КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанні і заданні для самападрыхтоўкі. Выберыце правільны варыянт адказу
Тэсты Выберыце правільны варыянт адказу 1. Правыя «чырвоныя» у паўстанні 1863 – 1864 гг. а) прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў; б) прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г.; в) аграрнае пытанне планавалі вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання; г) разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю і саюз з расійскімі рэвалюцыянерамі.
2. У газеце «Мужыцкая праўда» не было заклікаў да: а) узброенай барацьбы з самадзяржаўем; б) падтрымкі польскага нацыянальна-вызваленчага руху; в) барацьбы з праваслаўнай царквой; г) інтэрнацыянальнай еднасці беларускага і рускага народаў.
3. Беларуская сацыялістычная грамада падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. найбольш актыўна дзейнічала ў асяроддзі: а) рамеснікаў і рабочых беларускіх гарадоў; б) беларускіх сялян; в) салдат у вайсковых гарнізонах Беларусі.
4. Пасля заканчэння першай расійскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя: а) перайшла на нелегальнае становішча; б) прыпыніла сваю дзейнасць; в) перастала існаваць увогуле; г) злілася з партыяй эсэраў.
5. Характар дзейнасці газеты «Наша Ніва» можна вызначыць як: а) рэвалюцыйна-прапагандысцкі; б) афіцыйна-інфармацыйны; в) ліберальна-асветніцкі; г) адкрыта-апазіцыйны.
6. Беларускі народны камітэт – гэта: а) каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй; б) тайная арганізацыя, якая была створана для каардынацыі рэвалюцыйнай дзейнасці сярод бежанцаў-беларусаў у гарадах цэнтральнай Расіі; в) каардынацыйны орган беларускіх нацыяналістаў, якія падчас Першай сусветнай вайны выступілі за стварэнне на тэрыторыі Беларусі незалежнай дзяржавы.
7. Першай легальнай недзяржаўнай газетай у Беларусі была: а) Мужыцкая праўда; б) Віленскі веснік; в) Гоман; г) Губернские ведомости; д) Епархиальные ведомости: е) Минский листок; ж) Наша доля.
Дакументы і матэрыялы: 1. Каліноўскі, К. За нашу вольнасць: Творы, дакументы / К. Каліноўскі. – Мн., 1999. 2. 1863 г. 26 апреля – Донесение Б. К. Рейхарта В. А. Долгорукову о действиях польских повстанческих отрядов в Минской губ. // Хрестоматия по истории Белоруссии. – Минск, 1977. – С. 287 – 288. 3. 1863 г. июня … – Из «Мужыцкай праўды» обращение К. Калиновского к белорусским крестьянам – призыв становиться в ряды борцов за свободу и справедливость // Хрестоматия по истории Беларуси. – С. 289 – 290. 4. Маніфест 17 кастрычніка 1905 года // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 1. – С. 82. 5. Программа Белорусской Социалистической Громады // Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. В 3-х ч. – Гомель, 1993. – Ч. 2. У истоков политического противостояния. – С. 14 – 16. 6. Луцкевіч, А. За двадцать пяць гадоў (1903 – 1928): Успаміны аб працы першых палітычных арганізацый / А. Луцкевіч. – Мінск, 1991. 7. 1897 г. – Из материалов первой всеобщей переписи населения России о грамотности населения по сословиям // Хрестоматия по истории Белоруссии. – С. 424 – 428.
Літаратура
Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 262 – 266, 323 – 350, 369 – 374 (спіс літаратуры на с. 392 – 394). Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш. шк., 2009. – С. 177 – 182, 208 – 214, 237 – 241, 251 – 257, 261 – 263, 271 – 275. Арлоў, У. А. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі / У. А. Арлоў. – Мінск, 1992. З гісторыі палітычных партый: Вуч. дапам. для студэнтаў. – Мн., 1993. Сташкевіч, М. Перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі (канец XIX ст. – люты 1917 г.) / М. Сташкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1999. – № 3 – 4.
Тэма V. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадзянская вайна і іншаземная інтэрвенцыя: Пачатак Найноўшага часу ў айчыннай гісторыі (люты 1917 – 1920 г.) (2 гадзін) Семінарскія заняткі Беларусь у перыяд грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва План 1. Пашырэнне нямецкай акупацыі Беларусі ў пачатку 1918 г. Брэсцкі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 2. Утварэнне Беларускай ССР. Пачатак станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. 3. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў.
Прыкладныя тэмы рэфератаў: 1. Брэсцкі мірны дагавор у гістарычным лёсе беларускага народа. 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў у 1918 г. 3. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. 4. Беларускі нацыянальны рух ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.
1. Як і ў якіх умовах была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка? 2. З чым звязаны крызіс БНР? Як ён паўплываў на лёс рэспублікі і Беларускай сацыялістычнай грамады? 3. Ахарактарызуйце палітычную барацьбу ў бальшавісцкай партыі напярэдадні ўтварэння БССР. Якія палітычныя сілы падрыхтавалі абвяшчэнне БССР? 4. Назавіце прычыны, якія прывялі да ўтварэння Літоўска-Беларускай ССР. 5. Чым характарызавалася жыццё Беларусі ва ўмовах польскай акупацыі? 6. Як адбылося другое абвяшчэнне БССР?
Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 405; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |