Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі




 

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус незалежнай дзяржавы быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Рэспубліка Беларусь у маі 2004 г. мела дыпламатычныя адносіны са 160 краінамі свету. У Мінску знаходзіліся дыпламатычныя прадстаўніцтвы 35 краін, а таксама 8 консульстваў і 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. 82 паслы былі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву.

На 46-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1991) міністр замежных спраў Беларусі выклаў знешнепалітычныя прынцыпы і прыярытэты беларускай дзяржавы. Статус Беларусі быў абвешчаны як бяз'ядзерны і нейтральны, знешняя палітыка — шматвектарнай.

Беларусь пашырыла свой удзел у арганізацыях сістэмы ААН, з'яўляецца членам 13 спецыялізаваных устаноў ААН.

У якіх праграмах ААН прымае ўдзел Беларусь?

У 1992 г. Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародыы валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю, Міжнароднае агенцтва па гарантыях інвестыцый, якое ўваходзіць у групу Сусветнага банка ў якасці асацыіраванай арганізацыі; атрымала статус назіральніка ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, створанай у 1995 г.

Якія прадстаўніцтвы ўплывовых міжнародных арганізацый былі адкрыты у Мінску.

Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка ў кастрычніку 1995 г. выступіў на спецыяльным урачыстым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным 50-годдзю гэтай арганізацыі, дзе выклаў пазіцыі кіраўніцтва Беларусі па ключавых праблемах міжнародных адносін. У Будапешце і Лісабоне на форумах АБСЕ А.Лукашэнка прапанаваў стварыць бяз'ядзерную прастору ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь была вывезена ў лістападзе 1996г.

Да пачатку 1998 г. Беларусь з'яўлялася ўдзельніцай звыш 230 міжнародных дагавораў і канвенцый.

У шматвектарнай знешняй палітыцы Беларусі прыярытэтным, тым не менш, з'яўляецца супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем у 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі. У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў.

2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі. Па новаму дагавору прадугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаць па захаванню бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю.

Якія сумесныя структуры былі створаны?

У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі і Беларусі, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых органаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных, часам дыяметральна супрацьлеглых варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяр-жавы.

2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. 9 красавіка 1997 г. на грамадскае абмеркаванне быў вынесены праект Статута Саюза Беларусі і Расіі, а 23 мая Статут быў падпісаны прэзідэнтамі абедзвюх дзяржаў у Маскве. 10 чэрвеня 1997 г. дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.

Разам з тым і пасля падпісання дагавора аб Саюзе шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне снежня 1998 г. Дэкларацыі аб аб'яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. Праз год, 8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 25 студзеня 2000 г. дагавор быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета быў абраны А. Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў М. Касьянаў, які ў той час узначальваў урад Расіі, Дзяржсакратаром Саюза — П. Барадзін.

Якое значэнне для Беларусі мае саюз з Расіяй.

Зараз распрацоўваецца канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы. Існуюць спрэчныя пытанні адндсна пабудовы такой дзяржавы, кампетэнцыі яе кіруючых органаў.

Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца тактыкі рознаўзроўневай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У сакавіку 1996 г. быў падпісаны дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін — Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, пазней да эканамічнай супольнасці чатырох далучыўся Таджыкістан.

У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю і падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 верасня 2004 г. на саміце ў Астане (Казахстан) кіраўнікі дзяржаў - членаў АЭП падпісалі двухбаковыя пагадненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 1493; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.006 сек.