) Ф.І.Паўлоўскі.
14. Які беларускі горад наібольш трывала і працягла трымаў абарону летам 1941 года: а) Брэст, б) Гродна, в) Мінск, г) Магілёў.
15. На якой чыгуначнай станцыі падпольшчык Ф.А.Крыловіч ажыццявіў буйнейшую дыверсію Вялікай Айчыннай вайны: а) Асіповічы, б) Брэст, в) Орша, г) Магілёў. 16. Згодна падпісанаму дагавору аб сяброўстве і граніцах паміж Германіяй і СССР заходняя мяжа СССР праходзіла па а) "лініі Керзана" б) "лініі Мажыно" в) "лініі Зігфрыда" г) р. Беразіна
17. Кодавая назва плана нападу Германіі на СССР паходзіць ад імя а) германскага імператара Вільгельма II, які жыў у пачатку XX ст. б) германскага імператара Фрыдрыха, удзельніка крыжовых паходаў XII ст. в) прускага канцлера Бісмарка, які жыў у XIX ст. г) папы рымскага, які жыў у XII ст. 18. Батарэя эксперыментальных рэактыўных установак ("Кацюша") упершыню нанесла ўдар па нямецка-фашысцкіх войсках 14 ліпеня 1941 г. пад горадам а) Брэст б) Гомель в) Магілёў г) Орша 19. Першы партызанскі атрад на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны быў утвораны ў а) Пінскім раёне б) Брэсцкім раёне в) Мінскім раёне г) Магілёўскім раёне 20. "Фатэрланд" — гэта а) умоўная назва канфігурацыі лініі фронта, склаўшайся да пачатку аперацыі "Баграціён" б) умоўная назва глыбока эшаланіраванай абароны нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыі Беларусі в) назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх акупантаў супраць партызан Беларусі г) назва вайсковай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі 21. Суаднясіце прозвішчы ўдзельнікаў і арганізатараў масавай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і назвы мясцовасці (населенага пункта), дзе яны змагаліся з ворагам. 1. В. З. Корж а) Мінск 2. В. Харужая б) Віцебск 3. У. Амельянюк в) Орша 4. К. Заслонаў г) Пінскі раён а) 1а, 2б, 3в, 4г; б) 1б, 2в, 3г, 4а; в) 1г, 2б, 3а, 4в; г) 1в, 2г, 3а, 4б.
22. Суаднясіце даты і падзеі другой сусветнай вайны. 1. 16 ліпеня 1944 г. а) вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 2. 28 ліпеня 1944 г. б) завяршэнне вызвалення Беларусі 3. 9 мая 1945 г. в) парад партызан у Мінску 4. 3 ліпеня 1944 г. г) заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны а) 1а, 2в, 3б, 4г; б) 1в, 2б, 3г, 4а; в) 1г, 2а, 3б, 4в; г) 1в, 2г, 3а, 4б.
23. Суаднясіце прозвішчы палкаводцаў і назвы франтоў. 1. К. Ракасоўскі а) 1-ы Прыбалтыйскі фронт 2. Г. Захараў б) 1-ы Беларускі фронт 3. I. Чарняхоўскі в) 2-гі Беларускі фронт 4. I. Баграмян г) 3-ці Беларускі фронт а) 1а, 2б, 3в, 4г; б) 1б, 2в, 3г, 4а; в) 1г, 2а, 3б, 4в; г) 1в, 2г, 3а, 4б. 24. Размясціце ў храналагічным парадку падзеі: а) вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; б) падпісанне акта аб капітуляцыі Японіі, заканчэнне Другой сусветнай вайны; в) заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны; г) пачатак аперацыі “Баграціён”. а) а, б, в, г; б) б, в, г, а; в) г, а, в, б; г) в, г, а, б. 25. Размясціце ў храналагічным парадку падзеі: а) Стварэнне Беларускага штабу партызанскага руху, б) Стварэнне немцамі Беларускай рады даверу, в) Пачатак Сталінградскай бітвы, г) Уступленне ЗША у Другую Сусветную вайну. а) а, б, в, г; б) б, в, г, а; в) г, а, в, б; г) г, в, а, б.
26. Суаднясіце прозвішчы і назвы арганізацый якія яны узначальвалі. 1) П.К.Панамарэнка, А) Беларускі штаб партызанскага руху, 2) І.А.Ермачэнка, Б) Центральны штаб партызанскага руху 3) П.З.Калінін. В) Беларуская народная самапомач. а) 1а, 2в, 3б; б) 1в, 2б, 3а; в) 1б, 2а, 3в; г) 1б, 2в, 3а.
Дапішыце правільна адказ: 27. Для ажыццяўлення вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г. на базе Беларускай і Украінскай ваеннай акругі былі ўтвораны Беларускі і Украінскі франты. Беларускі фронт узначальваў камандарм 2-га ранга 28 Беларускі лётчык, які адным з першых ў час Вялікай Айчыннай вайны здзейсніў начны паветраны таран – гэта 29. Дзеянні з мэтай поўнага або частковага знішчэння той ці іншай этнічнай групы – гэта 30. Першым Беларускім фронтам у час аперацыі "Баграціён" камандаваў
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 912; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |