Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Гістарычныя асобы. Баграмян Іван Хрыстафоравіч (1897—1982) Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой СавецкагаСаюза




Баграмян Іван Хрыстафоравіч (1897—1982) Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой СавецкагаСаюза. З красавіка 1942 г. начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту, з ліпеня 1942 г. камандуючы 16-й арміяй Заходняга фронту, якая ўдзельнічала ў Курскай бітве. З лістапада 1943 г. камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія здзейснілі Гарадоцкую аперацыю, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі (ажыццявілі Віцебска-Аршанскую і Полацкую аперацыі). Пасля вайны на кіруючай рабоце ва Узброеных Сілах СССР.

Бумажкоў Ціхан Піменавіч (1909—1941) Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза. У пачатку вайны разам з Ф. I. Паўлоўскім стварыў партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік». У жніўні 1941 г. быу накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт. Загінуў у Палтаўскай вобласці.

Жукаў Георгій Канстанцінавіч (1896 — 1974). Маршал Савецкага Саюза, чатыры разы Герой Савецкага Саюза, Герой Манголіі. У арміі з 1915 г. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. У студзені — ліпені 1941 г. начальнік Генштаба, наркома абароны СССР. З 23 чэрвеня 1941 г. член Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Камандаваў Рэзервовым, Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы і разгрому войскаў пад Масквой. Як прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве, у час прарыву блакады Ленінграда, у бітвах пад Курскам і за Дняпро, 2-га і 1-га Беларускіх франтоў у Беларускай аперацыі. Камандаваў 1-м Беларускім фронтаў пры ўзяцці Берліна. Па даручэнні савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандавання разам з прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі 8 мая 1945 г. падпісаў Акт безагаворачнай капітуляцыі Германіі. 24 чэрвеня 1945 г. прымаў Парад Перамогі ў Маскве.

Захараў Георгій Федаравіч (1897—1957) Савецкі ваеначальник, генерал арміі. У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба арміі, начальнік штаба фронту, намеснік камандуючага франтам, камандуючы арміямі, фронтам. У чэрвені — ліпені 1944 г. пад яго камандаваннем войскі 2-га Беларускага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Пасля вайны ў Савецкай Арміі.

Корж Васіль Захаравіч (партызанскі псеўданім — Камароў; 1899 — 1967) Арганізатар і кіраунік партызанскага руху ў Беларусі, генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза. Скончыў Военную акадэмію Генштаба. Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі у 1922—1925 гг., вайны ў Іспаніі 1936— 1939 гг. 3 1940 г. загадчык сектара Пінскага обкома КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў, які з чэрвеня 1941 г. вёў баі з акупантамі. Увосень 1941 г. на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Член Пінскага падпольнага абкома КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. Пасля вайны на дзяржаўнай рабоце.

Мазураў Кірыла Трафімавіч (1914—1989) Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялктычнай Працы. Арганізатар і кіраўнік партызанскага руху і камсамольска-маладзёжнага падполля на Беларусі. У 1936—1939 гг. у Чырвонай Арміі. У 1939—1941 гг. загадчык аддзела Гомельскага обкома, сакратар Гомельскага горкома, першы сакратар Брэсцкага обкома ЛКСМБ. 3 пачатку вайны на фронце. 3 верасня 1942 г. знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, быў прадстаўніком Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў партызанскіх злучэннях Мнскай, Палескай, Пінскай, Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей, член Мінскага падполь­нага абкома КП(б)Б, сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1943— 1947 гг. другі, потым першы сакратар ЦК ЛКСМБ. Пасля вайны на партыйнай рабоце.

Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч (1902 — 1984). Палітычны і дзяржаўны дзеяч СССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1937 г. у апараце ЦК ВКП(Б). У 1938—1947 гг. першы сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова ў гады вайны начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху, член ваенных саветаў Заходняга, Цэнтральнага, Бранскага, 1-га Беларускага франтоў. У 1944 — верасні 1948 г. Старшыня Савета Народных Камісараў БССР. Пасля вайны на партыйнай, дыпламатычнай і выкладчыцкай рабоце.

Паўлаў Дзмітрый Рыгоравіч (1897— 1941) Генерал армі, Герой Савецкага Саюза. На ваеннай служ­бе з 1914 г. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У Грамадзянскую вайну камандзір узвода, эскадрона, памочнік камандзіра кавалерыйскага палка. У 1934 — 1936 гг. — камандзір механізаванай брыгады. Удзельнік вайны ў Іспаніі (узначальваў танкавую брыгаду). 3 1940 г. камандуючы войскамі Заходняй Асобай ваеннай акругі. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны камандаваў Заходнім фронтам. У чэрвені 1941 г. арыштаваны і расстраляны. У 1957 г. рэабілітаваны.

Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч (1896—1968) Маршал Савецкага Саюза, Маршал Польшчы, двойчы Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну камандзір механізаванага корпуса, камандуючы 16-й арміяй заходняга фронту, Бранскага, Данскога, Цэнтральнага, Беларускага, 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Войскі пад яго камандаваннем прымалі удзел у Смаленской, Маскоўскай, Сталінградскай і Курскай бітвах, у Беларускай, Усходнепрускай іБерлінскай аперацыях. Пасля вайны на кіруючых посадах у СССР I Польшчы.

Сталін Іосіф Вісарыёнавіч (сапраўднае прозвішча — Джугашвілі; 1879—1953). Палітычны і дзяржаўны дзеяч СССР. Герой Сацыялістычнай працы. Герой Савецкага Саюза, Генералісімус Савецкага Саюза. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і ажыццяўленні Кастрычніцкай рэвалюцыі. З 1922 г. Генеральны сакратар ЦК РКП(б), з 1934 г. сакратар ЦК ВКП(б). З 1941 г. — старшыня Савета Народных Камісараў СССР. Дапусціў пралік у ацэнцы моманту магчымага нападу Германіі на СССР і прывядзенні ў баявую гатоўнасць Чырвонай Арміі, што мела цяжкія наступствы ў першыя месяцы вайны. У далейшым паслядоўна кіраваў барацьбой супраць ворага. З 30 чэрвеня 1941 г.старшыня Дзяржаўнага камітэту абароны СССР, з 8 жніўня 1941 па верасень 1945 г. — Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі СССР. Адзін з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі. Пад яго кіраўніцтвам здабыта перамога савецкага народа над нацысцкай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй.

Харужая Вера Захараўна (1903—1942). Псеўданімы — Верка, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Анатолька, Падпольнік, Г. С. Карнілава. Дзеяч рэва-люцыйнага руху у Заходняй Белорусі, арганізатар патрыятычнага падполля ў Віцебску. Герой Савецкага Саюза. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны партызанка атрада В. 3. Каржа. 3 вясны 1942 г. у апараце ЦК КП(б)Б у Маск­ве. У верасні 1942 г. на чале групы з 17 чалавек была накіравана ў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі Віцебск для ўмацавання патрыятычнага падполля. У складаных умовах збірала і перадавала камандаванню Чырвонай Армі і партызанам звесткі пра ворага. 13 лістапада 1 942 г. арыштавана, пасля катаванняў расстраляна.

Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч (1895 — 1970) Марашал Савецкага Саюза. У 1933 — 1935 гг. намеснік камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі. Удзельнік вызвалення Заходняй Украіны ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны. У 1940 — 1941 гг. — нарком абароны СССР. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання, пазней ў яе складзе — намеснік наркома абароны, галоўнакамандуючы Заходнім і Паўднёва-Заходнім стратэгічнымі напрамкамі, камандуючы войскамі Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і паўночна-Заходняга франтоў. Пасля вайны камандуючы войскамі Баранавіцкай, Паўднёва-Уральскай і Беларускай ваенных акруг. Яго імем названы вуліца і спартыўна-стралковы комплекс у Мінску.

Чарняхоўскі Іван Данілавіч (1906—1945) Генерал арміі, двойчы Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў танкавай і стралковай дывізіямі, танковым корпусам і арміяй на Паўночна-Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік абароны Ноўгарада, Воронежа. Вызначыўся ў Курской бітве, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Кіеўскай і іншых аперацыях. 3 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Бе­ларускага фронту, якія ўдзельнічалі ў Віцебска-Аршанскай і Мінскай аперацыях, вызваленні Віцебска, Оршы, Барысава, Мінска, Ліды, Вільнюса і іншых населеных пунктаў. У ходзе Усходнепрускай аперацыі быў смяротна поранены.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1030; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.15 сек.