Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў. Абвер — разведвальная і контрразведвальная служба германскай арміі у 1919—1944 гг




Абвер — разведвальная і контрразведвальная служба германскай арміі у 1919—1944 гг.

Айнзацгрупа — мабільная аператыўная група, спецыяльнае карнае вайсковае аб'яднанне, прызначанае для масавага знішчэння людзей.

Акупацыя — узброены захоп тэрыторыі іншай дзяржавы.

«Барбароса» (ням. Ваrbаrоssа, ад імя германскага імператара XII ст. Фрыдрыха I Барбаросы) — кодавая назва германскага плана агрэсіўнай вай­ны супраць СССР.

«Бліцкрыг» (ням. Вltz i— маланка, Кriеg — вайна), «маланкавая вайна» — стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткія тэрміны з масавым выкарыстаннем авіяцыі, танкаў, матарызаванай пяхоты і артылерыі, новых баявых і тэхнічных сродкаў.

Ваённая камендатура — орган кіравання германскіх вайсковых фарміраванняў у тылавой частцы войскаў. Яе галоўнымі задачамі былі арганізацыя падаўлення ўсялякага антыгерманскага супраціўлення, забеспячэнне парадку сярод мясцовага насельніцтва. Прымала ваенна-гаспадарчыя рашэнні, забяспечвала выкананне дырэктыў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва на акупіраваных тэрыторыях. Па сваіх функцыях яны падраздзяляліся на галоўныя, палявыя і мясцовыя.

Вермахт— назва ўзброеных сіл фашысцкай Германп у 1935—1945гг.

Дэпартацыя — гвалтоўнае перасяленне карэнных жыхароў у іншыя месцы пражывання.

«Зялёная папка»— кодавая назва германскага плана ваенна-эканамічнага рабавання тэрыторыі СССР у гады Другой су­светнай вайны.

Калабарацыянізм — супрацоўніцтва пэўных асоб з германскімі захопнікамі ў краінах, якія былі акупіраваны ў гады Другой сусветнай вайны.

Канцэнтрацыйны лагер — месца масавага зняволення і фізічнага знішчэння палітычных праціўнікаў. Ствараліся ў Германіі пасля прыходу да ўлады ў 1933 г. нацыстаў і на акупіраваных тэрыторыях.

Карная аперацыя — сукупнасць рэпрэсіўных, ваенных, эканамічных і палітычных акцый, галоўнымі мэтамі якіх былі ліквідацыя партызанскага руху і падпольнай барацьбы, захоп матэрыяльных і людскіх рэсурсаў.

Люфтвафе — ваенныя паветраныя сілы Германіі.

Народнае апалчэнне — добраахвотныя ваенныя і ваенізаваныя падраздзяленні — рабочыя атрады, групы самаабароны, камуністычныя батальёны, атрады партыйна-савецкага актыву, сфарміраваныя з асоб, якія не падлягалі першачарговаму прызыву па мабілізацыі.

Новы парадак — сістэма ваенна-паліцэйскіх, эканамічных, палітычных і ідэалагічных мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне і падтрыманнe дзяржаўнага ладу агрэсараў, эканамічнае рабаванне захопленых тэрыторый, рэжым тэрору, здзекаў над насельніцтвам, насаджэння нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі.

«Ост» — генеральны план нацысцкага кіраўніцтва Германіі па каланізацыі і германізацыі тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку і БССР.

Партызанская зона — тэрыторыя аднаго або некалькіх пагранічных адміністрацыйных раёнаў, якія пэўны час надзейна ўтрымліваліся і кантраляваліся партызанамі.

Рух Супраціўлення — у час Другой сусветнай вайны нацыянальна-вызваленчы, антыфашысцкі рух народа акупіраваных краін супраць нямецкіх, італьянскіх, японскіх акупантаў і іх саюзнікаў.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання — вышэйшы орган стратэгічнага кіраўніцтва Узброенымі Сіламі СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Утворана 8 жніўня 1941г.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1284; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.