Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аккупацыйны рэжым на тэррыторыі Беларусі




Разглядаючы гэтае пытанне неабходна паказаць сутнасць і мэты акупацыйнага “новага парадку”, які быў усталяваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі.

На акупіраваных тэрыторыях СССР і краін Еўропы нямецка-фашысцкіяя захопнікі ажыццяўлялі чалавеканенавісніцкія планы, накіраваныя на ліквідацыю дзяржаўнага ладу, эканамічнае рабаванне і масавае знішчэнне насельніцтва. Акупацыя германскім вермахтам тэрыторыі СССР прывяла да разбурэння дзяржаўных органаў кіравання. Дзейнасць савецкіх грамадскіх арганізацый забаранялася. Планамерна ажыццяўлялася палітыка генацыду і насаджэнне антычалавечай нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі.

Пасля акупацыі часткі тэрыторыі Савецкага Саюза захопнікі ўсталёувалі там так званы «новы парадак ». Гэта быў загадзя распрацаваны мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцей, рабавання матэрыяльных здабыткаў 1 прыродных рэсурсаў.

Практычныя задачы ўвядзення «новага парадку» ў захопленых рэгіёнах былі выкладзены ў «Інструкцьй аб асобных абласцях» да дырэктыва N° 21 («план Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрага іншых дакументаў, у якіх меліся ўказанні па арганізацыі і дзейнасці акупацыйных улад.

Спачатку на захопленай тэрыторыі гаспадарылі вайсковыя улады, якія паступова перадавалі функцыі кіравання германскім акупацыйным орга­нам. Загадам фюрэра ад 17 ліпеня 1941 г. уводзіўся германскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і сістэма акупацыйнага кіравання.

На захопленай тэрыторыі СССР былі створаны толькі два рэйхскаміса­рыяты: «Украіна»на чале з Э. Кохам і «Остланд»,якім кіраваў Г. Лозе. Рэйхскамісарыяты складаліся з генеральных акруг. Тэрыторыя БССР была падзелена і ўключана ў розныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі. У Генеральную акругу Беларусь (ГАБ),якая ўваходзіла ў рэйхскамісарыят «Остланд», былі ўключаны толькі 68 даваенных раёнаў рэс-публікі. Яе плошча складала чацвёртую частку даваеннай тэрыторьй з насельніцтвам 3,1 млн чалавек (на 4 снежня 1941 г.).

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 абласных акруг — гебітаў:Баранавіцкую, Віцебскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую і Мінск, які быў вылучаны ў асобную акругу. У кожную з іх уваходзіла ад 10 да 15 раёнаў, якія ў сваю чаргу падзяліся на воласці.

Вышэйшым выканаўчым органам ГАБ з'яуляўся генеральны камісарыят Беларусь,які ўзначальваў гаўляйтэр В. Кубэ (пасля яго забойства ў верасні 1943 г. ГАБ кіраваў К. фон Готберг). Яму і ваенна-паліцэйскаму кіараўніцтву належала ўся паўната ўлады на акупіраванай тэрыторыі.

Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей з абласнымі цэнтрамі Брэст, Пінск, Мазыр былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна», граніца якога праходзіла прыкладна ў 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст — Гомель. Гэтыя тэрыторыі былі ўключаны ў склад генеральных акругВолынь — Падолія і Жытомір.

Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай і частку раёнаў Баранавіцкайабласцей германскія ўлады ўключылі ў склад акругі Беласток,якая ўваходзіла ва Усходнюю Прусію. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральной акругі Літва.

Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі ўключаны ў тылавы раён групы арміі «Цэнтр».Улада на гэтай тэрыторыі належала камандаванню ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам тут з'яўляўся штаб тылу групы арміі «Цэнтр».

У абласных акругах дзейнічалі акруговыя камісарыяты, якія ўзначальваліся гебітскамісарамі.1х апарат фарміраваўся пераважна з немцаў. Акруговыя камісарыяты забяспечвалі рэалізацыю ваенна-эканамічнай палітыкі ў межах акругі. У раёнах дзейнічалі ўправы на чале з бургамістрамі(пазней — начальнікі раёнаў). У валасцях прызначаліся валасныя старшыні (бургамістры),а ў вёсках — старасты.

Дзейнасць акупацыйнага апарату будавалася на прынцыпе “фюрэрства” – адзінаўлаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па ўласным меркаванні ці паводле ўказанняў вышэйшых германскіх інстанцый. Апошнія накіроўвалі і кантралявалі дзейнасць раённых і валасных упраў, а таксама старастаў вёсак. Апарат раённых і валасных органаў фарміраваўся пераважна з лаяльна настроеных да акупацыйных улад мясцовых асоб. Трэба адзначыць, што партызаны і падпольшчыкі засылалі туды своіх агентаў, якія збіралі разведвальную інфармацыю, сабатавалі дзейнасць акупацыйных улад. Ва ўсходняй частцы Беларусі, на тэрыторыі тылавога раёна групы армій “Цэнтр”, ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі палявыя і мясцовыя касендатуры. Яны надзяляліся усёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці.

Акупацыйны рэжым абапіраўся на войскі вермахта: ахоўныя дывізіі. ваенна-паліцэйскія фарміраванні, а таксама спецслужбы СС і СД, тай­ную палявую паліцыю, жандармерыю, абвер і дапаможныя мясцовыя паліцэйскія сілы. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, гета, вялі барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў.

Органы германскай акупацыйнай улады размяшчаліся ў гарадах, раён­ных цэнтрах і буйных населеных пунктах, якія знаходзіліся пад аховай шматлікіх ваенных і ваенна-паліцэйскіх гарнізонаў. Германскія агрэсары сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі пры фарміраванні акупацыйных орга­наў улады. Міністр усходніх абласцей А. Розенберг адзначаў, што у Беларусі адсутнічаюць значныя сілы, якія падтрымліваюць германсю рэжым.

У чым сутнасць такой з’явы, як калабарацыянізм, яго асаблівасці на тэрыторыі Беларусі?

Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, актыўная барацьба ў тыле акупантаў партызан і падпольшчыкаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымку сярод мясцовага насельніцтва. Агрэсары імкнуліся стварыць на захопленых тэрыторыях добра наладжаную структуру органаў кіравання, якія павінны былі садзейнічаць найбольш эфектыўнаму ваенна-эканамічнаму прысвойванню прыродна-сыравінных і харчовых багаццяў краіны, ажыццяўленню татальнага ваенна-паліцэйскага кантролю, падтрыманню жорсткага парадку і насаджэнню нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі. 3 ліку мясцовых жыхароў ствараліся калабарацыянісцкія органы і арганізацыі.

Асобныя калабарацыяніскія з'явы мелі месца і ў Беларусі. Укастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС),узначаленая I. А. Ермачэнкам, якая павінна была займацца вярбоўкай і вывазам насельніцтва на прымусовую работу у «трэці рэйх», арганізацыяй вайсковай справы, школьнай адукацыіі, аховай здароўя, культурай прапагандай германскага нацызму. Акрамя таго, калабарацыяністы арганізавалі Беларускае навуковае таварыства, беларускія прафсаюзы і судовыя структуры. Пры кіраўніцтве БНС была створана Центральная рада, члены якой назначался і звальняліся гауляйтэрам В. Кубэ. Дзейнічалі і мясцовыя органы БНС.

Для барацьбы супраць партызан і падпольшчыкаў БНС разгарнула работу па стварэнні вайсковай арганізацыі — Беларускага корпуса самааховы (БКС). Яго камандуючым быў назначаны I. А. Ермачэнка. 29 чэрвеня 1942 г. В. Кубэ абвясціу аб яго заснаванні БКС. Аднак ужо вясной 1943 г. гэта арганізацыя была ліквідавана германскімі органамі кіравання, якія палічылі, што БКС не выканаў ускладзеныя на яго задачы.

У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на моладзь, якую імкнуліся ўцягнуць у сферу эканамічных і палітычных інтарэсаў гітлераўскай Германіі. 3 гэтай нагоды шла актыўная работа па арганізацыі маладзёжных саюзаў накшталт германскага «Гітлерюгенда». 22 чэрвеня 1943 г. было абвешчана аб стварэнні Саюза беларускай моладзі (СБМ).

Каб прыцягнуць мясцовае насельнцтва да рэалзацьй акупацыйнай палітыкі, германскія улады 27 чэрвеня 1943 г. стварылі дарадчы орган — Беларускую раду даверу. У яе склад увайшлі лідэры грамадскіх калабарацыяністскіх арганізацый на чале з бургамістрам Мінска В. Л. Іваноўскім. У верасні — лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады пры падтрымцы рады пачалі прымусовую мабілізацыю ў беларускія паліцэйскія батальёны.

У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Белару­скай Цэнтралънай Рады (БЦР ) — марыянетачнага ўрада, узначаленага прэзідэнтам Р. К. Астроўскім. Рада разгарнула дзейнасць па стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА). БЦР атрымала дазвол нямецка-фашысцкіх улад на правядзенне прымусовай мабілізацыі насельніцтва у БКА.

6 сакавіка 1944 г. была аб'яулена мабілізацыя мужчын 1908—1924 гадоў нараджэння. За нез'яуленне на зборны пункт пагражала смяротнае пакаранне. Да канца сакавіка 1944 г. былі гвалтоўна мабілізаваны каля 25 тыс. чалавек, якія пазней удзельнічалі ў гаспадарчых работах, ахове збудаванняў і складоў, прыцягваліся да барацьбы супраць партызан. Мабілізацыя ў БКА таксама была выкарыстана для прымусовага вывазу рабочай сілы ў Германію.

Пасля перамог Чырвонай Арміі і пад уздзеяннем партызанскай агіацыі БКА распалася. Многія з мабілізаваных перайшлі ў партызанскія атрады.

Апошняй акцыяй калабарацыяністаў стаў Другі Усебеларускі кангрэс,які адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску, калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да горада. Сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых «дэлегатаў беларускага народа» абвясціў сябе «паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа».

Кангрэс выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці і аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Не закончыўшы работы, «кангрэсмены» збеглі ў Кёнігсберг, а затым перабраліся ў Берлін. Апынуўшыся на Захадзе, многія з іх актыўна удзельнічалі ў германскіх вайсковых фарміраваннях і вялі барацьбу супраць Чырвонай Арміі.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1311; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.142 сек.