Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Усяго фашысцкімі катамі было забіта і замучана ў Беларусі больш за 2,2 млн. чалавек, амаль кожны чацвёрты яе жыхар. 3 страница




Вялікае значэнне для развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці мела існаванне так званых Суражскіх (Віцебскіх) варот – 40‑кіламетровага прарыву ў лініі фронту паміж Веліжам і Усвятамі на стыку нямецкіх армій “Поўнач” і “Цэнтр”. Праз “вароты” з Вялікай зямлі ў тыл ворага накіроўваліся арганізатарскія і дыверсійныя групы, зброя, боепрыпасы, медыкаменты і інш. Многія партызанскія атрады падтрымлівалі сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3‑й і 4‑й ударных армій. “Вароты” існавалі з лютага па верасень 1942 г.

Клічаўскае партызанскае злучэнне было самай буйной групоўкай партызанскіх сіл у Магілёўскай вобласці. У пачатку верасня 1942 г. у ім знаходзілася 17 партызанскіх атрадаў, якія налічвалі ў сваім складзе каля 3 тыс. чалавек. Шляхам аб’яднання партызанскіх атрадаў ствараліся партызанскія злучэнні і ў іншых месцах Беларусі. Пры гэтым атрады, якія ўваходзілі ў партызанскія аб’яднанні, не трацілі сваёй самастойнасці.

Характэрнай асаблівасцю партызанскага руху ў 1942 г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэннетам партызанскіх зон. Першая такая зона ўзнікла ў студзені – лютым 1942 г. у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. На яе тэрыторыі размяшчаўся партызанскі гарнізон, які налічваў 13 атрадаў і больш за 1300 народных мсціўцаў. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў розны час дзейнічала некалькі дзесяткаў партызанскіх зон – Клічаўская, Ушацкая, Полацка-Лепельская, Барысаўска-Бегомльская і інш. Партызанскія зоны ўваходзілі ў больш буйное аб’яднанне – партызанскі край. На тэрыторыі партызанскіх зон і краёў была адноўлена савецкая ўлада.

Асаблівасцю партызанскага руху ў 1942 г. было і тое, што ён стаў больш арганізаваным і эфектыўным. Гэтаму спрыяла стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання на чале з П.К. Панамарэнкам і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калініным.

Пачалося разгортванне масавага партызанскага руху, ствараліся занальныя і абласныя партызанскія злучэнні. Партызаны ўсё часцей пачалі праводзіць буйныя наступальныя аперацыі, наносіць удары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах, іншых аб’ектах праціўніка. У студзені 1942 г. партызанскія атрады разграмілі нямецкі гарнізон у райцэнтры Капаткевічы, у лютым – у мястэчку Азарычы і на станцыі Муляраўка.

У сакавіку 1942 г. быў арганізаваны партызанскі баявы рэйд па тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага, Ленінскага, Старобінскага, Чырвонаслабодскага і Слуцкага раёнаў, у якім удзельнічалі каля 600 партызан. Падчас рэйду знішчаліся гарнізоны, сельскія і валасныя ўправы, узрываліся масты, праводзілася агітацыйная работа сярод насельніцтва. У выніку была ўтворана Любанская партызанская зона. У красавіку 1942 г. яна аб’ядналася з Кастрычніцкай партызанскай зонай. Гэта прывяло да ўтварэння злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, якое ўзначалілі сакратары Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б В.І. Казлоў і Р.Н. Мачульскі.

У 1943 – 1944 гг. з удзелам усіх партызанскіх злучэнняў былі праведзены аперацыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “рэйкавая вайна”. Яе задачай быў зрыў ваенных перавозак праціўніка і садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Аперацыя “рэйкавая вайна” ажыццяўлялася ў тры этапы: а) першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г.; б) другі этап – з 9 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (атрымаў назву “Канцэрт”); в) трэці этап пачаўся ў ноч 20 чэрвеня 1944 г.

Асаблівасцю партызанскай антыфашысцкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі з’яўлялася знаходжанне тут адначасова з савецкімі партызанамі ваенных фарміраванняў польскай Арміі Краёвай (акаўцаў) і Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (аўнаўцаў). Акаўцы, якіх у народзе называлі белымі ці польскімі партызанамі, змагаліся за аднаўленне Польшчы ў межах 1 верасня 1939 г., гэта значыць з уваходжаннем у яе склад Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Яны вялі барацьбу на два фронты: супраць гітлераўцаў і супраць бальшавікоў, бо, на іх думку, менавіта Германія і СССР знішчылі Польшчу як дзяржаву. Аўнаўцы, якіх у народзе называлі бандэраўцамі, змагаліся супраць гітлераўцаў і бальшавікоў за самастойную Украіну. У 1943 – 1944 гг. акаўцы і аўнаўцы вялі баявыя дзеянні супраць партызан і падпольшчыкаў, а таксама часцей Чырвонай Арміі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 712; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.