КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі. Выберыце правільны варыянт адказу
Тэсты Выберыце правільны варыянт адказу 1. Назавіце страты, якія Беларусь панесла ў гады Вялікай Айчыннай вайны (у даваенных цэнах): а) 95 млрд. р.; б) 75 млрд. р.; в) 742 млн р.
2. Якія першапачатковыя мэты стаялі перад гаспадаркай БССР у 1944 – 1945 гг.? а) аднаўленне прамысловасці, якая вырабляе тавары народнага спажывання; б) аднаўленне работы галін прамысловасці, важкіх для арміі; в) запаўненне рынку таварамі, ліквідацыя дэфіцыту тавараў народнага спажывання; г) аднаўленне работы транспарту для задавальнення патрэб арміі.
3. Аднаўленне эканомікі БССР пачалося з: а) восені 1943 г.; б) вясны 1944 г.; в) лета 1944 г.; г) вясны 1945 г.
4. Якая пяцігодка з’яўляецца пяцігодкай аднаўлення народнай гаспадаркі? а) 3-я; б) 4-я; в) 5-я.
5. Якая галіна вытворчасці стала вызначаць накіраванасць прамысловасці Беларусі ў пасляваенныя гады? а) лёгкая; б) харчовая; в) машынабудаванне і металаапрацоўка; г) лясная; д) хімічная.
6. Асноўную дапамогу ў аднаўленні гаспадаркі БССР аказалі: а) краіны Захаду праз ААН; б) народы разгромленых краін – Германіі, Італіі і г.д. в) іншыя рэспублікі СССР праз бюджэт СССР; г) гаспадарка БССР аднаўлялася за кошт асабістых унутраных рэзерваў.
7. У якім годзе ўступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску? а) 1946 г.; б) 1950 г.; в) 1952 г.; г) 1956 г.
8. Калі адбылося пераўтварэнне Савета Народных Камісараў СССР і саўнаркамаў саюзных рэспублік адпаведна ў Савет Міністраў СССР і Саветы Міністраў саюзных рэспублік? а) 1945 г.; б) 1946 г.; в) 1950 г.; г) 1952 г.
9. Аб’ём прадукцыі прамысловасці ў БССР перавысіў даваенны ўзровень у: а) 1947 г; б) 1948 г.; в) 1950 г.; г) 1952 г.; д) 1955 г.
10. Калі адбылося пераўтварэнне БССР з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную рэспубліку? а) у 1930-я гг.; б) у 1940-я гг.; в) у 1950 – 1960-я гг.; г) у 1970 – 1980-я гг.
11. Ліпеньскі (1955 г.) Пленум ЦК КПСС узяў курс на: а) індустрыялізацыю; б) паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу; в) правядзенне эканамічнай рэформы.
12. Калі ў СССР існавала тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай – саўнаргасы? а) 1920 – 1930-я гг.; б) 1940 – 1950-я гг.; в) канец 1950 – пачатак 1960-х гг.; г) канец 1960 – пачатак 1970-х гг.
13. Які пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб правядзенні эканамічнай рэформы? а) ліпеньскі 1955 г.; б) кастрычніцкі 1964 г.; в) сакавіцкі 1965 г.; г) вераснёўскі 1965 г.
14. Калі Беларусь па колькасці насельніцтва выйшла на даваенны ўзровень? а) 1950 г.; б) 1965 г.; в) 1974 г.; г) 1981 г.
15. Калі ўвайшла ў строй першая чарга Мінскага метрапалітэна? а) 1974 г.; б) 1984 г.; в) 1987 г.
Дакументы і матэрыялы: 1. Из основных показателей экономического и социального развития БССР за период 1965 – 1981 гг. // Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983. – Минск, 1984. – С. 352. 2. Развитие промышленности БССР в 1971 – 1975 гг. // Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983. – С. 367 – 368. 3. Из сообщения «Сельской газеты»: «Золотой Меркурий» прописывается в Минске. 16 октября 1980 г.// Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983. – С. 375 – 376. 4. Производство важнейших видов продукции в БССР, 1981 г. // Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983. – С. 380. 5. Валовая продукция сельского хозяйства по пятилеткам в среднем за год // Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983. – С. 397. 6. Народное хозяйство Белорусской ССР в 1985 г.: Стат. ежегодник. – Минск, 1986. 7. Мазуров, К. Воспоминания, выступления, интервью/ К. Мазуров. – Минск, 1999.
Літаратура Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 – 2006 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 257 – 289, 311 – 332 (спіс літаратуры на с. 335). Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 427 – 432, 436 – 441, 443 – 450. Белорусская ССР: Статус, достижения, развитие. – Минск, 1989. Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко. – Минск, 1982. Жытко, А. П., Фамін, П. Н. Гісторыя Беларусі (1945 – 2002 гг.): вучэб. дапаможнік/ А. П. Жытко, П. Н. Фамін. – Мінск, 2005. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Минск, 1987. – Т. 4. Наука и техника Советской Белоруссии в 1917–1990 гг.: Хроника важнейших событий. – Минск, 1991. Смирнов, Ю. Жизнь и слава Петра Мироновича / Ю. Смирнов // Беларуская думка. – 1993. – № 2. Эканамічная гісторыя Беларусі. – Мінск, 1999. – С. 341 – 400.
Тэма ІX. Рэспубліка Беларусь на шляху станаўлення і ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту (1991 – да нашых дзён) (2 гадзіны)
Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў
План 1. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі на сучасным этапе. 2. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Прыкладныя тэмы рэфератаў: 1. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні. 2. Усебеларускія народныя сходы – новая і вышэйшая форма дэмакратыі, волевыяўлення беларускага народа. 3. Беларуская апазіцыя, формы і метады яе барацьбы за ўладу.
1. Як ацэньваюць падзеі ў Маскве 19 – 21 жніўня 1991 г. гісторыкі, палітыкі, публіцысты? 2. З якога часу наша краіна называецца «Рэспубліка Беларусь»? А «Беларуская ССР»? 3. Якія герб і сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь у 1991 г.? 4. Як ацэньваюць ліквідацыю СССР гісторыкі, палітыкі, публіцысты? 5. Якія, на ваш погляд, прычыны краху савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу? 6. Чаму герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг на рэферэндуме 1995 г. не былі прызнаны народам нацыянальнымі дзяржаўнымі сімваламі? 7. Якія пытанні былі вынесены на рэспубліканскі рэферэндум 24 лістапада 1996 г.? 8. Як змянілася структура органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.? 9. Чаму на рэферэндуме 1996 г. было вырашана перанесці Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня? 10. Як (і чаму іменна так) было вырашана на рэферэндуме 1996 г. пытанне аб куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння? 11. Якую ролю адыгралі Усебеларускія народныя сходы ў дзейнасці беларускай дзяржавы і жыцці беларускага народа? 12. 19 снежня 2010 г. адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Якія палітычныя сілу ўнутры краіны і за яе межамі зрабілі няўдалую спробу здзейсніць дзяржаўны пераварот у Рэспубліцы Беларусь? Якую пазіцыю ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 г. у Мінску занялі кіраўнікі ЗША і краін Еўрасаюза? Чаму іменна такую пазіцыю яны занялі?
Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 634; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |