КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
І падзеі на Беларусі
Пачатак Другой Сусветнай вайны Тэмы рэфератаў 1. Рыжскі мір 1921 г. і яго значэнне ў гісторыі Беларусі. 2. Эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921-1939 гг.). 3. Нацыянальна-вызваленчы, рабочы і сялянскі рух у Заходняй Беларусі. 4. Дзейнасць БСРГ (1925-1927 гг.). 5. Дзейнасць ТБШ (1921-1928 гг.). 6. Царква і рэлігія ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). 7. Дзейнасць Бунда ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). 8. Канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай (1934-1939 гг.). 9. Юзаф Пілсудскі: жыццё, змаганне, дзейнасць. 10. Дзейнасць БХД-БНА на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг). 11.Дабрачынныя арганізацыі ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). 12.Аграрная і падатковая палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.) 13.Сусветны эканамічны крызіс і Заходняя Беларусь (1921-1939 гг.). 14.В. Таўлай і яго творчасць. 15. Культура Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
Тэма 13: Беларусь ў Другой Сусветнай вайне
Мэта: вызначыць ролю Беларусі ў Другой Сусветнай вайне.
Асноўнымі задачамі тэмы з’яўляюцца: - прааналізаваць асноўныя падзеі Другой Сусветнай вайны, адлюстраваць вучэбную інфармацыю аб гераічных і трагічных старонках Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, аб жыцці насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях і ў савецкім тыле, аб укладзе прадстаўнікоў шматнацыянальнага народа Беларусі ў разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб уплыве ваенных падзей на лёсы народаў Беларусі. План: 13.1 Пачатак Другой Сусветнай вайны і падзеі на Беларусі. 13.2 Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 13.3 Аккупацыйны рэжым на тэррыторыі Беларусі. 13.4 Антыфашысцкае супраціўленне. 13.5 Вызваленне Беларусі.
Перад тым як пачаць вывучэнне гэтага пытання неабходна растлумачыць прычыны, якія прывялі да пачатку 2 Сусветнай вайны. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г., германская «ваенная машына» пачала агрэсію супраць Польшчы. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэрау, германская армія дзякуючы вялікай ваеннай перавазе да 16 верасня 1939 г. акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана». Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну і эміграваў у Румынію. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія капітулявалі толькі 27 верасня, а таксама Брэсцкай крэпасці. Сярод якіх было шмат беларусаў. Агульнае становішча польскіх войскаў аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ужо не існавала. Нягледзячы на шматлікія намаганні германскага боку прымусіць СССР уступіць у вайну, савецкі ўрад усяляк дэманстраваў стрыманасць. Толькі 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Паход войскаў Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Былі створаны два франты: Заходні (камандуючы М. П. Кавалёу) і Украінскі (камандуючы С.К.Цімашэнка). Усяго было задзейнічана звыш 466 тыс. байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. 17 верасня 1939 г. былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня — Навагрудак, Ліда і Слонім, 19 верасня — Вільня і Пружаны, 20 верасня — Гродна, 21 верасня — Пінск, 22 верасня — Беласток і Брэст. У ходзе баёў у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне страты Чырвонай Арміі склалі 1475 чалавек. Насельніцтва Заходняй Беларусі актыўна дапамагала воінам Чырвонай Арміі, сустракала іх з радасцю як вызваліцеляў. 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй Дагавор аб дружбе і граніцы, згодна з якім паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэках Нараў, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змены ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Лінія граніцы паміж савецкімі і германскімі войскамі ў асноўным супадала з «лініяй Керзана», якая ў свой час была прызнана Вялікабрытаніяй і Францыяй. У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. км2 з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. км2 да 225,6 тыс. км2, насельніцтва — з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек. Пасля ўступлення савецкіх войскаў у заходніх абласцях разгарнулася падрыхтоўка да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку пачаў работу Народны сход Заходняй Беларусі, які адкрыў найстарэйшы дэпутат С.Ф.Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета. Народны сход выбраў Паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі увайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, заслухаўшы заяву Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць гэтую просьбу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР. Паказаць вынікі і значэнне далучэння Заходняй Беларусі да БССР. У канцы 1939 — пачатку 1940 г. у Заходняй Беларусі утвараліся органы савецкай улады, партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Разгарнулася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных. За кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Значныя перамены адбыліс ў культурным жыцці. У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэхнікумаў. У 1939/1940 навучальным годзе працавалі 5643 школы, прычым у 4278 з іх навучанне вялося на беларускай мове, а ў астатніх 1365 дзеці вучыліся на рускай, польской, яўрэйскай і літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг. Значны ўклад у сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ўнеслі кіраўнікі іарганізатары вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Сярод іх — А.I. Валынец, I.Я. Дабрыян, М.Е. Крыштафовіч, 3.Ф. Паплаўскі, С.В. Прытыцкі, I.П. Урбановіч, У. 3. Царук, В. 3. Харужая і шмат іншых. Разам з тым не абышлося без памылак і перакосаў. Пэўныя адмоўныя наступствы прынесла савецкаяідэалогія нацыянальна-духоўнай сферы. Палітыка ваяўнічага атэізму прывяла да закрыцця соцень касцёлаў, праваслаўных храмаў, сінагог і мячэцей. Гэта пярэчыла рашэнням Народнагасходу і выклікала незадаволенасць часці насельніцтва, асабліва палякаў. Месцамі сталі ўзнікаць ачагі антысавецкага супраціўлення, якія жорстка падаўляліся органамі бяспекі. Яго удзельнікі, а таксама дзяржаўныя чыноўнікі, служачыя паліцыі і асаднікі высяляліся ва ўсходнія і паўночныя раёны Савецкага Саюза. Уз'яднанне заходніх абласцей Беларусі і Украіныз СССР мела важнае ваенна-эканамічнае і стратэгічнае значэнне. Больш чым на 250 км адсоўвалася заходняя граніца, што з’яўлялася немалаважным фактарам умацавання бяспекі краіны. Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкомах і райкомах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст абавязаны быў авалодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна удзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Заходняя Асобая ваенная акруга (ЗАВА) вылучалася сярод ваенных акруг Чырвонай Арміі. Па колькасным складзе яна саступала толькі Кіеўскай Асобай ваеннай акрузе. У ЗАВА налічвалася каля 672 тыс. Байцоў і камандзіраў. На ўэбраенні мелася 10087 гармат і мінамётаў, 2502 танкі, у тым ліку 383 КВ і Т – 34, а таксама 1909 самалётаў, з якіх 424 былі новых тыпаў. Гэта складала чацвёртую ўзброеных сіл, якія дыслацыраваліся ў заходніх акругах СССР. На стыку Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг базіравалася Пінская ваенная флатылія пад камандаваннем контр-адмірала Дз.Дз. Рагачова. Акрамя тага на заходніх граніцах Беларусі неслі службу пагрнічныя войскі – 11 пагрнічных атрадаў. У іх складзе было 19519 чалавек. На старой граніце службу неслі 5 пагранатрадаў. Да пачатку вайны большасць злучэнняў знаходзілася ў стане рэарганізацыі, пераўзбраення і фарміравання. Асабовы склад некаторых вайсковых часцей Заходняй Асобай ваеннай акругі налічваў 37 – 71 % ад звычайнага штату ваеннай акругі таго часу, забяспечанасць тылавых службаў транспартам складала 40 – 45 %. З шасці механізаваных карпусоў толькі адзін меў поўнае матэрыяльнае аснаўэнне. Танкі і самалёты былі пераважна ўстарэлых тыпаў. Камандаваў войскамі Заходняй Асабовай ваеннй акругі генерал арміі Дз.Р. Паўлаў. Начальнікам штаба быў генерал-маёр У.Я. Клімаўскіх, членам ваеннага савета – карпусны камісар А.Я. Фаміных. Галоўная задача акругі заключалася ў забяспячэнні прыкрыцця заходняга напрамку ад паўднёвай граніцы Літвы да паўночнай граніцы Украіны. Кіраўніцтва рэспублікі і камандаванне Заходняй Асобай ваеннай акругі імкнулася да ўдасканалення інжынернага абсталявання заходняй граніцы, асабліва Беластоцкага выступу. Пачалося будаўніцтва чатырох умацаваных раёнау (УР): Гродзенскага, Асавецкага, Замбраўскага і Брэсцкага. Кожны УР меу працягласць ад 80 да 180 км і глыбіню абароны ад 3 да 8 км. Аднак да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў, а абсталявана і ўзброена толькі 193 з запланаваных 1174. Па гэтай прычыне ў пачатку вайны не ўдалося стварыць устойлівую сістэму абаронызаходніх граніц Беларусі.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 714; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |