КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Міжнародныя эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі Беларусі ў 1991 — 2006 гг
Знешнеэканамічныя сувязі. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца сярэдняй еўрапейскай краінай з адкрытай эканомікай. Па адкрытасці эканомікі Рэспубліка Беларусь — лідэр сярод краін СНД. Гэта выклікае высокую ступень залежнасці нацыянальнай эканомікі ад знешнезканамічнай дзейнасці, найперш знешняга гандлю. У 1992—2001 гг. знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі павялічыўся ў 2,2 раза, прычым імпарт павялічваўся больш імкліва, чым экспарт (імпарт — у 2,3 раза, экспарт — у 2,1 раза). Гэта стала падставай для адмоўнага знешнегандлё-вага сальда, якое захоўвалася на працягу амаль ўсяго адзачанага перыяда. Якія прычыны гэтага? Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Доля іншых краін СНД скарацілася ў пяць разоў. Доля краін па-за СНД вагалася ў межах адной трэці знешнегандлёвага тавараабароту. Што галоўным чынам імпартуюцца з Расіі ў Беларусь? Абвясціўшы шматвектарную знешнепалітычную стратэгію, Рэспубліка Беларусь развівала гандлёвыя адносіны і з іншымі краінамі свету. Прывядзіце прыклады. Важным і перспектыўным кірункам у знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі з'яўляецца гандаль паслугамі, які ўключае транспартныя, фіыансавыя, турыстычныя і іншыя паслугі. Развіццё знешнеэканамічных сувязяў прадугледжвае таксама стварэнне сумесных і замежных прадпрыемстваў, што спрыяе прыцягненню замежных інвестыцый, прымяненню прагрэсіўных тэхналогій, павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на сусветным рынку. На 1 студзеня 2002 г. у рэспубліцы было зарэгістравана 2415 прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі, з якіх дзеючымі былі 2082. 3 якімі краінамі было створана найбольшая колькасць сумесных прадпрыемстваў? — Функцыяніраванне свабодных эканамічных зон (СЭЗ) «Брэст», «Мінск», «Гомель-Ратон», «Віцебск» таксама непасрэдна звязана са знешнеэканамічнай дзейнасцю. Вызначце галоўныя мэты стварэння свабодных эканамічных зон. У цэлым развіццё знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы адбывалася ў дастаткова складаных умовах трансфармацыі былой эканамічнай сістэмы, цеснай залежнасці ад крыніц сыравіны і рынкаў збыту. Навуковыя і культурныя сувязі. Важнейшымі кірункамі міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца далейшая інтэграцыя ў міжнародную навуковую супольнасць. У 1993 г. Акадэмія навук Беларусі была прынята ў Міжнародную раду навуковых саюзаў — няўрадавую арганізацыю, якая створана для развіцця навукі і аховы правоў і свабод вучоных. Рада аб'ядноўвае акадэміі навук 95 краін, 25 міжнародных саюзаў практычна па ўсіх галінах навукі. У 1998 г. падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЮНЕСКА і НАНБеларусі, дзе ў якасці прыярытэтаў вызначаны фізіка і матэматыка, інфарматыка, камунікацыі, інжынерныя навукі, аднаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі, хімія, геалогія, біялогія і біятэхналогіі, праблемы сацыяльных навук і культурнай спадчыны. У 1999 г. дзейнічала 27 дагавораў і пагадненняў на міжакадэмічным узроўні, выконвалася 265 праектаў з замежнымі навуковымі ўстановамі. Важным напрамкам міжнароднай дзейнасці Беларусі з'яўляецца супрацоўніцтва па чарнобыльскіх праблемах. У 1990 г. урад Беларусі звярнуўся за дапамогай да сусветнага супольніцтва ў ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай катастрофы. 13 ліпеня 1990 г. ААН прыняла рашэнне аб дапамозе Беларусі ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. 3 1994 г. Міжнародная арганізацыя аховы здароўя ажыццяўляе на тэрыторыі Беларусі міжнародны праект «Шчытападобная залоза». У тым жа годзе ў Мінску прайшоў Другі міжнародны кангрэс «Свет пасля Чарнобыля», арганізаваны Беларускім дабрачыыным фондам «Дзецям Чарыобыля» разам з дабрачыннымі арганізацыямі СНД, краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Дагавор аб супрацоўніцтве і ліквідацыі вынікаў аварыі ў Чарнобылі быў падпісаны паміж урадамі Беларусі і Японіі. Наогул, многія краіны свету і міжнародныя арганізацыі аказваюць Беларусі гуманітарную дапамогу ў сувязі з чарнобыльскай аварыяй. Аднак асноўны цяжар гэтай трагедыі ўсё ж прыходзіцца пераадольваць за кошт уласных сродкаў. Важным кірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння народаў свету з'яўляецца абмен дасягненнямі культуры. За межамі Беларусі перакладаюцца і выдаюцца творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, В. Быкава і многіх іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Папулярныя ў свеце беларускія мастацкія калектывы — тэатр оперы і балету, аркестр пад кіраўніцтвам М. Фінберга, ансамблі «Песняры», «Беларускія песняры», «Верасы», «Харошкі», «Свята» і інш. Пашыраліся міжнародныя сувязі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, у тым ліку БДУ, БДЭУ і інш. Развіццё палітычных, эканамічных, навуковых, культурных сувязяў з іншымі краінамі свету з'яўляецца жыццёва важным для паспяховага ўваходжання самастойнай і незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць, уласнага развіцця краіны, павышэння дабрабыту народа.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 858; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |