КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вызваленне Беларусі
Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне ад Невеля да Чорнага мора па франтавой лініі працягам 2000 км. На цэнтральным участку фронту савецкія войскі працягвалі наступленне і выйшлі да усходніх раёнаў БССР. Восенню 1943 г. пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла 23 верасня 1943 г. першы раённы цэнтр рэспублікі — Камарын. Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войскамі задачу разграміць нямецкую групу армій «Цэнтр» і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў: Калінінскага (з 20 кастрычніка 1943 г. — 1-ы Прыбалтыйскі), Заходняга і Цэнтральнага (з 20 кастрычніка 1943 г. — Беларускі фронт). Аднак савецкае кіраўніцтва не ўлічыла рэальныя суадносіны сіл бакоў. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання меркавала, што гітлераўцы, якія ў летняй кампаніі 1943 г. панеслі такія вялікія страты, настолькі дэмаралізаваны, што не здолеюць стрымаць наступленне савецкіх войскаў. Але для гэткіх аптымістычных прагнозаў не было падстаў. Чырвоная Армія не мела дастатковых рэзерваў: не хапала баявой тэхнікі, узбраення і боепрыпасаў. Наступленне пачалося ў кастрычніку 1943 г. і працягвалася на шырокім фронце да канца года. У выніку цяжкіх кровапралітных баёў гітлераўцы здолешлі спыніць наступленне войскаў 1-га Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня 1943 г. быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Спробы савецкіх войскаў прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. Новае наступленне войскаў Чырвонай Арміі пачалося 3 лютага 1944 г., аднак вызваліцъ Вщебск ім так і не ўдалося. Да канца 1943 г. войскі Заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне на Магілёўскім напрамку, але задач сваіх не выканалі. Цаной вел1зарных страт яны змаглі прасунуцца наперад толькі на 10 – 20 км. 16 кастрычніка 1943 г. войскі Чырвонай Арміі фарсіравалі раку Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада 1943 г. вораг быў выгнаны з Рэчыцы. 26 лістапада 1943 г. чырвоны сцяг быў узняты над Гомелем. 14 студзеня 1944 г. вызвалены Мазыр і Калінкавічы. 24 лютага 1944 г. савецкія войскі авалодалі Рагачовам. Восенню і зімой 1943—1944 гг. войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў Беларусі, 36 раённых і два абласныя цэнтры: Гомель і Мазыр. Наступленне савецкіх войскаў на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і мірнага насельніцтва рэспублікі. Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны ўрад СССР 1 ЦК ВКП(б) распрацавалі план мерапрыемстваў па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленых раёнах. Пераадольваючы цяжкасці, працоўныя Беларусі ўзяліся за адраджэнне прамысловасці і сельскай гаспадарюкі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў. На іх было занята звыш 40 тыс. рабочых. Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву. Перад савецкімі войскамі была пастаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войскаў – арміі «Цэнтр», вызваліць Беларусь і выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР. Беларуская наступальная аперацыя па сваіх маштабах, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ей, з'яўляецца адной з самых буйных не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў Другой сусветнай вайне. Гэта аперацыя атрымала кодавую назву «Баграціён». На першым яе этапе — з 23 па 4 ліпеня 1944 г. — былі паспяхова праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская і Полацкая аперацыі, была акружана мінская групоўка ворага. На другім этапе — з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 г. — ажыццёўлены Шаўляйская, Вільнюская, Каўнаская, Беластоцкая і Люблінска-Брэсцкая аперацыі. 3 улікам дадатковых рэзерваў, атрыманых у ходзе баёў, у аперацыі “Баграціён” з абодвух бакоў удзельнічала болъш за 4 млн. чалавек, задзейнічана каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў. Лінія фронту на беларускім участку да пачатку аперацыі «Баграціён» праходзіла на ўсход ад Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Жлобіна, на захад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяць да Ковеля. Яна агінала Беларусь з поўначы і поўдня амаль па ўсёй яе тэрыторыі. Гэты гіганцкі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войскаў. Ён абараняў іх галоўнью стратэгічныя напрамкі (Усходнепрускі і Варшава-Берлінскі) і забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій у Прыбалтыцы. На тэрыторыі Беларусі германскія агрэсары стварылі моцную глыбокую (да 270 км) лінію абароны «Фатэрлянд» («Бацькаўшчына»). Сама назва гэтай лініі падкрэслівала, што ад яе залежыць лес Германіі. Спецыяльным загадам А. Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёу, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі. Камандуючыя гэтых крэпасцей давалі фюрэру пісьмовыя абавязацельствы ўтрымліваць іх да апошняга салдата. Тут была сканцэнтравана група армій «Цэнтр», частка правафланговых злучэнняў групы армій «Поўнач» і левафланговых злучэнняў групы армій «Паўночная Украіна» — усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, у якіх налічвалася звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 1300 самалётаў. Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на франтавой лініі працягласцю 700 км наносілі чатары франты: 1-ы Прыбалтыйскі пад камандаваннем генерала арміі І.Х. Баграмяна, 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія франты пад камандаваннем генерала арміі К.К. Ракасоўскага, генерал-палкоўніка Г.Ф. Захарава і І.Д. Чарняхоўскага. Іх аб’яднаныя сілы налічвалі 2400 тыс. Чалавек баявога складу, каля 32 тыс. Гарамат і мінамётаў, 5200 танкаў і самходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў. Наступленне войскаў Чырвонай Армп разгортвалася паспяхова на усіх напрамках. Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25—27 чэрвеня 1944 г. акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня 1944 г. быў вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня — Лепель. Праціўнік панёс значныя страты (20 тыс. салдат і афіцэраў былі забіты і больш за 10 тыс. узяты ў палон). 26 чэрвеня 1944 г. войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын. Адначасова войскі 2-га Беларускаа фронту разгарнулі аперацыю на Магілёўскім напрамку. Яны прарвалі моцную абарону праціўніка і авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам. На гэтым участку дыслацыраваліся галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі. Яны былі акружаны і разгромлены. У выніку Бабруйскай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту да29 чэрвеня 1944 г. ліквідавалі групоўку ворага ў складзе шасці дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулі 50 тыс. чалавек забітымі. У палон былі захоплены 23 680 саддат і афіцэраў. Такім чынам, за шэсць дзён наступлення пад ударамі савецкіх войскаў чатырох франтоў магутная варожая абарона на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю пала. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла наступная задача: шляхам двухбаковага наступлення з раёнаў Барысава і Асіповіч на Мінск і франтальнага праследавання з напрамку Магілёў — Мінск завяршыць акружэнне праціўніка, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць сталіцу Беларусі. Выканаць гэтую задачу павінны былі войскі 3, 1 і 2-га Беларускіх франтоў. Тым часам 1-ы Прыбалтыйскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня 944 г. Полацк быў вызвалены. Савецкія войскі, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г. на захад на 120—130 км, вышлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізаляваўшы адну ад адной варожыя групы армій «Цэнтр» і «Поўнач». Войскі 3-га Беларускага фронту 30 чэрвеня 1944 г. фарсіравалі Бярэзіну, разбілі барысаўскую групоўку ворага і вызвалілі Барысаў — важны апорны пункт акупантаў, які абараняў подступы да Мінска. 2 ліпеня 1944 г. савецкія войскі абышлі Мінск з паўночнага захаду, авалодалі Вілейкай, Красным і перарэзалі чыгунку Мінск— Вільнюс. Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня 1944 г. вызвалілі Слуцк, 2 ліпеня — Гарадзею, 4 ліпеня Нясвіж і такім чынам пазбавілі праціўніка магчымасці адступлення на паўднёвы захад. На досвітку 3 ліпеня 1944 г. 2-і гвардзейскі Тацынскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уступіў у Мінск з усходу. Услед за ім у сталіцу ўвайшлі войскі 3-га і 1-га Беларускіх франтоў. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага. 4-я нямецкая армія і некаторыя іншыя часці ворага на ўсходзе ад Мінска трапілі ў акружэнне. У мінскім «катле» апынулася 105-тысячная варожая групоўка. Для яе ліквідацыі войскі 2-га і частка сіл 3-га Беларускіх франтоў пры ўзаемадзеянні з партызанамі і актыўнай падтрымцы авіяцыі разгарнулі баі па яе знішчэнні. Былі забіты 70 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў і больш за 35 тыс. узяты ў палон, у тым ліку 12 генералаў. 4 ліпеня 1944 г. завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь. Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы арміі «Цэнтр». У выніку ўтварыўся 400-юламетровы пралом фронту глыбінёй 500 км, які нямецкія войскі не здолелі ліквідаваць у кароткі тэрмін. 4 ліпеня 1944 г. войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі ў раёнах возера Нарач, Смаргоні, Маладзечна, Краснага, Волмы. 5 ліпеня яны авалодага Маладзечна, 16 ліпеня— Гродна. Войскі 2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі прайшлі каля 270 км, вызвалілі Навагрудак, Ваўкавыск і выйшлі на дзяржаўную граніцу на гэтым напрамку. Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка-Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня 1944 г. былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня — Пінск. 21 ліпеня яны перасеклі дзяржаўную граніцу ў раёне Белавежскай пушчы. 28 ліпеня штурмам быў узяты горад Брэст. Гэты дзень стаў знамянальным у гісторыі Беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з беларускай зямлі. У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі «Баграціён» савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна спыніла існаванне адна з самых моцных груповак вермахта — група армій «Цэнтр». Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. З 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі звыш 440 тыс. чалавек, у тым ліку 97 232 забітымі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1702; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |