КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Гістарычныя асобы. Астроўскі Р.К. (1887—1976), дзеяч беларускага палітычнага і нацыянальна-вызваленчага руху
Астроўскі Р.К. (1887—1976), дзеяч беларускага палітычнага і нацыянальна-вызваленчага руху. У 1924—1936 гг. дырэктар Віленскай гімназіі, віцэ-старшыня ЦК БСРГ, старшыня ТБШ, лідэр Цэнтрасаюза, дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні. Ваўпшасаў С.А. (1899—1976), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі (1920—1925 гг.). Гадлеўскі В. (1898—1942?), беларускі дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, каталіцкі святар. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў БХД, рэдагаваў газету “Крыніца”. Закатаваны немцамі. Гаўрылік Я.Е. (1893—1937), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Вясной 1928 г. абраны паслом у Сейм, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў арганізацыі “Змаганне”. З 1932 г. жыў у СССР, расстраляны ў 1938 г., рэабілітаваны ў 1956 г. Корж В.З. (1899—1967), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі (1922—1925 гг.). Луцкевіч А.І. (1884—?), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст і літаратуразнавец. Актыўны член ТБШ, БСРГ. Рэпрэсаваны ў 1939 г., рэабілітаваны ў 1989 г. Пазняк Я. (1887 — пасля 1939), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст. Адзін з заснавальнікаў БХД, са студзеня 1936 г. старшыня прэзідыума ЦК БНА. У кастрычніку 1939 г. арыштаваны савецкімі органамі і высланы з Вільні, далейшы лёс невядомы. Пілсудскі Ю. (1867—1935), польскі грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч, лідэр ППС (Польскай партыі сацыялістычнай). Прыняў актыўны ўдзел у дзяржаўным перавароце 12 мая 1926 г., пасля якога фактычна стаў дыктатарам Польшчы і ўстанавіў рэжым “санацыі”. Дзейнічаў аўтарытарнымі метадамі, не перашкаджаў правядзенню палітыкі паланізацыі ў адносінах да насельніцтва Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Прытыцкі С.В. (1913—1971), дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У студзені 1936 г. па заданні ЦК КПЗБ пад час судовага працэса над рэвалюцыянерамі страляў у правакатара, пад час арышту цяжка паранены. Прысуджаны да смяротнага пакарання, але з-за масавага пратэсту грамадскасці мера пакарання зменена на пажыццёвае зняволенне. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі абраны дэпутатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі, дзе выступіў з дэкларацыяй аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пасля вайны на кіруючых пасадах у БССР: Намеснік Старшыні Саўміна, Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Рак-Міхайлоўскі С.А. (1885—1938), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. У лістападзе 1922 г. абраны паслом Сейма Рэчы Паспалітай, намеснік старшыні ЦК БСРГ. З кастрычніка 1930 г. жыў у Мінску. Рэпрэсаваны ў 1934 г., расстраляны ў 1938 г., рэабілітаваны ў 1956 г. Тарашкевіч Б.А. (1892—1938), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. У 1921—1922 гг. дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў ТБШ, у 1925 г. заснаваў БСРГ, старшыня яе ЦК. З верасня 1933 г. па абмену палітвязнямі жыў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1938 г., рэабілітаваны ў 1957 г. Харужая В.З. (1903—1942), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 722; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |