![]() КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі
Тэсты Выберыце правільны варыянт адказу 1. Імя першага вялікага князя ВКЛ: а) Міндоўг; б) Войшалк; в) Віцень.
2. Якая унія паклала пачатак рэалізацыі польска-літоўскага саюза ў 1385 г.? а) Крэўская унія; б) Берасцейская унія; в) Гарадзельская унія.
3. Калі Вільня стала сталіцай ВКЛ? а) 1253 г.; б) 1323 г.; в) 1332 г.
4. У якой бітве войскі ВКЛ і Польшчы разбілі крыжакоў і перапынілі іх паходы на сваю тэрыторыю? а) Грунвальдская бітва; б) Кулікоўская бітва; в) Неўская бітва.
5. Хто з вялікіх князёў літоўскіх увёў інстытут намесніцтва ў ВКЛ? а) Гедымін; б) Вітаўт; в) Казімір.
6. Хто з вялікіх князёў літоўскіх ураўняў праваслаўных з католікамі ў эканамічных і асабістых правах? а) Альгерд; б) Жыгімонт Кейстутавіч; в) Міндоўг.
7. Афіцыйная забарона праваслаўным займаць у ВКЛ вышэйшыя дзяржаўныя пасады была адменена ў: а) 1563 г.; б) 1522 г.; в) 1529 г.
8. Грамадзянская вайна ў ВКЛ у часы вялікага князя Свідрыгайлы адбылася ў: а) 1409 – 1411 гг.; б) 1432 – 1436 гг.; в) 1492 – 1494 гг.
9. Вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, падчас якой адбылася бітва пад Оршай, была ў: а) 1492 – 1494 гг.; б) 1500 – 1503 гг.; в) 1512 – 1522 гг.
10. Мяцеж князя Міхаіла Глінскага ў ВКЛ адбыўся ў: а) 1508 г.; б) 1506 г.; в) 1510 г.
11. Як называліся ўласныя зямельныя ўладанні вялікага князя літоўскага? а) гаспадарскі дамен; б) спадчыннае трыманне; в) памеснае трыманне.
12. Як называлася катэгорыя сялян, якія з’яўляліся поўнай уласнасцю феадалаў? а) цяглыя сяляне; б) служкі; в) чэлядзь нявольная.
13. Які дакумент пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ? а) Судзебнік 1468 г.; б) прывілей 1447 г.; в) Статут ВКЛ 1566 г.
14. Дакумент, які завяршыў запрыгоньванне сялян у ВКЛ: а) «Устава на валокі» 1557 г.; б) Статут ВКЛ 1566 г.; в) Статут ВКЛ 1588 г.
15. Які горад у ВКЛ першым атрымаў права на самакіраванне (магдэбургскае права)? а) Полацк; б) Мінск; в) Вільня.
16. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была: а) лацінская мова; б) старабеларуская мова; в) польская мова.
17. Як называўся архіў ВКЛ? а) «Метрыка ВКЛ»; б) Скарб ВКЛ; в) скрыпторый ВКЛ.
18. Які стыль панаваў у архітэктуры на тэрыторыі ВКЛ у ХІІІ – пачатку ХVI стст.? а) класіцызм; б) барока; в) готыка.
19. Як называлася першая надрукаваная ў 1517 г. Ф. Скарынам кніга? а) «Апостал»; б) «Псалтыр»; в) «Малая падарожная кніжка».
Дакументы і матэрыялы: Статут Великого княжества Литовского 1588 г. – Минск, 1989. – С. 80 – 81, 90 – 91, 97 – 99, 269 – 271, 324 – 326, 330 – 332.
Літаратура Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 72 – 151 (спіс літаратуры на с. 156). Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 58 – 103. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. – Мінск, 2005 – 2010. – Т. 1 – 3. Кром, М. М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV – первой трети XVI в. / М. М. Кром. – М., 1995. Любавский, М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. – М., 1910. Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы / В. Л. Насевіч. – Мінск, 1993. Пичета, В. И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Русском государстве / В. И. Пичета. – М., 1958. Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / БелСЭ. – Мінск, 1988.
Тэма III. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай: Пачатак Новага часу ў айчыннай гісторыі (1569 – 1795 гг.) (0 гадзін)
Тэма IV. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (1795 – люты 1917 г.) (2 гадзіны)
Семінарскія заняткі Грамадска-палітычнае жыццё беларускіх губерняў у другой палове ХІХ ст. – 1917 г. Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі
План 1. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, яго значэнне і ўплыў на далейшае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё беларускіх губерняў. 2. Падзеі першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі. Дзейнасць палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйных працэсах пачатку ХХ ст. 3. Перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. Рэвалюцыйныя змены і асаблівасці двоеўладдзя ў Беларусі. Вынікі рэвалюцыі.
Прыкладныя тэмы рэфератаў: 1. Жыццёвы лёс і фарміраванне палітычных поглядаў К. Каліноўскага. 2. Браты А. і І. Луцкевічы, іх роля ў развіцці беларускага нацыянальнага руху. 3. Грамадска-палітычная дзейнасць газеты «Наша Ніва». 4. Беларуская літаратура і нацыянальнае адраджэнне. 5. Дзяржаўная Дума ў Расіі і грамадска-палітычны рух у Беларусі.
1. Растлумачце сутнасць пазіцыі «чырвоных» і «белых» у паўстанні 1863 – 1864 гг. 2. Ахарактарызуйце ўдзел розных пластоў насельніцтва беларускіх губерняў у паўстанні 1863 – 1864 гг. Чаму так адбывалася? 3. З чаго пачынаўся і якімі арганізацыямі быў прадстаўлены беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ ст.? 4. Што абумовіла ўзнікненне і актывізацыю дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – пачатку ХХ ст. палітычных партый і арганізацый з яўна акрэсленай нацыянальна-рэлігійнай арыентацыяй? 5. Назавіце першыя беларускія палітычныя партыі. 6. Якую стратэгію і тактыку абралі для сябе розныя палітычныя партыі і арганізацыі, што дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, ва ўмовах Першай сусветнай вайны? 7. Як развіваўся беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны? 8. Якія змены ў грамадска-палітычнай сітуацыі на Беларусі выклікала перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. у Петраградзе?
Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 614; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |