Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Антыфашысцкае супраціўленне




Партызанскі і падпольны рух на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыў велізарныя памеры. На тэрыторьп рэспублікі налічвалася каля 444 тыс. партызан i падпольшчыкаў.374 тыс. чалавек з'яулялюя байцамі 1 255 партызанскіх атрадаў, большасць з якіх былі аб'яднаны ў 213 брыгад.

26 чэрвеня 1941 г. першы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Гомельскай вобласці Ц. Бумажкоў i упаўнаважаны Наркамата нарыхтовак па Акцябрскаму раёну Ф. Паўлоўскі стварылі адзін з першых партызанскіх атрадаў. " Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30 нямецгах танкаў, узарвалі некалькі мастоў. Камандзіру атрада Ц. Бумажкову i камісару Ф. Паўлоўскаму першым з белаpycкix партызан 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Трэба ўлічваць, што партызанскі рух развіваўся ў вельмі цяжкіх умовах. З першых дзён нямецкія акупанты распачалі мэтанакіраваны тэрор. Так у ліпені-жніўні 1941 г. адбылася першая буйнамаштабная карная экспедыцыя пад кодавай назвай "Прыпяцкія балоты", у час якой карнікі знішчылі 14 тыс. галоўным чынам мірных жыхароў.

Партызанскі рух выжыў нават у цяжкіх умовах зімы 1941-1942 гг. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў, перамога савецкіх войскаў пад Масквой спрыялі таму.

Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэальную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу i пару пачак махорк1, або 100 рублёў, то зімой 1941-1942 гг. гэтая цана вырасла да 5 000 рублёу.

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейшчалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская i іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.

У верасні 1942 г. быў створаны цэнтр кіравання партызанскім рухам на тэрыторыі рэспублікі – Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з другім сакратаром ЦК КП(б)Б П. Калініным. Савецкая авіяцыя ў шырокіх іасштабах дастаўляла партызанам зброю і баепрыпасы. Для ўзмацнення партызанскага руху з савецкага тылу ў Бела­русь было накіравана звыш 11 тыс. ваенных спецыялістаў. Значную работу па ператварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну супраць акупантаў выканалі падпольныя органы Камуністычнай партыі рэспублікі.

Папаўненне партызанскіх фарміраванняў узмацнілася ў сувязі з мабілізацыяй беларускай моладзі на работы у Германію. У лістападзе 1943 г. колькасць партызан складала ўжо 122 тыс. чалавек.

Узмацненне партызанскага руху на Беларусі дазволіла перайсці да правядзення шырокамаштабных баявых аперацый супраць нямецюх акупантаў, такіх як, напрыклад, "Рэйкавая вайна". Галоўнай задачай гэтай аперацыі было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле ворага напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. На Беларусі "Рэйкавая вайна" право­дзілася ў тры этапы. Першы этап пачаўся ў ноч на 3 жніўня 1943 г. i працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г.Асноў-ная мэта аперацьн - садзейнічаць контрнаступленню Чыр­вонай Арміі пад Курскам.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад умоўнай назвай "Канцэрт" праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943 г.У выіку дзеянняў партызан праціўнік, нягледзячы на складанае становішча на савецка-германскім фронце, быу вымушаны падвоіць колькасць войскаў на Беларусі для аховы камунікацый свайго тылу.

Трэці этап "рэйкавай вайны" быў распачаты ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі "Баграціён".На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войс­камі Чырвонай Арміі. У ходзе аперацыі былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ycix дарогах Бе­ларусі.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі партызансю рух быу менш інтэнсіўным, чым на ўсходзе рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло марудна. Ядро антыфашысцкага падполля складалі удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Бе­ларусі з ліку членаў КПЗБ, КСМЗБ i савецкія вайскоўцы-акружэнцы. Істотныя цяжкасці савецкаму партызанскаму руху ў Заходняй Беларусі стварала польскае падполле i дзейнасць Арміі Краёвай (АК).

Польскія падпольныя арганізацыі пачалі стварацца на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўжо восенню 1939 г. Га­лоўнай мэтай АК, утворанай у лютым 1942 г., было адраджэнне незалежнай Польшчы ў межах 1939 г. Таму АК праводзіла свае акцыі на Белаpyci як супраць нямецкіх акупантаў i беларускіх калабарацыяністаў, так i супраць савецкіх партызан, асабліва пасля разрыву ў кpacaвiкy 1943 г. адносін паміж СССР i польскім эмігранцкім урадам у Лондане. Напярэдадні апера­цыі "Баграціён" у чэрвені 1944 г. узброеныя фарміраванні Apмii Краёвай на тэрыторыі Заходняй Беларусі нaлiчвaлi каля 20 тыс. салдат i афіцэраў.

Партызаны i падпольшчыкі Беларусі сваей дзейнасцю ў гады Другой сусветнай вайны нанеслі значныя страты нямецкім акупантам, чым icтотнa паспрыялі поспеху Чырвонай Арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. За repaiзм i адвагу каля 140 тыс. партызан i падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі i медалямі, 88 з ix прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1000; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.