Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

І абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі




Пачатак Вялікай Айчыннай вайны

На досвітку 22 чэрвеня 1941 года Германія без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны мусілі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай граніцы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войскаў у баявую гатоўнасць паступіла з Наркамата абароны камандуючаму войскамі Заходняй Асобай ваеннай акругі генералу Дз.Р. Паўлава толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны.

Паказаць значэнне абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.

Між тым пагранічнікі разам з асобнымі часцямі Чырвонай Арміі стойка абаранялі заходнія граніцы. Упартая барацьба войскаў Чырвонай Арміі з перавышаючымі сіламі нямецка-фашысцкіх матарызаваных часцей разгарнулася на подступах да Гродна. З раёна Сувалак наступалі злучэнні 9-й палявай арміі і 3-й танкавай групы з групы арміі “Цэнтр”. Асноўны ўдар яны наносілі на поўнач ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3-й армій). Мужна і самаахвярна змагаліся з ворагам воіны 3-й арміі пад камандаваннем В.І. Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік – маёр Г.К. Задорны). Каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М. Савічовым 11 гадзін вялі бой, знішчылі 60 гітлераўцаў і 3 танка. Каля вёскі Драгунь пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак. Амаль усе пагранічнікі загінулі.

У гісторыю увайшлі шматлікія прыклады гераізму, мужнасці і самаахвярнасці савецкіх камандзіраў і салдат. Легендай аб мужнасці і стойкасці стала ў гісторыі вайны абарона Брэсцкай крэпасці. Знаходзячыся ў акружэнні, невялікі гарнізон пры недахопе ўзбраення баепрыпасаў амаль месяц, з 22 чэрвеня да 20 ліпеня 1941 года, змагаўся супраць у шмат разоў перавышаючых сіл ворага.

У чэрвені – жніўні 1941 года войскі Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі супраць праціўніка. На Беларускім напрамку наступала найбольш баяздольная группа арміі “Цэнтр” пад камандаваннем фельдмаршала Ф. Фон Бока. У выніку масіраваных удараў авіацыіі праціўніка, дзейнасці нямецка-фашысцкіх дыверсійных груп былі разбураны вузлы сувязі, дэзарганізаваны вузлы сувязі, дэзарганізаваны дзйнасць савецкіх воінскіх часцей і злучэнняў і аператыўнае кіраванне войскамі.

Дзве германскія танкавыя групы пад камандаваннем Г. фон Гота і Г. Гудэрыяна прарвалі абарону і савецкія войскі ў раёне Беластока і Брэста.4-я і 9-я палявыя арміі праціўніка, якія наступалі за танкавымі групамі, акружалі нашы войскі. Злучэнні Чырвонай Арміі Заходняга фронту нанеслі 23 чэрвеня контрудар у раёне Гродна. Аднак істотных ваенна-аператыўных вынікаў ён не прынёс. Наступленне ворага працягвалася.

У наступныя дні немцы працягвалі тактыку акружэння савецкіх войскаў. У гіганцкім катле на захадзе ад беларускай сталіцы апынуліся звыш 300 тысяч байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Актыўны адпор праціўніку пад Мінскам аказала 100-я дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І.М. Русіянава, якая не толькі спыніла ворага, але і перайшла ў контрнаступленне. Толькі вялікая перавага праціўніка прымусіла савецкіх воінаў адступіць. З-за адсутнасці супрацьтанкавых гармат тут упершыню ў барацьбе супраць варожых танкаў былі выкарыстаны бутэлькі з гаручай сумессю.

Абяскроўленыя рэшткі часцей і злучэнняў, якія з першых дзён вялі кровапралітныя баі з праціўнікам, не маглі стрымаць ворага і вымушаны былі аддыходзіць на ўсход. У такіх умовах Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб неабходнасці преаходу ад контрудараў да стратэгічнай абароны. 1 ліпеня 1941 года камандуючым Заходнім фронтам быў прызначаны нарком абароны маршал С.К. Цімашэнка.

Каб стрымаць наступленне праціўніка на лініі рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро, Стаўка прыняла меры па ўмацаванні Заходняго фронту рэзервамі. Паміж Оршай і Віцебскам 6 ліпеня 1941 года адбыласяадна з найбуйнейшых такнавых бітваў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яна ўвайшла у гісторыю як “Лепельскі контрудар”. З абодвух бакоў удзельнічалі каля 1600 танкаў. З а тры дні баёў савецкія механізаваныя карпусы прасунуліся да 40 км., страцілі 832 танкі і адступілі. Значныя страты былі нанесены ворагу, паменшана яго ударная сіла, запаволены тэмп прасоўвання на ўсход. Тым не менш 11 ліпеня 1941 года немцы захапілі Віцебск. 2-я танкавая група Г.Гудэрыяна рушыла на Смаленск.

Упартым было супраціўленне савецкіх войскаў у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі, асабліва пад Бабруйскам, Жлобінам, Рагачовам і Гомелем. Быў нанесены адчувальны контрудар 63-м стралковым корпусам пад камандаваннем Л.Р. Пятроўскага. Гэта была наступленне на Бабруйскім напрамку13 ліпеня – 17 жніўня 1941 года, якое прывяло да чаосвага вызвалення Жлобіна і Рагачова. З 6 па26 ліпеня 1941 года ішлі напружаныя баі ў раёне Магілёва. Непасрэдную абарону горада трымала 172-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М.Ц. Раманава.На працягу двух тыдняў яны трымалі абарону каля вёскі Буйнічы. Найбольш жорсткія баі адбываліся 12 ліпеня, калі праціўнік накіраў на Буйніцкае поле 70 танкаў.Бітва працягвалася 14 гадзін. У час яе савецкія воіны знішчылі 39 танкаў і адбілі некалькі атак праціўніка. Жорсткі баі праходзілі і ў наступныя дні. Свае пазіцыі воіны утрымлівалі да 26 ліпеня.

Трагедыю абаронцаў лета 1941года цяжка нават уявіць. Войскі Чырвонай Арміі панеслі велізарныя страты. Толькі за першыя 18 дзён баёў з 44 пяхотных і танкавых дывізій Заходняга фронту,якія ўступілі ў вайну, 24 былі разгромлены, 20 страцілі ад 30 да 90 % сіл і матэрыяльных рэсурсаў. Войскі Заходняга фронту страцілі 417790 чалавек.

Да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена немцамі. Аднак адчувальныя страты панеслі і яны: да 10 ліпеня было знішчана 79058 салдат і афіцэраў, 1061 гармата і мінамёт, 826 самалётаў і 350 танкаў.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1183; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.