КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя
3 лета 1990 г., калі ў СССР быў абвешчаны пераход да рынку, пачалася таксама рыначная трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР дарыначнай эканомікі» і зацвердзіў праграму пераходу да рынку, распрацаваную Саветам Міністраў Беларусі. Такі пераход планавалася пачаць з 1 лістапада 1990 г. Асновай беларускай праграмы рыначных пераўтварэнняў стала радыкальная праграма «500 дзён» расійскіх эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага. Якія асноўныя кірункі пераходу да рынку прадугледжвала Беларуская праграма? Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы: 1) этап надзвычайных мер — IV квартал 1990 г. — I квартал 1991 г.; 2) этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.; 3) этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г. Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстне» і «Аб арэндзе». Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца законамі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва. Акрамя таго, планавалася, што ажыццяўленне праграмы пераходу да рынку дазволіць Беларусі спыніць спад вытворчасці і дабіцца яе росту ў 1993 г. Аднак гэтага не атрымалася. У 1991 г. пачынаецца спад у эканоміцы Беларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэзка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка. Выдзеліце асноўныя прычыны і праявы крызісу. Спад грамадскай вытворчасці па асноўных паказчыках працягваўся да 1995 г., але ўжо ў 1994 г., пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі прапанавана была «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу». Гэта праграма па прапанове Савета Міністраў была зацверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам. Назавіце мэты праграмы Ў 1996 г. была распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г,, Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 1996—2000 гг., у 1998 г. — Канцэпцыя сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. — Асноўныя кірункі сацыяльна-экаыамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. — Канцэпцыя і праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг. У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг.». Якія галоўныя мэты новай праграмы? Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіравання эканомікай — прынята Генеральная схема кіравання народнай гаспадаркай на 1996—2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пераадолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміраваннем новай структуры эканомікі. Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г., пашэрагу асноўных паказчыкаў у 2000 г. узроўню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. У 2001 г. пачаўся новы этап трансфармацыі эканомікі Беларусі. Кіраўніцтвам была распрацавана і прынята на II Усебеларускім народным сходзе «Праграма сацыяльна-эканамічнагаразвіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг.». Праграма прадугледжвае стварэнне высокаэфектыўнай сацыяль-на арыентаванай рыначнай эканомікі з дзейснымі механізмамі дзяржаўыага і рыначнага рэгулявання. Назавіце асноўныя прыярытэты новай праграмы Паводле афіцыйных даных, у 2001—2003 гг. гаспадарка Беларусі ў цэлым мела неблагія тэмпы прырост, але яны крыху адставалі ад запланаваных. У 2003 г. прагнозным паказчыкам адпавядаў прырост экспарту, аб'ём жыллёвага будаўніцтва, зніжэнне энергаёмістасці ВУП. Разам з тым павялічылася колькасць стратных прадпрыемстваў. У 2003 г. доля стратных прадпрыемстваў у прамысловасці складала 35 %, у сельскай гаспадарцы — звыш паловы. 22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмеркавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. У цэлым пабудова рыначнай эканомікі ў Беларусі адбываецца неадназначна і супярэчліва. Першая палова 1990-х гг. характарызавалася разрывам складзеных у перыяд існавання СССР эканамічных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і большасці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытворчасці, ростам беспрацоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпрацавана стратэгія развіцця грамадства — пабудова сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 904; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |